Темы

Ветэрынарны фельчар ВСУ «Хоцімская РВС» Ангеліна Давідовіч работы не баіцца, і гэта радуе

Ветэрынарны фельчар ВСУ «Хоцімская РВС» Ангеліна Давідовіч работы не баіцца, і гэта радуе

Усяго некалькі месяцаў пасля заканчэння УА «Клімавіцкі дзяржаўны аграрны каледж» па спецыяльнасці ветэрынарны фельчар працуе ў ВСУ «Хоцімская РВС» Ангеліна Давідовіч, а аб ёй ужо гавораць як аб талковым работніку.

Нарадзілася і вырасла яна ў аграгарадку Ціманава Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Атрымала сярэднюю адукацыю ў мясцовай школе. З дзяцінства добра знаёма з сялянскай працай.

– Зараз многія ідуць вучыцца на ветэрынарных фельчараў, думаючы, што толькі з птушачкамі рознымі, кацяняткамі ды з прыгожанькімі сабачкамі будуць працаваць пасля заканчэння навучальнай установы. А калі пачынаюцца заняткі, да іх даходзіць, што будзе і буйная рагатая жывёла, – падзялілася Ангеліна. – У мяне заўсёды былі дамашнія пітомцы: коцікі, сабакі. Я з імі не толькі гуляла, але і карміла, выгульвала, даглядала і несла адказнасць за ўсіх, каго прывучыла. Магчыма мая любоў да гэтых жывёлін і стала вызначаючай пры выбары прафесіі. А тут і за маёй бабуляй, Марыяй Лаўрэнц’еўнай, было, як кажуць, апошняе слова – толькі паступаць у Клімавічы на ветэрынарнага фельчара. Як паслухмяная дзяўчынка, я ёй не стала пярэчыць. Хаця, сумленна скажу, першапачаткова звязваць сваё жыццё з ветэрынарыяй не планавала. А ў выніку – ні аб чым не пашкадавала цяпер.

Тры гады вучобы прайшлі хутка. Вучылася дзяўчына старанна, бо было вельмі цікава. Ніводнага разу не прапусціла лекцыі. Удзельнічала яна і ў розных мерапрыемствах, якія праводзіліся студэнтамі каледжа.

Практыку праходзіла ў Хоцімску. Ужо ў той час адзначыла, што гарадок даволі прыгожы, чысты, ціхі. Ёсць добрая бібліятэка, краязнаўчы музей, два кафэ, піцэрыя, дзе можна правесці свой вольны час. У сучасным будынку РЦК «Мір» таксама праводзяцца розныя цікавыя мерапрыемствы. А яшчэ працуе спорткомплекс і басейн. А самае галоўнае, што пражываюць дабрадушныя людзі. І, нарэшце, спадабаўся калектыў ветстанцыі, умовы працы. А таму пры размеркаванні засталася задаволенай, што накіравалі ў Хоцімск. Дзяўчына лічыць, што ёй пашанцавала.

У калектыве прынялі ўжо, як сваю. Калегі хутка дапамаглі асвоіцца. Тут працуюць і маладыя, і людзі старэйшага ўзросту, якія ўжо даволі даўно ў гэтай прафесіі.

– Мне прадаставілі пакой у інтэрнаце. Умовы пражывання добрыя. Цэнтр гарадка. Таму ў даным пытанні не скаржуся. Я не з тых людзей, якія хочуць усяго і адразу, – адзначыла яна. – Якія планы? Буду паступаць на завочнае аддзяленне ў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны.

На пытанне, хто шэфствуе над ёй, адказала, што Любоў Шаўцова. Яна ахвотна падказвае, як правільна зрабіць тую, або іншую працэдуру, калі бываюць на малочна – таварных фермах у гаспадарках раёна. Звяртае ўвагу на памылкі, калі яны раптам узнікаюць, і раіць, што трэба хуценька выправіць.

Работа ветэрынарнага фельчара разнастайная і займальная. І, канешне, фельчар – гэта важная і адказная прафесія, бо ад яго дзеянняў залежыць лёс жывой істоты. Вельмі здорава дапамагаць жывёлінам, ратаваць іх жыцці. Калі бачыць, што жывёліна папраўляецца, адчувае гонар за сябе. Гэта неперадаваемае пачуццё, калі дзякуючы спецыялісту, чацвераногі «пацыент» становіцца здаровым.
Ангеліна разам з калегамі па рабоце на фермах аглядае жывёлін, выяўляе існуючыя праблемы. Калі патрэбна, фельчары праводзяць вакцынацыю. Бяруць і кроў на розныя аналізы.

– Асноўная задача ветфельчара – прафілактыка захворванняў буйной рагатай жывёлы, – гаворыць дзяўчына аб сваёй рабоце.

А чым жа захапляецца ў вольны час, дні адпачынку? Аказваецца, Ангеліна добра малюе, а яшчэ займаецца лепкаю з гліны. І, канешне, шмат чытае мастацкай літаратуры, у курсе ўсіх навін.
– Ангеліна дзяўчына адказная, – характарызуюць маладога спецыяліста калегі з ветстанцыі. – Стараецца зрабіць у тэрмін усе даручэнні. Запамінае хутка ўсё, што ёй мы расказваем.

– Калектыў ветработнікаў добры. Адчуваю, што папала ў сапраўдную каманду прафесіяналаў, якія любяць сваю работу і робяць яе якасна, – кажа Ангеліна. – Тут ёсць чаму павучыцца. І мне прыемна, што я стала часткаю гэтай каманды, і ўношу свой пасільны ўклад у харчовую бяспеку нашай Беларусі.

Наталля КАЦЯШОВА.
Фота аўтара

Последние новости

БелТА: в стране и мире

Александр Лукашенко подписал указ №427: изменения в соцстраховании и пенсиях

12 декабря 2025
Читать новость
В районе

Деревня Боханы – место силы и вдохновения

12 декабря 2025
Читать новость
Тайны вселенной

Новый вид крошечных тыквенных жаб нашли в горах Бразилии

12 декабря 2025
Читать новость
В мире

Трамп заявил, что Зеленский является единственным в Киеве, кому не нравится проект мирного плана

12 декабря 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Стипендии Президента Беларуси на 2026 год назначены 56 молодым ученым

12 декабря 2025
Читать новость
Актуально

«Большая пионерская игра» прошла в Хотимске

12 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем