Темы

У Хоцімскім раённым Цэнтры культуры адбылася прэм’ера пастаноўкі «Малпачка»

У Хоцімскім раённым Цэнтры культуры адбылася прэм’ера пастаноўкі «Малпачка»

Дзеці – гэта асаблівая публіка. На ўсё, што адбываецца на сцэне, яны рэагуюць з уласцівай іх узросту эмацыйнасцю. Таму любое мерапрыемства для дзяцей патрабуе і асаблівай падрыхтоўкі. А калі справа тычыцца такой формы, як тэатральная пастаноўка, спектакль, то задача прыцягнуць увагу юных гледачоў, пагрузіць іх у атмасферу сюжэту, прымусіць суперажываць героям становіцца не проста складанай, а ператвараецца ў своеасаблівы іспыт на прафесіяналізм. Смею сцвярджаць, што не кожнаму даросламу тэатральнаму калектыву такое пад сілу. А вось дзіцячаму тэатральнаму калектыву «БРИЗ» Хоцімскай ДШМ гэта ўдалося. Сваёй новай пастаноўкай ён у чарговы раз даказаў, што нездарма носіць званне ўзорны.

Прэм’ера пастаноўкі паводле казачнага апавядання Генадзя Уласенкі «Малпачка» адбылася ў Хоцімскім раённым Цэнтры культуры пры вялікай колькасці гледачоў. Мастацкі кіраўнік і рэжысёр тэатральнага калектыву «БРИЗ» Ірына Васількова прызналася, што гэта была яе даўняя мара – увасобіць твор на сцэне на роднай беларускай мове. Спектакль, які раскрывае вечныя тэмы сяброўства і чалавечых узаемаадносін, фантазій і рэальнасці, цалкам ахапіў увагу публікі. У зале (а для дзіцячых спектакляў гэта важны паказчык) панавала зачараваная цішыня, якая перарывалася толькі дзіцячым смехам і апладысментамі ў адрас акцёраў, равеснікаў – гледачоў. Гэтую добрую казку падарылі ім Валерыя Лебедзева, Соф’я Бабакова, Арцём Ліпаў, Дар’я Прахарэнкава, Алёна Аліева, Анастасія Тамашова і Крысціна Кавалёва.
І выказваючы меркаванне гледачоў, хочацца яшчэ раз сказаць усім, хто падрыхтаваў гэты спектакль: дзякуй за задавальненне.

Алесь ЛЕСІН

Последние новости

В мире

В результате нападения в подмосковной школе подростка с ножом погиб ребенок

16 декабря 2025
Читать новость
В мире

Ученик ранил ножом несколько человек в школе в Подмосковье

16 декабря 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко рассчитывает в ближайшее время поговорить с Трампом и сказать ему много интересного

16 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Библиотечная сеть Хотимского района –победительница областного конкурса «Лица Победы»!

16 декабря 2025
Читать новость
Общество

Ушел из жизни бывший директор БЕЛТА Владимир Хилькевич

16 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Хотимск зажигает! Главная елка района засияла новогодними огнями!

15 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем