Темы

Ольга Реусова из агрогородка Беседовичи стала лучшей «Маладой гаспадыняй АПК» Могилевской области

Апошні акорд — фінальная рэпетыцыя, мантаж відэароліка і, магчыма, бяссоная ноч. На рэгіянальным конкурсе “Маладая гаспадыня АПК” Хоцімшчыну будзе прадстаўляць Вольга Рэусава з а\г Бяседавічы. Загадзя сустракаюся з дзяўчынай. За першыя хвіліны знаёмства яна выклікае стопрацэнтную прыхільнасць да сябе. Вясёлая, крэатыўная, часам сур’ёзная, але сваёй фірменнай усмешкай гатовая мінімальныя ноткі не па гадах уласцівай сур’ёзнасці імгненна ператварыць у сонейка. Безумоўна, хвалявалася, але ніколькі гэтага не паказвала. Не забывала і пра наказ знаёмых і сяброў: “Абавязкова вяртайся з перамогай”. І яна дадзенае абяцанне выканала. Нумар 18, пад якім выступала аказаўся шчаслівым.

Трэба сказаць, канкурэнцыя на абласным этапе Вольгу чакала сур’ёзная. 23 удзельніцы самых розных прафесій сельскагаспадарчай галіны з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю даказвалі, што яны не толькі прыгажуні і добрыя гаспадыні, але вельмі таленавітыя і крэатыўныя беларусачкі. Падчас іспытаў было прапанавана нямала заданняў: распавесці пра сябе, сям’ю, працу і захапленні, здзівіць журы неардынарнымі кулінарнымі здольнасцямі, прайсці інтэлектуальны і творчы этапы, стварыць на сцэне яркія і эфектныя вобразы. І наша Оля пакарыла ўсіх, набраўшы максімальную колькасць балаў. Па выніках прапанаваных іспытаў яна стала лепшай маладой гаспадыняй Магілёўшчыны.
— Яшчэ і зараз не магу адыйсці ад пачуцця нейкай эйфарыі. Калі пачула сваё прозвішча — сэрца бешана калацілася. Вельмі ўдзячна кіраўніцтву раёна, а таксама старшыні райкама прафсаюза працаўнікоў АПК Міхаілу Карпянкову за аказаны давер і дапамогу ў арганізацыі майго выступлення, арганізатарам мерапрыемства, дзяўчатам, з якімі давялося выступаць на сцэне — яны ўсе вялікія малайчынкі. Асаблівыя словы падзякі хачу выказаць сваім родным, якія паехалі разам са мной, каб падтрымаць, — дзеліцца пераможца.
Якая ж, яна маладая гаспадыня 2018? Па жыцці Вольга ў любой сітуацыі — супер пазітыўны чалавек, і да любой справы падыходзіць творча. З дзяцінства наведвала Хоцімскую школу мастацтваў: маляванне, цымбалы, акардэон, фартэпіяна. Сябруе дзяўчына і са спортам — лыжы, валейбол, футбол, гандбол. Імкнецца не прапускаць ніводнае спартыўнае раённае спаборніцтва. Калісьці яе нават запрашалі ў школу алімпійскага рэзерву.
— Пасля каледжа па размеркаванні была магчымасць застацца ў іншым горадзе, але любоў да малой Радзімы — любімай Хоцімшчыны, аказалася мацней. І я вярнулася сюды,- дадае Вольга Сяргееўна.
Як і любая дзяўчына, хоцімская гаспадыня марыць аб многіх рэчах. У першую чаргу — атрыманне вышэйшай адукацыі, якую яна зараз і набывае ва ўніверсітэце імя А. Куляшова. У будучым Вольга плануе прысвяціць сваё жыцце рабоце з дзецьмі і творчасцю. А пакуль ўсю сваю любоў і пяшчоту дорыць любімаму хрэсніку. Але ўсё часцей задумваецца і аб сваёй сям’і — цудоўны конкурсны падарунак у выглядзе пральнай машыны як нельга дарэчы.
Нажаль, расказваць пра ўсе конкурсы, няма магчымасці, але тое, што ў кожны дзяўчына ўклала жменьку пазітыва і крэатыва — адназначна. Напрыклад, аб тым, што шэдэўр з беларускіх прадуктаў — бульбы, мяса і зеляніны пад фантастычнай назвай акажацца з ізюмінкай, здагадваліся нямногія. Але, сакрэт быў раскрыты і кулінарны вулкан сапраўды ўспыхнуў.
— Стала ўжо добрай традыцыяй штогод праводзіць для моладзі з усіх рэгіенаў вобласці разнастайныя конкурсы. Зусім нядаўна ў тройку лепшых аратых вобласці ўвайшоў наш Аляксандр Паўлюцін. Лепшай гаспадыняй стала Вольга Рэусава. Хацімчане кожны раз годна выступаюць на разнастайных мерапрыемствах, і не толькі сельскагаспадарчых,- адзначае старшыня райкама прафсаюза працаўнікоў АПК Хоцімшчыны Міхаіл Карпянкоў.
За кулісамі хоцімская гаспадыня прызналася, што асаблівых складанасцей на шляху да перамогі не было, самым няпростым аказалася чаканне. Чаканне аказалася няпростым і для нас, хацімчан, так як мы моцна трымалі кулачкі за Вольгу і чакалі яе з перамогай. Цяпер нашай гаспадыні застаецца прымаць віншаванні і рыхтавацца да наступнага, ужо рэспубліканскага этапу.

Фото Юлии Евменьковой

Последние новости

В мире

В результате нападения в подмосковной школе подростка с ножом погиб ребенок

16 декабря 2025
Читать новость
В мире

Ученик ранил ножом несколько человек в школе в Подмосковье

16 декабря 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко рассчитывает в ближайшее время поговорить с Трампом и сказать ему много интересного

16 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Библиотечная сеть Хотимского района –победительница областного конкурса «Лица Победы»!

16 декабря 2025
Читать новость
Общество

Ушел из жизни бывший директор БЕЛТА Владимир Хилькевич

16 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Хотимск зажигает! Главная елка района засияла новогодними огнями!

15 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем