Темы

Гаспадыні-хацімчанкі расказалі, як ствараюць прыгажосць на прыдамавой тэрыторыі

Гаспадыні-хацімчанкі расказалі, як ствараюць прыгажосць на прыдамавой тэрыторыі

Дом № 2 па вуліцы Наберажнай нельга не заўважыць. Чаму? Знаходзіцца ён побач з аўтобусным прыпынкам. Прыходзілася бачыць, як пасажыры, чакаючыя прыбыцця рэйсавага аўтобуса, падыходзілі бліжэй да дома, каб палюбавацца прыгожым выглядам.

Не так даўно са звычайнай сялянскай хаты ён ператварыўся ў дом сучасны. Зроблены капітальны рамонт, у парадак прыведзена прыдамавая тэрыторыя.

– Стварыць утульнасць у доме мне дапамог муж Сяргей Піўчанка. Хаця і працаваў на адказнай пасадзе (Сяргей Піўчанка быў хірургам ва УАЗ “Хоцімская раённая бальніца”. Рэд.), а іншы раз знаходзіў час для навядзення парадку. На вялікі жаль некалькі гадоў таму назад яго не стала, – з горыччу ў словах дзеліцца гаспадыня Валянціна. – Дом, як сучасная кватэра. Набыта дабротная мэбля і бытавая тэхніка. Разам мы наводзілі парадак і каля дома.

Божа, якая тут прыгажосць! Ідучы па сцяжынцы, можна дайсці да рэчкі. А працякае тут Бесядзь. Зроблены невялікі насціл для рыбака. Усюды акуратна падкошана трава. Стаіць невялікі казачны домік. А побач з ім шмат гліняных фігурак персанажаў з дзіцячых кніг. Ёсць на пляцоўцы нават і ветраны млын. Знайшлося месца і для зоны адпачынку з арэлямі і скамейкай пад дрэвам, на якой можна проста пасядзець у цяньку. А яшчэ Валянціна насадзіла тут вялікую колькасць прыгожых кветак. Яны пачынаюць радаваць сваім наборам фарбаў з вясны і да восені. Шмат часу адводзіць догляду за імі. Затое і прахожыя, і сама, могуць любавацца іх квіценнем. Кветкі растуць і ў палісадніку, і ў гаршочках, якія падвешаны на верандзе і на сценах дома.

Так што ёсць чаму павучыцца жыхарам пасёлка ў гэтай гаспадыні.

Дом № 7 па вуліцы Кастрычніцкай, дзе пражывае сям’я Макарчанка, калісьці выглядаў інакш.
– Ён нам застаўся ў спадчыну ад маці майго мужа, – расказвае гаспадыня Алена. – У невялікім палісадніку раслі ландышы ды нарцысы. Шмат сіл затрачана, каб навесці парадак і каля дамавой тэрыторыі. Зрабілі касметычны рамонт дома, плоту. Прыходзілася нават праводзіць выкарчоўку хмызнякоў. А ў так званым палісадніку спачатку знімалі дзёран, а потым падсыпалі ўрадлівую глебу. Потым пачала набываць насенне кветак. Сёе-тое далі суседзі, знаёмыя. Выпісвала і ў кветкаводаў з іншых гарадоў. А вось такія, як, напрыклад, ліліі, купляла будучы ў камандыроўках.

Зараз прыемна праходзіць каля дома. Адразу бачна, што Алена з дзяцінства прывучана да парадку і чысціні. Ёй у радасць высаджваць, прапалваць, паліваць кветкі.

– Абажаю кветкі. Убачу вясной першацветы і ўсе турботы кудысці знікаюць, а на твары з’яўляецца ўсмешка, – кажа яна. – Але ёсць і любімыя. Гэта ліліі.

А лілій у жанчыны шмат розных фарбаў. У цяперашні час каля дома кветкавае хараство: цвітуць вялікія кусты кліматысаў, ружы, хосты, флоксы, бархатцы. Хутка да іх дабавяцца і летнія хрызантэмы.
– Згадзіцеся, што пры жаданні можна стварыць больш прыгожае асяроддзе для жыцця, – сказала Алена на развітанне. – А кожная кветка – гэта крок да агульнага дабрабыту.

Наталля КАЦЯШОВА.
Фота аўтара

Последние новости

БелТА: в стране и мире

Лукашенко провел встречу со спецпосланником США в Беларуси Джоном Коулом

12 декабря 2025
Читать новость
В мире

Иероглиф «медведь» выбрали символом 2025 года в Японии

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Преимущества направления электронных обращений посредством государственной единой (интегрированной) республиканской автоматизированной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области объявлен конкурс проектов для региональной научно-технической программы 2026–2030 годов

12 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Заседание рабочей группы: подведены итоги года и определены задачи

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Минск преобразился в преддверии ВНС

12 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем