Темы

Самыя галоўныя лекі медсястры – дабрыня і ўвага

Самыя галоўныя лекі медсястры – дабрыня і ўвага

Медыцынская сястра – гэта прафесія, у якой не апошнюю ролю іграюць асоба і душа чалавека. Бо не кожны здольны знаходзіцца побач з хворым, аблягчаць сваім удзелам боль, рабіць неабходныя працэдуры і пры гэтым заставацца добразычлівым. А людзям іншы раз так мала патрэбна – проста добрае слова.

Таццяна Прахарэнка родам з а\г Забялышын. Яшчэ дзяўчынкай яна любіла бываць у маці на рабоце. А маці, Раіса Пятроўна, пасля заканчэння Магілёўскага медыцынскага вучылішча і да выхаду на пенсію, працавала медыцынскай сястрой у Забялышынскай бальніцы. Вельмі падабалася назіраць Тане, як яна працуе. А прыйшоўшы дамоў, гуляла з лялькамі «у бальнічку»: перавязвала «ранкі» і рабіла «уколы».

Пасля заканчэння сярэдняй школы доўга не думала, а падала дакументы ў тую ж самую навучальную ўстанову, дзе ў свой час вучылася маці. І выбрала спецыяльнасць – медыцынская сястра. Практыку праходзіла ў Хоцімскай раённай бальніцы. А пасля заканчэння вучылішча сама папрасіла накіраваць у Хоцімск. Дванаццаць гадоў адпрацавала ў тэрапеўтычным аддзяленні медыцынскай сястрой. З іх тры гады – старшай.

Калі ж у 2003 годзе быў адчынены дзённы стацыянар, Таццяна Леанідаўна перайшла працаваць у ім медсястрой. Памяшканне стацыянара прасторнае, абсталявана 10 месцаў. За працоўны дзень дапушчальная колькасць наведвальнікаў – 15 чалавек. Але заўсёды прыходзіць больш. Гэта не толькі людзі пенсіённага ўзросту, але і маладыя. Тут заўсёды ў наяўнасці капельніцы, інструменты для ўколаў. Усё бясплатна. Толькі лекі, якія каштуюць дорага і не ўваходзяць у фармулярны пералік лякарстваў, набываюць хворыя самі.

– У дзённы стацыянар звычайна прыходзяць пацыенты пасля прыёму урачоў, – расказвае Таццяна Леанідаўна. – Яны даюць накіраванне з указаннем назначэнняў. Колькасць наведванняў ад іх і залежыць. Іншы раз пасля наведвання ўрача людзі прыходзяць з дрэнным настроем. Вось тады ў час бяседы трэба дабіцца, каб ён стаў пазітыўным і садзейнічаў паляпшэнню якасці лячэння.

Перад тым, як пабываць на дзённым стацыянары, шмат добрых слоў чула ад хацімчан у адрас Т. Л. Прахарэнка. А назіраючы, як яна працуе, раблю для сябе вывад: у яе няма ні адной свабоднай хвілінкі, каб сесць і спакойна гутарыць, а таму гаворым на хаду.

– У асноўным спачатку трэба змераць артэрыяльны ціск. Потым стаўлю капельніцы і раблю ўколы, – працягвае мая субяседніца. – Бачыце – з раніцы ўжо колькі наведвальнікаў? А яшчэ 2-3 захода будзе. Так што ў мяне працоўны дзень не цягнецца, а пралятае. А стацыянар ніколі не пустуе. Пацыенты тут могуць пасля працэдур знаходзіцца 4 часы. Адны проста адпачываюць, другія паспяваюць здаць патрэбныя аналізы, робяць флюараграфію, або наведваюць зубнога ўрача.

Таццяна паспявае ўсё зрабіць і, прычым, не абы як. Далёка не ўсе медсёстры здольны лёгка паставіць капельніцу, а яна зробіць гэта ў адно касанне – ніхто ніколі не скардзіўся. Уважліва сочыць за цячэннем капельніцы, кожнаму пацыенту ўдзяляе ўвагу, для кожнага ў яе ёсць праніклівыя словы.
Медсястра Прахарэнка строгая і пераканаўчая, а з хворымі інакш і нельга. У памяшканні патрэбна абсалютная цішыня, трэба выключаць мабільныя тэлефоны, не размаўляць. Адным словам, у яе не забалуеш. Жанчына нясе адказнасць за ўсё: забяспечвае парадак, наяўнасць інструментаў, прэпаратаў. А яшчэ кожны дзень сутыкаецца са складанасцямі, бо на яе адказнасці – жыццё і здароўе пацыентаў.

Не стрымалася, задала пытанне: ці былі за перыяд работы складаныя перыяды? Аказалася, што самым складаным, які запомніўся надоўга, стаў разгар каронавірусу, калі ратавалі людзей ад невядомай інфекцыі. Яна ў дні, калі быў вельмі вялікі наплыў хворых у бальніцу, дапамагала калегам, робячы тэсты на захворванне і інш. Але і паспявала выконваць свае абавязкі на дзённым стацыянары.

Таццяна Леанідаўна шчыра прызналася, што не прадстаўляе сябе ў другой прафесіі. Усё-такі медыкам трэба нарадзіцца. І зараз яна ў гэтым упэўнена.

Наталля КАЦЯШОВА, фота аўтара

Последние новости

БелТА: в стране и мире

Лукашенко провел встречу со спецпосланником США в Беларуси Джоном Коулом

12 декабря 2025
Читать новость
В мире

Иероглиф «медведь» выбрали символом 2025 года в Японии

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Преимущества направления электронных обращений посредством государственной единой (интегрированной) республиканской автоматизированной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области объявлен конкурс проектов для региональной научно-технической программы 2026–2030 годов

12 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Заседание рабочей группы: подведены итоги года и определены задачи

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Минск преобразился в преддверии ВНС

12 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем