Темы

Прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў у Бярозкаўскай сярэдняй школе

Прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры прайшоў у Бярозкаўскай сярэдняй школе

“Роднаму слову – прызнанне ў каханні.” Пад такім дэвізам прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Бярозкаўскай  сярэдняй школе з 9 па 14 лютага. Гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках Тыдня беларускай  мовы і літаратуры. Кожны дзень   быў напоўнены змястоўнымі і цікавымі мерапрыемствамі. Школьнікі прынялі  ўдзел у розных  віктарынах,  спаборніцтвах, інтэлектуальных гульнях — конкурсах: “БелаВеды”, ”Слова роднае – вечнасці след”, “ Скарбы народнай мудрасці, “ Падарожжа па роднай Беларусі. Вучні  з захапленнем разгадвалі загадкі, шарады і метаграмы, адпраўляліся ў віртуальнае падарожжа, праглядалі відэаролікі, у якіх пераносіліся ў розныя куткі Беларусі, спаборнічалі ў правільным напісанні слоў, паказвалі сваё маўленчае майстэрства. Падчас конкурсу школьнікі яшчэ раз змаглі дакрануцца да багацця роднага слова, залацінак беларускай мовы, тым самым папоўніць свой слоўнікавы запас. Тыдзень беларускай мовы і літаратуры  нікога не пакінуў абыякавым. І, хочацца спадзявацца, паспрыяў развіццю цікавасці, павагі да роднай мовы, літаратуры, нацыянальнай культуры беларускага народа.

   Таццяна Мамчанка,

 настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Бярозкаўскай СШ

Последние новости

Актуально

Рейд безопасности. В Хотимске проходит профилактическое мероприятие «Дом без пожара»

27 ноября 2026
Читать новость
Актуально

В Берёзковском сельсовете назначен новый председатель

27 ноября 2026
Читать новость
Мужской клуб

Как защитить лобовое стекло автомобиля от наледи изнутри за ночь

27 ноября 2026
Читать новость
Тайны вселенной

В Кревском замке археологи нашли фрагмент редкой антропоморфной фрески

27 ноября 2026
Читать новость
Актуально

«Письмо о Беларуси»: в детском саду № 2 дошкольники познакомились с символами и историей родной страны

27 ноября 2026
Читать новость
Наука и технологии

Учёные разработали робота-гуманоида, способного работать с опасными химикатами

27 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем