Темы

Вольга Летнікава стала пераможцам конкурсу маладых педагогаў

Вольга Летнікава стала пераможцам конкурсу маладых педагогаў

Кожны год выпускнікі педагагічных вну і каледжаў папаўняюць доблесныя шэрагі настаўнікаў нашай малой радзімы. Гэты год не выключэнне – на Хоцімшчыну прыбылі 6 маладых спецыялістаў. Сёння перад імі адкрыты ўсе дарогі, і яны могуць выбраць любую, пайсці сваім, нязведаным шляхам. Іх не палохаюць памылкі. І нягледзячы на свой малады ўзрост, яны не перастаюць здзіўляць сваімі крэатыўнымі ідэямі і самымі смелымі планамі на будучыню. Так і на фестывалі маладых педагогаў “Прызванне – педагог”, якое прайшло на днях на базе ЦТДзіМ, яны з гонарам прэзентавалі свае прызванне – быць настаўнікам.

У заключным этапе фэсту прынялі ўдзел пераможцы адборачнага этапу: Анастасія Сільчанка, настаўнік пачатковых класаў СШ № 1, Вольга Летнікава, настаўнік геаграфіі СШ № 2, Яўген Заблоцкі, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Бяседавіцкага ВПК, і Настасся Мамчанка, выхавацель яслі-сад № 3, якая прыняла ўдзел у фінале завочна. Маладым педагогам быў прапанаваны шэраг заданняў, якія раскрывалі не толькі іх прафесійныя, але і асабістыя якасці. Напрыклад, падчас самапрэзентацыі маладыя педагогі вельмі творча расказалі аб сваёй працы. “Кожнае дзіця – як з’ява прыроды. Сёння гэта можа быць землетрасенне, бура, ураган ці шторм. А заўтра – першы лёгкі ветрык, ці ласкавае цёплае сонейка. Кожны дзень розны,” – так бачыць сваіх вучняў Вольга Летнікава. Вельмі цікавыя і крэатыўныя міні-урокі прадэманстравалі маладыя педагогі па тэме “Малая радзіма праз прызму вучэбнага прадмета”. І тут настаўнікі справіліся на выдатна. Кожнае выступленне заслугоўвала ўвагі, з асаблівым запалам прысутныя ў зале ўключаліся ў міні- урокі ўдзельнікаў. А ў заключным конкурсе “Педагагічная сітуацыя” кожны з настаўнікаў прапанаваў свае варыянты выхаду са складанай сітуацыі.
Па выніках фэсту прызнаны пераможцамі і ўзнагароджаны Дыпломамі аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама: Вольга Летнікава – Дыплом 1 ступені, Настасся Сільчанка – Дыплом 2 ступені, Яўген Заблоцкі – Дыплом 3 ступені. Заахвочвальным Дыпломам адзначана Настасся Мамчанка. Фіналісты былі ўзнагароджаны падарункамі. Спонсарамі мерапрыемства выступілі раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ”, раённы камітэт прафсаюза працаўнікоў адукацыі і навукі, аддзел па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
– Вашы жыццёвыя і прафесійныя кнігі адкрыты толькі на пачатковых старонках, і менавіта ад вас залежыць, якія сюжэты вы ўпішыце ў іх. Хочацца пажадаць, каб вы заўсёды адчувалі сябе запатрабаванымі, і працавалі з задавальненнем. Сённяшні конкурс паказаў, што вы годныя сваёй прафесіі, і набылі чарговы досвед на шляху да ўдасканалення. Хоць, як вядома – дасканаласці няма мяжы, – звярнулася да маладых кадраў Таццяна Каржукова, выконваючая абавязкі начальніка аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Часта можна пачуць, што педагог – гэта не прафесія, гэта – прызванне. Сакрэт поспеху – у жаданні працаваць, велізарнай любві і адказнасці. І на раённым фэсце маладых педагогаў была магчымасць яшчэ раз пераканацца ў гэтым.

Вольга Зайцава

Последние новости

Общество

Безопасность при проведении ВНС обеспечена

26 апреля 2024
Происшествие

В Могилеве игроман обманывал потенциальных квартирантов, а деньги тратил на ставки

26 апреля 2024
Происшествие

На Бали в ДТП погибла гражданка Беларуси

26 апреля 2024
В мире

Исполнительницу теракта в Стамбуле в 2022 году приговорили к семи пожизненным срокам

26 апреля 2024
Общество

Минздрав утвердил график работы учреждений здравоохранения в мае

26 апреля 2024
Спорт

В Климовичах прошли зональные соревнования по футболу. Команда хотимчан вышла в финал

26 апреля 2024
Актуально

Надежде Коротыш вручили материальную помощь в преддверии Дня Победы

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Актуально

“Урок мужества” прошел для сотрудников Хотимского РОВД

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
В районе

В Хотимске прошла коллегия по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома, которую вел глава района Геворг Мелконян

16 апреля 2024