Темы

Дыяментавае сэрца Ірыны

Дыяментавае сэрца Ірыны

Ёсць такія людзі, пасля размовы з якімі, быццам ад сонейка на душы становіцца цёпла, светла і ўтульна. Менавіта з такім чалавекам мне пашчасціла быць знаёмай.
Ірына Мяшкова, культарганізатар псіханеўралагічнага дома–інтэрната – пазітыўны, шчыры, жыццярадасны, сонечны чалавек, і гэта далёка не ўсе словы, што хачу сказаць у адрас маёй суразмоўцы.

Калі дрэвы здаваліся вялікімі…
“Чалавек пачынаецца з дзяцінства. Менавіта тады адбываецца зараджэнне дабрыні”, – заўважыў неяк паэт Сяргей Міхалкоў.
Усе мы родам з дзяцінства, менавіта тады ўсё вакол здаецца такім простым і бестурботным. Толькі разумеем мы гэта, нажаль, калі становімся дарослымі. А ў дзяцінстве нават дрэвы здаюцца вялікімі…
Вялікімі калісьці былі дрэвы і для Ірыны Мяшковай… А больш за ўсё засталася ў памяці прырода роднай вёсачкі Ціхань. Сцяжынка ад дома да знаёмай рэчкі з вадой такой чысціні, што праз яе можна было ўбачыць ні тое, што рыбінак-малькоў, але і самы маленькі каменьчык. Лес з духмянымі суніцамі і восеньскімі грыбамі – усе гэта таксама напамінае дзяцінства, якое не проста прайшло, праляцела, быццам птушкі, што сабраліся ў вырай.
– Калі пасля першага класа Арлоўскай школы, перайшла ў Хоцімскую СШ, прызнаюся не вельмі проста было. І не столькі ў плане вучобы, а больш нейкіх комплексаў сельскай дзяўчынкі. Мабыць, гэта пачуццё зразумела многім, хто пасля невялічкай вёсачкі раптам ад’язджае ў горад. Былі ў класе і рабяты з Ленінграда, але ў крыўду ніколі нас, вясковых, не давалі. Пасля школы было жаданне паступаць у Петрапалаўск-Камчацкі на повара. Але набор на той час быў сфарміраваны, пасля школьнай лавы некаторы час працавала ў дзіцячай бібліятэцы. За час працы пазнаёмілася з добрымі людзьмі, сярод іх загадчыца Нона Благачынная, якая заўжды падтрымлівала мяне добрым словам. Пасля паступіла ў вучылішча імя Н.К. Крупскай на рэжысёра клубных мерапрыемстваў, – расказвае пра сябе Ірына Ананьеўна.
На шляху сустракаліся добрыя людзі

Успамінаючы па чарзе аўтабіяграфічныя моманты, мая суразмоўца прызнаецца, што заўжды на яе шляху сустракаліся добрыя спагадлівыя людзі. Іх падтрымка і добрае слова дапамагалі ў няпростыя хвіліны. А такія моманты былі…
Сур’ёзная траўма, якая здарылася, калі ў сям’і ўжо падрастаў васьмімесячны першынец Станіслаў, змяніла многае і прымусіла па-новаму паглядзець на многія рэчы. Але любоў да жыцця і падтрымка блізкіх людзей давалі сілы выстаяць, не згубіць сябе ў кругавароце штодзённай мітусні.
– Галоўным агеньчыкам, які даваў сілы не згаснуць у няпросты момант быў сынуля. Асаблівыя словы ўдзячнасці хочацца сказаць самаму любімаму чалавеку – матулі, якая сваёй мацярынскай любоўю і пяшчотай выратоўвала мяне. Не магу не ўзгадаць прозвішча Дзіны Саковіч, якая апынулася побач, калі выпала магчымасць зрабіць пратэзаванне ў Швецыі…, – працягвае мая суразмоўца.
Ірына Ананьеўна вельмі любіць творчасць Эдуарда Асадава і Івана Пехцерава. Чаму? Бо ў іх творах схаваны філасофскія разважанні, якія вучаць правільна ставіцца да жыцця і акружаючых людзей.
Асаблівыя адносіны ў сям’і Мяшковых да фізкультуры. Спартыўны настрой таты перадаецца ўсім дамачадцам без выключэння, на “ты” са спортам Станіслаў. А, напрыклад, сярод самых любімых спартыўных захапленняў Ірыны – адзінаборствы па боксе. Жанчына заўжды дзівіцца незвычайнай сіле волі і вытрымцы людзей, якія выходзяць на рынг, пераадолеўшы свой страх. Разважае аб тым, што ў першую чаргу, спартсмены вытрымалі галоўную перамогу – перамогу над самімі сабой…
Галоўнае дасягненне жыцця – сям’я
Сваім самым вялікім гонарам і дасягненнем Ірына Ананьеўна лічыць сваіх дзетак. Яна шматдзетная маці: Станіслаў, Алёна, Настасся. Яны ўсе розныя, але ўсе аднолькава любімыя і дарагія.
Старэйшы Станіслаў, ужо працуе ў праваахоўных органах. Пасля арміі здзейсніў сваю мару і апрануў сержанцкія пагоны. Алёна сёння студэнтка філалагічнага факультэта, і вучоба ёй вельмі падабаецца. Не па гадах разважлівая, з багатым унутраным светам і філасофскімі думкамі, Алена марыць аб шчырасці і дабрыні. А самая малодшая матуліна памочніцца Настасся пакуль яшчэ не ведае, кім стане. А вось сваё галоўнае жаданне яна змясціла ў некалькіх словах на лісточку паперы: «пусть мама будет здорова». Акрамя таго, што мая суразмоўца шматдзетная маці, яна яшчэ і бабуля. Самыя дарагія моманты, калі ўсе родныя збіраюцца дома разам, а ў госці да дзядулі і бабулі прыязджае любімая ўнучка Сонечка.
Калі праца прыносіць радасць
У Хоцімскім псіханеўралагічным інтэрнаце Ірына Мяшкова працуе з 2002 года. Арганізацыя святаў і мерапрыемстваў – непасрэдная праца культарганізатара, акрамя гэтага нямала бумажнай працы, а яшчэ трэба падабраць ключык да кожнага сэрца пражываючых дома-інтэрната.
– Вельмі люблю сваю работу. Тут асаблівая атмасфера – усе імкнуцца дапамагчы адзін аднаму. Словы асаблівай удзячнасці хачу выказаць пражываючым дома-інтэрната. Яны ўсе вялікія малайчынкі. І нягледзячы на пэўныя фізічныя абмежаванні, гэта самыя моцныя людзі з прыгожым унутраным светам. Я вельмі ім удзячна. Адпрацаваўшы дзень, кожны з нас спяшаецца дамоў, яны ж пастаянна знаходзяцца тут, тут заўжды іх дом. І яны штодзённа чакаюць нас.
Хочацца падзякаваць кіраўніцтва дома-інтэрната і самых актыўных супрацоўнікаў нашай арганізацыі, якія пастаянна прымаюць удзел у мерапрыемствах: Людмілу Піўчанка, Дар’ю Гаравую, Святлану Мінчанка, Мікалая Ісаева, Аляксандра Мінчанка, Ларысу Салаўёву, Таццяну Лупекіну, Юлію Мушкіну, Таццяну Сініцыну, Алену Гарбузаву, Вольгу Буцанец, Анастасію Балко, Сяргея Фядосенку, а таксама педагогаў гурткоў: Ніну Рагоўскую, Людмілу Пезкіну, Віктара Савёлава і інш., – працягвае Ірына Ананьеўна.
Сумленнасць, прыстойнасць і дабрыня – якасці, якімі павінен валодаць чалавек, які працуе ў доме-інтэрнаце. Чалавеку чэрстваму тут не месца, тут такіх і няма. Да кожнага трэба падыйсці з увагай і дабрынёй, а як вядома дабрыня – мова, зразумелая ўсім і на якой павінны размаўляць усе людзі на планеце Зямля. У сценах інтэрната гэтай мовай валодаюць выдатна.
Усё будзе добра…
Героямі майго праекта заўжды становяцца людзі пазітыўныя, моцныя і неабыякавыя да таго, што адбываецца вакол. Людзі, якія ўпэўнены: усё будзе добра, нягледзячы ні на што… Яны штодзённа жывуць з гэтымі словамі і верай у тое, што будзе менавіта так. Упэўнена ў гэтым і Ірына Ананьеўна.
Ёсць такі незвычайны камень – дыямент. Сакрэт яго незвычайнасці заключаецца ў наступным: гэта вельмі цвёрдая парода, і ў той жа час вельмі крохкая і далікатная. Ірына Мяшкова нечым нагадвае мне гэты мінерал. Знешне яна вельмі пяшчотная і мяккая, але ўнутры яе схаваны чалавек незвычайнай сілы волі і вытрымкі. І аб гэтым ведаюць самыя блізкія людзі, якія шчыра любяць яе.

Вольга Зайцава

Последние новости

Актуально

Поздравление настоятеля Свято-Троицкого собора священника Павла со светлым праздником Пасхи Христовой

5 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Хотимского района! Сердечно поздравляем вас с Воскресением Христовым!

5 мая 2024
В районе

Комплексный план по благоустройству на 2024 год по Хотимскому району

3 мая 2024
Происшествие

Житель Кореличского района погиб на приусадебном участке под колесами мотоблока

3 мая 2024
В мире

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
БелТА: в стране и мире

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Образование

Всебелорусский диктант “Я расскажу о Победе” пройдет 3 мая в школах и ссузах

3 мая 2024
Происшествие

СК: подросток утонул в Слуцком районе

3 мая 2024
Происшествие

Четырехлетний малыш выпал из окна второго этажа в Минске

3 мая 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Фотофакт: концертная программа, посвященная Международному дню танца “Наш танцевальный мир”

29 апреля 2024
Актуально

Встреча трех поколений работников АПК состоялась в Хотимске

29 апреля 2024