Темы

Наталля Макаранка: «Праца мая складаная, але цікавая»

Наталля Макаранка: «Праца мая складаная, але цікавая»

Сёння сувязь – адна з найважнейшых сфер эканомікі. Тэлебачанне, інтэрнет, тэлефонная сувязь – тыя асноўныя паслугі, якія асацыіруюцца ў кожнага жыхара краіны з «Белтэлекомам». Прадпрыемства ідзе ў нагу з часам, актыўна развіваецца. Аднак не трэба забываць, што за ўсімі дасягненнямі і вяршынямі поспеху стаяць людзі. Людзі, якія працуюць па шмат гадоў, і тыя, хто толькі пачаў у гэтай галіне сваю працоўную дзейнасць.

Гаворка пойдзе аб Наталлі Макаранка – электрамеханіку лінейных будаванняў і абаненцкіх паслуг Хоцімскага ўчастка электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП «Белтэлеком».

Аб ёй можна сказаць, што зусім выпадкова стала тут працаваць. Наталля родам з Батаева. Адзінаццаць класаў скончыла ў Веткаўскай сярэдняй школе. Паступіла вучыцца ў УА «Жыліцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы каледж». Атрымала спецыяльнасць эканаміст-бухгалтар. Нейкі час працавала ў ААТ «Батаева». Адначасова вучылася на завочным аддзяленні ва Установе адукацыі «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія».

Але так здарылася, што дзяўчыне прыйшлося змяніць і месца жыхарства, і месца работы. Уладкавалася бухгалтарам у Хоцімскі дом-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых.

– Можа і працавала б там да гэтай пары, але зноў здарыліся сямейныя абставіны. Выпадкова нядаўна ўбачыла аб’яву, што ў наш «Белтэлеком» патрабуецца працаўнік, – гаворыць Наталля. – Вырашыла схадзіць. Пагутарыла з кіраўніцтвам. Да мяне аднесліся з разуменнем. Прапанавалі паспрабаваць працаваць электрамеханікам. Мне вельмі пашанцавала, што шэфства нада мною ўзяла вядучы інжынер ЛБС і абаненцкіх паслуг Юлія Ткачук. Яна вельмі даходліва тлумачыць усё, аб чым я ў яе пытаюся. З Юліяй у нас узаемаразуменне. Лічу, што праца электрамеханіка даволі складаная, але і цікавая. Вядучы інжынер Ткачук паказвала на практыцы як ліквідаваць няспраўнасці ZALA, ці падключыць комплексны пакет паслуг – тэлефонная сувязь, інтэрнет і тэлебачанне. У цяперашні час займаюся пашпартызацыяй абаненцкай лініі і камунікацый. Працаваць тут мне падабаецца.

Наталля стараецца не прапусціць ні слова, што кажа настаўніца. Чытае розныя патрэбныя ў рабоце інструкцыі.

– Калі паступіць прапанова ехаць на курсы па павышэнню кваліфікацыі, с задавальненнем паеду, – прыемна ўсміхаецца Наталля. – Маладому спецыялісту, якім я з’яўляюся ў цяперашні час, гэта будзе вялікай дапамогай у авалоданні прафесіяй. Бо праца ў нас – універсальная: павінны многа ведаць і ўмець рабіць усё.

За короткі тэрмін, што яна тут працуе, зразумела, што калектыў адрозніваюць адказныя і скрупулёзныя адносіны да працы. Інакш ў гэтай сферы нельга. Увесь калектыў дзейнічае зладжана. «Белтэлеком» – гэта як сэрца ў чалавека: з дапамогай камунікацый ён звязвае тысячы людзей і павінен працаваць дакладна.

Наталля КАЦЯШОВА.
Фота аўтара

Последние новости

Актуально

Заседание рабочей группы: подведены итоги года и определены задачи

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Минск преобразился в преддверии ВНС

12 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Успех хотимских танцоров на Открытом фестивале «Dance Color Festival»

12 декабря 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко продлил основные льготы и преференции по электромобилям и зарядным станциям

12 декабря 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Александр Лукашенко подписал указ №427: изменения в соцстраховании и пенсиях

12 декабря 2025
Читать новость
В районе

Деревня Боханы – место силы и вдохновения

12 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем