Темы

Дарья Василевская: «Оставайтесь верными своей мечте»

Зусім нядаўна Даша Васілеўская са студэнткі перайшла ў новы статус. Хутка эканаміста-менеджара чакае першае працоўнае месца. Але студэнцкія гады не забудуцца нават з цягам часу, а застануцца самымі лепшымі і добрымі ўспамінамі. А ўспомніць ёсць што. Сярод апошніх падзей: атрыманне залатога медалю і ўдзел у Рэспубліканскім балі выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з удзелам Прэзідэнта РБ Аляксандра Лукашэнкі. Дарэчы, у падобнага ўзроўню мерапрыемствах Дар’я прымае ўдзел у другі раз, да гэтага атрымала запрашэнне на навагодні прэзідэнцкі баль. «Як жа прыемна было пачуць ад Прэзідэнта словы: «Тут сабраліся лепшыя студэнты краіны». А яшчэ вельмі прыемна было ўсведамляць, што менавіта табе пашчасціла быць у гэтай казцы тут і зараз. Атмасфера панавала чароўная. Шыкоўная і велічная абстаноўка, але ў той жа час усё так цёпла і добразычліва. Сумна было ад таго, што час праляцеў у адно імгненне, добрае заканчваецца неверагодна хутка. Але ўпэўнена, што самае лепшае наперадзе…», – не скрываючы радасці, падзялілася ўражаннямі з журналістамі залатая медалістка.

Сустрэча з роднай зямлёй, школай, блізкімі і знаёмымі людзьмі ў душы кожнага чалавека, які нават на непрацяглы час развітаўся са сваёй малой радзімай, выклікае самыя светлыя і шчырыя пачуцці. Не можа стрымаць свае эмоцыі і Даша, калі пераступае парог знаёмай і любімай школы №1.
– Як хутка праляцелі школьныя гады, гэта цікавая і дзіўная пара. Зараз гэтае расставанне з дзяцінствам успрымаеш па-іншаму. Кожны раз, калі праходжу па калідорах, заходжу ў знаёмыя класы, сустракаюся з настаўнікамі, адчуваю самыя неверагодныя пачуцці. Прыемна, калі педагогі цікавяцца маімі справамі, удзячна кожнаму за цудоўныя ўрокі і душэўную дабрыню. Я з задавальненнем дзялюся сваімі дасягненнямі і бачу ў іх вачах радасць за былую выпускніцу, – праходзячы ў знаёмыя класы, дзеліцца дзяўчына.
Хутка прайшлі не толькі школьныя, але і студэнцкія гады. Сёння Дар’я ўспамінае, што паступленне ў БДТУ, нягледзячы на залаты медаль, не стала для яе лёгкім іспытам. На факультэт «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» яна прайшла на платнай аснове. Памятае, як расхвалявалася, але, выйшаўшы з аўдыторыі, цвёрда заявіла бацькам, што хутка даб’ецца паніжэння аплаты. Сваё слова стрымала. Але для таго, каб гэта адбылося, Дашы прыйшлося вучыцца не проста добра, а стаць лепшай студэнткай патоку. І гэта было няпроста. Экзамены, залікі, курсавыя. Дагэтуль не можа забыць інфармацыйныя тэхналогіі, якія толькі ў некалькіх чалавек атрымалася здаць з першага разу.
Студэнтка з першага курса зарэкамендавала сябе не толькі ў вучобе, але і ў грамадскім жыцці ўніверсітэта – удзельнічала ў кожным музычным альбо тэатральным конкурсе любога ўзроўню, і пасля кожнага атрымоўвала заслужаныя ўзнагароды і любоў публікі. Успамінае, як адзін з патрабавальных рэжысёраў-пастаноўшчыкаў, убачыўшы яе падчас аднаго з выступленняў, адразу прапанаваў выступаць у народным паэтычным тэатры «Колокол».
– Заканчваліся заняткі ва ўніверсітэце, прыбягала ў інтэрнат, каб пераапрануцца, узяць рэчы і імчала ў тэатр. Займаліся нават па выхадных, магла нават з цягніка адразу бегчы на рэпетыцыі. Імкнулася прыняць удзел у любым мерапрыемстве, і хоць іншы раз было няпроста сумяшчаць вучобу і творчасць, вынік быў таго варты. Гэтыя рэпетыцыі і выступленні былі той аддушынай, што патрабавала маё сэрца, – расказвае суразмоўца.
Сёння Даша з ноткамі задумлівасці і меланхоліі ўспамінае і быццам пераліствае старонкі студэнцкага альбома, а затым зноў і зноў успамінае штосьці цікавае. Так, на першых старонках успамінаў цікавая гісторыя аб слоіку вішнёвага варэння, які разбіўся ў першы дзень якраз каля інтэрната. «Значыць, усё будзе салодка», – прагучаў тады вынік таты. І студэнцтва дакладна атрымалася салодкім. Зусім хутка ў яе жыцці пачнецца новая, больш дарослая, але не менш цікавая старонка, і Даша настроена гэтак жа пазітыўна і рашуча. А дзякуючы сваёй групе падтрымкі з боку родных і блізкіх людзей, упэўненасці ў сваіх сілах толькі прыбаўляецца.
І ўсё ж на Хоцімшчыне Дашу Васілеўскую добра ведаюць, як чалавека творчага, захопленага музыкай і сцэнай. Не так даўно яна выступала на хоцімскай сцэне, а сёння пад яе каверамі ўжо ставяць «лайкі» вядомыя беларускія спевакі. Адкуль такая любоў да музыкі? Яна ідзе з сэрца. А музычныя гены перадаліся юнаму таленту ад любімай сям’і – маці, бабулі, дзядулі. У свой час Даша скончыла дзіцячую школу мастацтваў па класе фартэпіяна. Сёння бацькі ўспамінаюць, як у першым класе дачка прасіла набыць свой уласны інструмент. Яны ж не ўспрынялі просьбу сур’ёзна. Калі ж убачылі, што тая ўпарта стаіць на сваім, з інтарэсам наведвае заняткі па музыцы, нарэшце, зрабілі доўгачаканы падарунак. А пасля базавай школы Даша нават збіралася паступаць у музычнае вучылішча Рымскага-Корсакава, ды раптам у апошні момант перадумала. Але з музыкай ні на момант не расставалася: ні тады ні зараз. Кожная яе раніца пачынаецца менавіта з яе.
Падчас размовы мы закраналі самыя розныя тэмы: ад вучобы і творчасці, да філасофскіх разважаннях аб чалавечых каштоўнасцях. Дар’я гатова падтрымаць любую тэму, што, на жаль, не так уласціва і распаўсюджана сярод сучасных маладых людзей, інтарэсы якіх пачынаюцца і заканчваюцца любімымі гаджэтамі.
Будучая праца Дашы цалкам накіравана на аналітычнае мысленне, а заняткі музыкай – працэс творчы. Але гэта не перашкаджае дзяўчыне ўдала сумяшчаць і тое і другое. Сама яна на гэты конт лічыць, што можна займацца абсалютна рознымі справамі – галоўнае правільна расставіць прыярытэты і выбраць патрэбныя накірункі ў дасягненні пастаўленай мэты. Ёсць такое меркаванне, што мары становяцца рэальнасцю, калі думкі ператвараюцца ў дзеянні. Даша штодзённа працуе над ажыццяўленнем сваёй мэты.
– Бываюць такія моманты, калі мне патрэбна ўсё і хочацца займацца ўсім, – расказвае яна далей. – Я люблю музыку, прычым гэта можа быць ад класікі да рока, яшчэ са школы займаюся вышыўкай, выпечкай, вельмі люблю велапрагулкі. У мяне ёсць свае любімыя месцы, як на Хоцімшчыне, так і ў Мінску. Вельмі люблю, калі ўсёй сям’ёй ладзім кінапрагляд любімых фільмаў пад цёплым пледам. Лічу, чым больш у чалавека захапленняў, тым больш цікавае яго жыццё і ён сам, як асоба. А яшчэ заўжды важна заставацца верным сабе і сваім марам, якія жывуць у глыбіні сэрца кожнага чалавека.
Памятаеце: у дзяцінстве, калі знаходзіўся пяты пялёстак бэзу, кожны абавязкова загадваў жаданне і, нікому не расказваючы, чакаў, што яно спраўдзіцца. Чакае здзяйснення свайго жадання і Даша, але расказваць аб ім не стану толькі па адной прычыне: шчыра хачу, каб яно спраўдзілася. Упэўнена: самае лепшае яе яшчэ чакае наперадзе.

Вольга Зайцава

Последние новости

В мире

В результате нападения в подмосковной школе подростка с ножом погиб ребенок

16 декабря 2025
Читать новость
В мире

Ученик ранил ножом несколько человек в школе в Подмосковье

16 декабря 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко рассчитывает в ближайшее время поговорить с Трампом и сказать ему много интересного

16 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Библиотечная сеть Хотимского района –победительница областного конкурса «Лица Победы»!

16 декабря 2025
Читать новость
Общество

Ушел из жизни бывший директор БЕЛТА Владимир Хилькевич

16 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Хотимск зажигает! Главная елка района засияла новогодними огнями!

15 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем