Темы

1 чэрвеня прафесійнае свята адзначаюць меліяратары

1 чэрвеня прафесійнае свята адзначаюць меліяратары

У гэтым годзе прафесійнае свята меліяратараў адзначаецца ў Беларусі 1 чэрвеня. Само слова «меліярацыя» перакладаецца з латыні як «паляпшэнне». У нас у рэспубліцы гэта паняцце звязваюць з асушэннем. А яшчэ меліярацыя садзейнічае аздараўленню мясцовасці і паляпшэнню прыроднага асяроддзя, стварае спрыяльныя ўмовы не толькі для чалавека, апрацоўваючага зямлю, але і для прыроды.

Меліяратараў невыпадкова называюць «дактарамі зямлі», бо менавіта яны вяртаюць ёй здароўе і жыццёвыя сілы, закладваючы фундамент будучых ураджаяў. Дзякуючы іх працы, сотні гектараў меліяраваных зямель уключаны ў гаспадарчы абарот.

Матэрыял гэтай старонкі прысвечан жыхару нашага пасёлка, які шмат гадоў працаваў у Хоцімскай ПМК меліярацыі.

ПАКІНУЦЬ СЛЕД НА ЗЯМЛІ

Напярэдадні свята наведала былога брыгадзіра арганізацыі Вячаслава Коласа. Дзяцінства яго прайшло ў вёсцы Астраўскія, што на Віцебшчыне. Месцы там вельмі прыгожыя, жывапісныя. Зусім побач працякае рака Дзвіна. Але так здарылася, што сям’я ў 1969 годзе пераехала ў Гомельскую вобласць. І для хлопца месцам жыхарства стала вёска Дуброва. Мясцовасць – лясістая. Таму жыхары з задавальненнем збіралі грыбы і ягады. Што пакідалі для сябе, а лішкі здавалі на прыёмныя нарыхтоўчыя пункты.

Тут і закончыў сярэднюю школу. Калі ж споўнілася 18 – атрымаў з ваенкамата павестку аб прызыве ў армію. Служыў у зенітна-ракетных войсках. Пасля дэмабілізацыі цяга да вучобы ўзяла сваё. Стаў студэнтам-завочнікам Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Выбраў гідрамеліярацыйны факультэт. Не думаў, што менавіта ў яго групе будзе вучыцца будучая жонка – Тамара. У 1978 годзе іх ўжо віншавалі з уступленнем у шлюб. З нараджэннем дзяцей абодва кінулі вучобу, аб чым зараз шкадуюць. Атрымліваецца, што маюць няпоўную вышэйшую адукацыю.

Сям’я месцам жыхарства выбрала малую радзіму Тамары – вёску Баханы нашага раёна. Пераехалі ў 1979 годзе. Вячаслаў уладкаваўся ў Хоцімскую ПМК-97 меліярацыі, якую ў той час узначальваў Валянцін Канстанцінавіч Кадушкевіч, майстрам. Выдзелілі ім фінскі дом.

Пазней, па ўласнаму жаданню, перавёўся брыгадзірам брыгады па ўкладванню дрэнажу. Цёплымі словамі ў час нашай размовы адзываўся аб рабочых сваёй брыгады: Васіль Мяшкоў – экскаватаршчык, Мікалай Кацяшоў – яго памочнік, укладчыкі труб Мікалай Барыбкін (на жаль яго ўжо няма ў жывых) і Іван Тасенка.

– Ведаеце, прафесія ў меліяратараў асаблівая: людзі працавалі ў складаных пагодных і прыродных умовах, – успамінае Колас. – А гэта патрабуе прафесіяналізма, працалюбства, вынослівасці, акуратнасці, а прасцей сказаць, вялікай любові да сваёй справы і зямлі. Такімі былі ўсе працаўнікі нашай брыгады. Нам на аб’ект своечасова дастаўлялася дрэнажная трубка аўтатранспартам. У арганізацыі працавала брыгада жанчын па развозцы гэтай трубкі. Трубка прывозілася з завода ў спецыяльных кантэйнерах. А жанчыны потым грузілі на валакушы і развозілі па аб’екту. Шмат разоў мы занімалі высокія месцы пры падвядзенні вынікаў работы арганізацыі за год і нават сярод аналагічных арганізацый вобласці.

Далёкія 70-ыя і 80-ыя гады – час буйнамаштабнай меліярацыі. Балоты ператвараліся ва акультураныя ўгоддзі.

– Мне вельмі прыемна, што стаў сведкай гэтага, – працягвае Вячаслаў. – І не сорамна за нашу брыгаду. Мы пакінулі след на зямлі. Трэба сказаць, што кіраўніцтва нашай арганізацыі турбавалася аб працаўніках. Будавалася шмат жылля. Шматпавярховыя дамы цяпер ўпрыгожваюць гарпасёлак. Нам своечасова выдавалася спецадзенне, рабочыя інструменты, было шмат спецыяльнай тэхнікі. Нават свая сталоўка была. Усе рабочыя, якія працавалі на аб’ектах, забяспечваліся гарачым харчаваннем.

Што ж рабіў брыгадзір? А абавязкаў у яго хапала: ставіць задачы і сачыць за якасцю іх выканання; пісаць акты на выкананыя работы (Рэд. Што зроблена за месяц, год) і здаваць іх майстру; рабіць вынаску ў натуру дрэнажных сістэм (Рэд. Гэта значыць рабіць разметку і нівеліраўку калектараў і дрэнажу). А яшчэ брыгадзір кантраляваў ці выконваюцца нормы тэхнікі бяспекі.

Тут жадаю дадаць, што ад актаў на аб’ём выкананых работ залежала заработная плата. А таму брыгада Коласа прыязджала на аб’екты іншы раз раней і працавала да вечара, каб зрабіць больш. У брыгадзе адсутнічала цякучка. Усе былі задаволены.

І цяпер Вячаслаў Колас памятае на якіх аб’ектах даводзілася працаваць. Гутарка наша стала багатай на ўспаміны. Мой субяседнік адзначыў: ён не шкадуе аб тым, што працаваў у гэтай арганізацыі амаль да далучэння ў 2002 годзе ПМК-97 да Клімавіцкай ПМК-88 меліярацыі.

Дадам, што сям’я Колас – шматдзетная: чатыры сыны і дачка. Таму ім была выдзелена добраўпарадкаваная кватэра ў новым доме. Дзеці ўсе маюць вышэйшую адукацыю і працуюць у розных гарадах Беларусі. У Вячаслава і Тамары 7 унучат. У свой час бацькі шмат дапамагалі дзецям, цяпер жа тыя дапамагаюць ім, калі патрабуецца. А на развітанне Тамара прапанавала свой верш, які яна прысвяціла меліяратарам.

1 июня – начало лета.
Всё лучами солнышка согрето.
Праздник мелиоратора
Земли родной реставратора.
Дружно трудится народ,
Прославляя небосвод.
И в болотах, и в лесах
Солнце светит в небесах.
Мелиоратор землю
Осушает, урожаи улучшает.
Мелиорация – дело
всенародное,
В итоге – земля
плодородная.
Она нас поит и кормит,
И все блага дарит.
Трудна работа на земле,
Но сладок хлеб наш на столе.


Наталля КАЦЯШОВА.
Фота аўтара

Последние новости

БелТА: в стране и мире

Лукашенко провел встречу со спецпосланником США в Беларуси Джоном Коулом

12 декабря 2025
Читать новость
В мире

Иероглиф «медведь» выбрали символом 2025 года в Японии

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Преимущества направления электронных обращений посредством государственной единой (интегрированной) республиканской автоматизированной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области объявлен конкурс проектов для региональной научно-технической программы 2026–2030 годов

12 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Заседание рабочей группы: подведены итоги года и определены задачи

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Минск преобразился в преддверии ВНС

12 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем