Темы

Нязгаснаю зоркай ты ў небе радзімы навекі.

Нязгаснаю зоркай ты ў небе радзімы навекі.

Папулярызацыя творчасці пісьменнікаў-землякоў на працягу многіх гадоў зʹяўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у рабоце бібліятэцы. Гэта дзейнасць спрыяе нарошчванню інтэлектуальнага патэнцыялу роднага краю, захаванню літаратурнай спадчыны рэгіёна. Не ведаючы мінулага, нельга ў поўнай меры любіць сучаснае, думаць аб будучыні. Багатае літаратурнае жыццё нашага краю дазваляе бібліятэкам далучыць жыхароў да літаратурнага здабытку Хоцімшчыны.

У гэтым шматлікім сузорʹі яркай зоркай ззяе імя нашага земляка Пятра Прыходзькі – беларускага паэта і перакладчыка. Пятро Прыходзька нарадзіўся ў вёсцы Альшоў Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Закончыў Ліпаўскую сямігодку ў 1935 годзе, а ў 1936 годзе ўжо працаваў кіраўніком спраў Хоцімскага райкома камсамола. Пасля заканчэння Магілёўскай газетнай партыйнай школы (1938 г.) – адказны сакратар Хоцімскай раённай газеты «Калгасная звязда», дзе і надрукаваў свой першы верш «Стаханаўскі май» (1936 г.). Вялікую Айчынную вайну прайшоў ад пачатку да канца, ад Сталінграда да Берліна. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Пятро Прыходзька пражыў нялёгкае, але яскравае жыццё… «Працаваць трэба пакуль б’ецца сэрца», – пісаў паэт. Яго творчасць жыве і знаходзіць водгук у сэрцах хацімчан. У гонар ушанавання памяці нашага земляка бібліятэкарамі створана і размешчана на асноўным сайце (http://www.hotlib.mogilev.by) віртуальная экспазіцыя «Пятро Прыходзька. Пясняр зямлі Хоцімскай», у якую ўключаны матэрыялы па папулярызацыі творчасці пісьменніка, сабраны дзесяткі артыкулаў з часопісаў і газет, прадстаўлены поўныя тэксты зборнікаў яго вершаў, фотаздымкі, публікацыі аб ім. База дадзеных складаецца з наступных раздзелаў: «Сцежкамі жыцця», «Творчы шлях», «Узнагароды», «Публікацыі», «Фотагалерэя», «Р.S. Апошняя восень паэта», дзе адлюстроўваюцца ўсе найважнейшыя і значныя моманты з жыцця пісьменніка-земляка.
Шматгранная і вельмі плённая работа калектыва дазволіць данесці да кожнага карыстальніка павагу да сваіх вытокаў, адказнасць за будучае сваёй молой радзімы, развіццё пазнавальнай цікавасці да знакамітых землякоў, цікавасць да вывучэння беларускай літаратуры.
Людміла Казакова,
бібліятэкар аддзела бібліятэчнага
маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі

Последние новости

В мире

В результате нападения в подмосковной школе подростка с ножом погиб ребенок

16 декабря 2025
Читать новость
В мире

Ученик ранил ножом несколько человек в школе в Подмосковье

16 декабря 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко рассчитывает в ближайшее время поговорить с Трампом и сказать ему много интересного

16 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Библиотечная сеть Хотимского района –победительница областного конкурса «Лица Победы»!

16 декабря 2025
Читать новость
Общество

Ушел из жизни бывший директор БЕЛТА Владимир Хилькевич

16 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Хотимск зажигает! Главная елка района засияла новогодними огнями!

15 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем