Темы

Пакарыцелі вышыні?!

Пакарыцелі вышыні?!

Менавіта так хочацца сказаць аб тынкоўшчыках, а калі больш дакладна тынкоўшчыцах ПМК-276: Людміле Афанасенка і Таццяне Мартыненкавай. Напарніцы не толькі штодзённа тынкуюць, шпаклююць, фарбуюць, але і пакараюць вышыню…

— Прызнайцеся, працаваць на вышыні страшна? — пытаю ў напарніц.
— За дзесяць гадоў працы ў арганізацыі ўжо прывыклі. Напачатку, як і вам, здавалася, што гэта вельмі страшна. Зараз штодзённа прыходзіцца падымацца і спускацца на другі паверх па некалькі разоў за дзень. А калі дом з пяці паверхаў, там яшчэ вышэй. Заўжды неабходна быць акуратнымі, і выконваць тэхніку бяспекі, — амаль у адзін голас распавядаюць жанчыны.
Гэта ж якую адвагу трэба мець, каб нягледзячы ні на якія страхі, забрацца на пяціпавярховы дом! А тут яшчэ і па некалькі разоў. Але, адкінуўшы ў бок свае страхі, для фотаздымка і мне прыйшлося падняцца да тынкоўшчыц. Калі ж апынулася наверсе дома, убачыла любімы Хоцімск, як на далоні. Аказваецца зверху выгляд маёй малой радзімы яшчэ лепш. Прызнаюся няпроста было перамагчы свой страх, каб убачыць усю гэту прыгажосць, але гэта было таго варта.
— Калі паглядзець з іншага боку, у вашай рабоце ёсць, нават, і нейкая рамантыка? — працягваю размову.
— Можна і так сказаць. Як і ў любой іншай, ёсць і мёд, але не абыходзіцца і без лыжкі дзёгцю.Але, як кажуць «терпение и труд все перетрут». Больш за ўсё прыемна ўсведамляць, што наша праца прыносіць карысць нашым землякам, бо дом — тое важнае месца, дзе чалавек праводзіць значную частку свайго жыцця. Таму мы імкнемся зрабіць гэта месца як мага лепш, — дапаўняючы адна другую, з усмешкай адказваюць напарніцы.
А яшчэ падчас размовы даведалася, што Таццяна Уладзіміраўна, пасля таго як адвучылася на агародніка-прадаўца-швачку ўсвядоміла, што гэта не яе. Скончыла курсы тынкоўшчыкаў у Магілёве, і з таго часу працуе ў будаўніцтве. Муж працуе зваршчыкам. У Людмілы Міхайлаўны таксама цэлая будаўнічая дынастыя — муж працуе ў гэтай жа галіне.
Напрыканцы, хачу дадаць наступнае. Будаўнікі — вельмі адказная і патрэбная праца, якая патрабуе штодзённых фізічных намаганняў, незвычайнай вытрымкі і смеласці. Але нашы будаўнікі не сумуюць, а ўсё больш жартуюць. Атмасфера ў калектыве сапраўды дружалюбная, кожны, хто сюды прыходзіць на сабе адчувае гэта. Пазітывам зарадзілася і я. А напярэдадні прафесійнага свята хочацца пажадаць будаўнікам здароўя, дабрыні, дастатку і заваявання новых вышынь.

Вольга Зайцава

Последние новости

официально

Лукашенко предложил компаниям Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

8 сентября 2026
Читать новость
официально

Указом Президента урегулирована работа фондов и благотворительная деятельность в здравоохранении

8 сентября 2026
Читать новость
Актуально

24 сентября в Хотимском районе пройдет Единый день безопасности

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

Водителям напоминают о необходимости осторожности: дикие животные могут выходить на дороги

8 сентября 2026
Читать новость
Экономика

МАРТ о новом нормативе в торговле: белорусских товаров станет больше, но и импортные будут продавать на равных

8 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

Невролог связала сонливость школьников на уроках с дефицитом железа

7 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем