Темы

Лідзія Кавалёва лічыць: былых камсамольцаў не бывае

Лідзія Кавалёва лічыць: былых камсамольцаў не бывае

Для людзей мінулай эпохі камсамол звязаны з яркімі ўспамінамі юнацтва і займае ключавое месца ў жыцці кожнага савецкага чалавека. Рамантыка будаўнічых атрадаў, дружныя суботнікі, вера ў светлую будучыню. Гэтыя паняцці добра знаёмыя кожнаму камсамольцу.

Блізкія і родныя гэтыя словы і Лідзіі Кавалёвай, якая ў 70-я гады была загадчыцай сектарам уліку Хоцімскага райкама камсамола.“Камсамол – гэта маладосць, кіпучая энергія, насычанасць жыцця значнымі падзеямі, якія перапляліся з гісторыяй роднага краю, нашай неабсяжнай краіны, і ў цэлым, маёй біяграфіі”. Такія словы прагучалі ад жанчыны на нядаўнім святочным мерапрыемстве, прысвечаным юбілею Ленінскага камсамола. Юбілейны гэты год і для самой Лідзіі Іванаўны. Свой чарговы дзень нараджэння яна адзначыла на днях, перагарнуўшы чырвоны лісток календара – 7 лістапада.
Некаторыя рэчы, што можна ўбачыць і сёння родам з песень і лозунгаў савецкай эпохі. “Не расстануся з камсамолам – буду вечна маладым!”. Гэтыя словы своеасаблівым лейтматывам аб мінулым гучаць і для Лідзіі Іванаўны. Яна беражліва ўвесь гэты час у дамашняй антрэсолі захоўвала важныя для яе дакументы – камсамольскі білет і мноства грамат, сярод якіх Ганаровая грамата ЦК ВЛКСМ за актыўнае выхаванне моладзі і ў гонар 100-годдзя са дня нараджэння У. І. Леніна, Грамата ЦК ЛКСМ Беларусі ў сувязі з 50-годдзем ЛКСМ Беларусі, шэраг абласных і раённых узнагарод. На самым бачным месцы, за шклом, апошняя, каля канапы хрызантэмы са свята і ад унукаў, якія часта бываюць у гасцях.

Першы здымак юнацтва
Лідзія Кавалева (справа)

– Вельмі прыемна, што аб пажылых людзях у раёне не забываюць, запрашаюць на мерапрыемствы, дзе мы можам не толькі ўспомніць маладыя гады, але і падзяліцца сваім вопытам з моладдзю, – кажа Лідзія Іванаўна. – Трымаю ў руках усе гэтыя паперкі, і быццам назад вяртаюся ў юнацтва. Камсамол – для мяне асобная тэма. Тады для нас, маладых, не было невырашальных задач – таму што мы заўжды ішлі плячо ў плячо. З іскрынкай і запалам, кожны з нас імкнуўся выканаць самы галоўны патрыятычны абавязак – быць карысным сваёй радзіме. Паняццяў “не магу” ці “не хачу” проста не існавала. Затое было іншае – трэба.
Моцны характар мая суразмоўца загартоўвала з дзяцінства. Цяжар сялянскай працы і кошт рубля яна спазнала менавіта тады. Пасляваенны цяжкі час, калі ўсё прыйшлося адбудоўваць зноў. Дом згарэў, засталася адна невялічкая лазня – зрабілі акенцы, і сталі жыць там. Жылі вельмі сціпла, дапамагла выжыць у складаны час невялікая гаспадарка. Змалку разам з сястрой прыйшлося дапамагаць маці рабіць самую няпростую працу і ў калгасе, і па дому – бацьку так і не ўбачыла, вайна назаўжды забрала яго. Для Лідзіі Іванаўны гэтыя ўспаміны самыя балючыя – немагчыма стрымаць слёз…
Нягледзячы на ўсё цяжкасці галоднага пасляваеннага часу, яна заўжды прагна цягнулася да ведаў. Жылі пры лучыне, потым пры керасінавай лямпе, якую нават лішні раз не дазвалялася запальваць. А так хацелася чытаць – так хацелася вучыцца. Скончыла школу з сярэбраным медалём.
Паколькі ў сям’і не хапала сродкаў для вучобы, пра педвучылішча, куды паступіла, прыйшлося забыць. Уладкавалася на працу ў сельсавет, даволі рана прыйшлося паспытаць свой самастойны хлеб. Паступіла ў Бабруйскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Цяга да дакладных дысцыплін была мацней, чым да гуманітарных. За ўвесь працоўны стаж займала розныя пасады, але больш за ўсё жанчыне запомнілася работа галоўным бухгалтарам. Ва ўсе часы Лідзію Іванаўну паважалі, пра яе адказнае стаўленне да працы многія не забываюць і сёння.
Лідзія Кавалёва – вялікі працаголік па жыцці. Але з-за сваёй залішняй сціпласці, яна не прывыкла пець сабе дыферамбы. Працу выконвала граматна і правільна, за што неаднойчы адзначалася за межамі раёна.
– Мне заўжды даводзілася працаваць з людзьмі і лічбамі. Нямала часу прысвяціла рабоце ў цяперашняй ПМК-276, якая па-рознаму пераназывалася ў розны час. Людзі на маім шляху сустракаліся шчырыя і адказныя. Да кожнага імкнулася адшукаць ключык – з кімсьці трэба было больш мякка, а з некім больш строга. Сёння знаёмыя, калі сустракаюць, дзякуюць, пытаюць: “Як, Іванаўна, пажываеш”?
Але скажу адно: сям’я і праца заўжды былі раўназначна значымыя для мяне, – працягвае суразмоўца.
Мабыць, дзякуючы моцнаму характару і працавітасці, Лідзія Іванаўна заўжды карысталася безагаворачным аўтарытэтам. І гэта тычылася не толькі працы, але і сям’і. Разам з мужам выхавалі сваіх дачушак – Святлану і Таццяну. Кавалёвы ніколі не прыдумвалі завоблачных планаў, не ставілі недасягальных задач: як і ўсе бацькі жадалі вырасціць добрых людзей, і абавязкова даць вышэйшую адукацыю.
Сёння Лідзія Іванаўна на заслужаным адпачынку, але часу для суму ў яе няма. Яна не толькі бабуля, але ўжо двойчы і прабабуля. Нямала часу ўдзяляе сваім любімым унукам і праўнукам. Вось, нядаўна, па заказу праўнука Кірыла звязала світэр, а каб цёпла ручкам было вырашыла і рукавічкі зрабіць. Дарэчы, жанчына імкнецца не прапускаць ні адзін ранішнік у дзіцячым садку – вельмі любіць, калі дзеткі спяваюць песні пра бабулю. А здаецца яшчэ не так даўно яна напявала калыханку і калінку-малінку свайму праўнучку, а ён нават падтанцоўваў.
– Прымаючы віншаванні з юбілеем у чарговы раз падумала – жыццё ўдалося. Хоць нямала было пераплётаў, але кожная пэўная сітуацыя была для мяне больш урокам, – прызнаецца Лідзія Іванаўна.
Кажуць – былых камсамольцаў не бывае, гэта жыве недзе глыбока ўнутры чалавека. Лідзія Кавалёва – сапраўдная камсамолка. Нават калі ідзе збор ураджая, і раптам глухне трактар, яна не можа стаяць без справы. За кошык – і на суседні агарод дапамагаць, пакуль рамонт ідзе. Так яна прывыкла з дзяцінства. Працаваць, думаць і глядзець толькі наперад.
P.S. Кажуць, што 75 – гэта ўзрост мудрасці, пашаны, павагі і славы. А мне хочацца пажадаць, каб для вас, Лідзія Іванаўна, ён таксама быў узростам моцнага здароўя, бадзёрасці, радасці, дабрабыту і сямейнага душэўнага цяпла.

Вольга ЗАЙЦАВА

Последние новости

В районе

Комплексный план по благоустройству на 2024 год по Хотимскому району

3 мая 2024
Происшествие

Житель Кореличского района погиб на приусадебном участке под колесами мотоблока

3 мая 2024
В мире

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
БелТА: в стране и мире

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Образование

Всебелорусский диктант “Я расскажу о Победе” пройдет 3 мая в школах и ссузах

3 мая 2024
Происшествие

СК: подросток утонул в Слуцком районе

3 мая 2024
Происшествие

Четырехлетний малыш выпал из окна второго этажа в Минске

3 мая 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024
В мире

В Турции автобус с пассажирами опрокинулся в овраг

3 мая 2024
БелТА: в стране и мире

Лукашенко одобрил проект соглашения о единой системе таможенного транзита ЕАЭС и третьих сторон

3 мая 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Фотофакт: концертная программа, посвященная Международному дню танца “Наш танцевальный мир”

29 апреля 2024
Актуально

Встреча трех поколений работников АПК состоялась в Хотимске

29 апреля 2024