Темы

У сферы ЖКГ раёна працуюць цэлымі сем’ямі

“Наталля Сімчанка, працаўнік па комплекснай уборцы і ўтрыманню домаўладанняў УКП “Жылкамгас” ужо на працягу 20 гадоў сочыць за “знешнім выглядам” Хоцімска”. Гэта словы з майго артыкула, які пісаўся пару гадоў, якраз да прафесійнага свята. І вось праз колькі часу кандыдатуру Наталлі Іванаўны, як аднаго з адказных працаўнікоў, кіраўніцтва арганізацыі зноў прапануе для публікацыі. Гэты аргумент не можа не радаваць.
У сферы ЖКГ працуюць сем’ямі, і Сімчанкі яркі таму прыклад.

Глава сямейства сёння на заслужаным адпачынку, да гэтага працаваў цесляром “Жылкамгаса”. Усе чатыры дачушкі працуюць у гасцініцы “Бераг”, нават зяць працуе ў сферы ЖКГ. Мабыць, няшмат сем’яў знойдзецца, каб вось так, цэлым сямейным падрадам, працаваць у адным прадпрыемстве. На пытанне: супадзенне гэта ці пайшлі па бацькоўскіх стапах, малодшыя Сімчанкі толькі ўсміхаюцца. Дарэчы, яны прызнаюцца, што падобнае пытанне ім задаюць не ўпершыню.
Адзін мудры філосаф сказаў: хочаш навесці парадак ва ўсім міры — спачатку пачні са свайго дома. З гэтым згодны і мае героі.
— Бацькі нас з дзяцінства прывучалі да працы. Мы з сёстрамі заўжды дапамагалі па дому, былі свае абавязкі. “Беларучкамі” нас дакладна нельга назваць. А, калі ты прывучаны да фізічнай працы з дзяцінства, то і на рабоце любую даручаную справу будзеш імкнуцца выконваць максімальна адказна, — расказвае самая малодшая, Кацярына.
Сапраўды, у гэтай сям’і з адказнасцю адносяцца да парадка не толькі свайго дома, але і ўсяго горада ў цэлым. Гэтаму тут вучаць з маленства. Убачыўшы смецце ці нават невялікую паперку на вуліцы, унукі Наталлі Іванаўны пачынаюць разважаць аб тым, што гэта вельмі дрэнна – забруджваць горад, у якім жывеш.
— Безумоўна, непрыемна і крыўдна, калі людзі, не разабраўшыся пачынаюць вінаваціць працаўнікоў ЖКГ у любых непрыемнасцях. А самі часам нават каля свайго дома прыбраць не жадаюць, маўляў, няхай гэта зробяць дворнікі, — дзеліцца Наталля Іванаўна.
Сапраўды, людзі многае ўмеюць і многае асвоілі, але вось сачыць за чысцінёй вакол сябе часам забываюць. А можа, калі кожны з нас не будзе абыякавым да таго, што адбываецца вакол — наш горад стане яшчэ лепш? Менавіта такое пажаданне напрыканцы прагучала ад Наталлі Сімчанка.

Вольга Зайцава

Последние новости

Актуально

Хотимск зажигает! Главная елка района засияла новогодними огнями!

15 декабря 2025
Читать новость
В мире

В Литве заявили о готовности к переговорам с Беларусью на уровне послов по особым поручениям

15 декабря 2025
Читать новость
Общество

Что известно о предстоящем заседании ВНС? Собрали главное в одном материале

15 декабря 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко об отношениях с Ираном: экономика для нас приоритет приоритетов

15 декабря 2025
Читать новость
В районе

Наступает пора заморозков и ледостава: Хотимчане, будьте бдительны!

15 декабря 2025
Читать новость
Здоровье

Ученые нашли опасный «вечный химикат» в популярном блюде для завтрака

15 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем