Темы

У нашым жыцці быў камсамол

У нашым жыцці быў камсамол

З сяброўкай дзяцінства заўсёды ўспамінаем сваё камсамольскае юнацтва напярэдадні 29 кастрычніка – у дзень утварэння Ленінскага камсамола. Яно для нас – самая шчаслівая пара жыцця. Бо камсамол – гэта маладосць, час зносін, завязвання сяброўства. А яшчэ камсамол – школа, дапамагаўшая стаць дастойнымі грамадзянамі сваёй Радзімы.

Цяпер камсамол стаў гісторыяй, але аб ім мы памятаем і праз шмат гадоў, і памяць гэта часцей усяго светлая. Успамінаючы школьнае жыццё, мы ніколі не абходзім увагай годы, праведзеныя ў камсамоле. Для нас, народжаных ў 50-ыя гады мінулага стагоддзя, знаходжанне ў камсамоле было чакаемым. Мы пераходзілі з адной ступені грамадскага жыцця ў другую. У 1-2 класах – прынялі ў акцябраты, 3-7 – у піянеры, а з 7-га класа ўжо ўступалі ў камсамол. Калі ў акцябраты і ў піянеры прымалі ўвесь клас адразу, то у камсамол адбор быў індывідуальным.

Памятаю, як мы пісалі заявы аб уступленні, як вучылі Устаў арганізацыі. А потым у камітэце камсамола школы адказвалі на розныя пытанні. Самым галоўным этапам прыёма быў райком камсамола. Двухпавярховы будынак стаяў на вуліцы Ленінскай насупраць сярэдняй школы. Вельмі тады хваляваліся. А потым, ва ўрачыстай абстаноўцы ў Доме культуры, нам уручалі камсамольскія білеты і значкі. А мы абяцалі з гонарам выконваць любыя дадзеныя даручэнні.

У школе далі першае даручэнне – быць піянерважатымі ў малодшых класах. Спраўляліся на «выдатна». Сярод аднакласнікаў даручэнні былі такімі – добрая вучоба, прыкладныя паводзіны. Сапернічалі з другімі класамі ў зборы макулатуры і металалома. Дарэчы, каб стаць лепшым класам па збору металалома, вучні нашага 10 «Б» збіралі яго па некалькі дзён. Хадзілі па бліжэйшых лясах, уздоўж рэчак, нават шукалі металічныя прадметы на звалках. З дому зносілі ўсё, што маглі толькі данесці да школы. Іншы раз нават не пыталі ў бацькоў, ці можна гэта браць. А вечарам прыходзілася тлумачыць, чаму так зрабілі. З задавальненнем аказвалі і дапамогу калгасам ва ўборцы бульбы.

Наведвалі састарэлых людзей і дапамагалі ім па гаспадарцы. Асобна трэба напісаць аб тым, з якой павагай адносіліся да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У Дзень Перамогі запрашалі іх на класныя часы і ўважліва слухалі ўспаміны аб юнацтве, апаленым вайной. Уручалі ім кветкі і падарункі. А яшчэ лічылі за гонар ісці ў святочнай калоне школы на мітынгі ў дні дзяржаўных свят.
Камсамольцы школы, у тым ліку і наш клас, былі заўсёды ў авангардзе культурных мерапрыемстваў. Рыхтаваліся да іх з энтузіязмам. Асабліва стараліся па падрыхтоўцы навагодняга балю: рабілі маскарадныя касцюмы, упрыгожвалі залу.

Ішлі гады… Мы сталі дарослымі. Але з камсамолам не раставаліся. Галоўнай задачай было – працаваць так, як навучылі ў камсамоле – максімальна эфектыўна, з веданнем справы і высокай ступеняй адказнасці.

Камсамол – слова, якое і цяпер сагравае сэрца. Успамінаючы камсамольскае юнацтва, упэўнена скажу, што гэта быў лепшы час у жыцці. Мы шчаслівы, што ў нашым жыцці быў камсамол!

Наталля КАЦЯШОВА

Последние новости

В мире

В результате нападения в подмосковной школе подростка с ножом погиб ребенок

16 декабря 2025
Читать новость
В мире

Ученик ранил ножом несколько человек в школе в Подмосковье

16 декабря 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко рассчитывает в ближайшее время поговорить с Трампом и сказать ему много интересного

16 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Библиотечная сеть Хотимского района –победительница областного конкурса «Лица Победы»!

16 декабря 2025
Читать новость
Общество

Ушел из жизни бывший директор БЕЛТА Владимир Хилькевич

16 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Хотимск зажигает! Главная елка района засияла новогодними огнями!

15 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем