Темы

Творчы шлях Вікторыі Катляровай пачаўся з малой радзімы

Творчы шлях Вікторыі Катляровай пачаўся з малой радзімы

Доўгая дарога дадому, знаёмая сцяжынка вядзе да бацькоўскага парога. Менавіта гэты шлях, як ніякі іншы, нават праз гады хвалюе сэрца цёплымі ўспамінамі. Кожны куточак тут знаёмы і блізкі, і нават паветра, прасякнутае водарамі маленства, тут нейкае іншае…Усе гэтыя пачуцці знаёмы для салісткі заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята» Вікторыі Катляровай (на фота), якая ў чарговы раз наведала малую радзіму.
«Я вырасла тут і мне дарагі гэты невялічкі, але ўтульны гарадок. Люблю прыязжаць дадому і вечарам прайсціся па ціхім вулачкам Хоцімска. Праходзячы каля школы, успамінаю наш вялікі дружны клас і настаўнікаў, якія давалі нам не толькі веды, але і рыхтавалі ў далейшае самастойнае жыццё. Тут кожнае месца для мяне дарагое і нагадвае аб мінулым, вяртае на шмат гадоў назад», – разважае суразмоўца.

Мара дзяцінства стала рэальнасцю

З малых гадоў Вікторыя была цвёрда ўпэўнена, што яе жыццё будзе звязана са сцэнай. Такія прафесіі, як педагог, ці ўрач яе зусім не цікавілі. Ужо пачынаючы з дзіцячага садка ў дзяўчыны назіраліся яркія творчыя здольнасці, якія яна любіла дэманстраваць знаёмым і сябрам. Часта каля пад’езда свайго дома яна ладзіла канцэрты з песнямі, танцамі і пародыямі. У школе з легкасцю даваліся гуманітарныя прадметы, а вось дакладныя дысцыпліны патрабавалі значна больш часу.
– Памятаю, як падчас школьных і раённых канцэртаў не магла адвесці позірка ад сцэны, артысты зачароўвалі мяне сваімі выступленнямі. І ў пачатковай школе я ўпершыню вырашыла паспрабаваць выйсці на сапраўдную сцэну. Як зараз памятаю тыя хваляванні, якія мне давялося перажыць. Я ўвесь час баялася пераблытаць словы песні, а сэрца маё калацілася так, быццам я выступаю на сцэне Еўрабачання. Спявала ў асноўным дуэтам з маёй аднакласніцай Кацярынай Піўчанка. Дарэчы, яна, як і я, звязала жыццё з музыкай і на дадзены момант працуе на аддзяленні мастацтва эстрады (інструментальная музыка) Магілёўскага каледжа мастацтваў.
Трэба сказаць, мне вельмі пашчасціла ў жыцці, на шляху сустракаліся добрыя людзі, якія аказвалі неверагодную падтрымку ў маім творчым станаўленні. Першым, хто разгледзеў мае творчыя задаткі, быў Дзмітрый Паўлавіч Казей, які на той момант выкладаў эстрадны гурток. Ён сапраўды паверыў у мяне. І гэта падтрымка і вера былі вельмі важныя для мяне, – успамінае Вікторыя Катлярова.
Салістка ўспамінае, як з інтарэсам наведвала Хоцімскую дзіцячую школу мастацтваў па класу фартэпіяна. З чароўным светам музыкі яе пазнаёмілі педагогі: Любоў Максімаўна Папелыш, Алена Іванаўна Лагунова, Наталля Паўлаўна Пыткіна. Дарэчы, да Наталлі Паўлаўны, якая вяла заняткі пры Свята-Троіцкім саборы, дзяўчына хадзіла з вялікім захапленнем. Не менш цікавым было наведванне эстраднага гуртка, кіраўніком якога быў Сяргей Мікалаевіч Максіменка.
Пачынаючы з 2003 года, юная салістка актыўна прымае ўдзел у кожным конкурсе, прычым не толькі раённага маштабу. Першым значным мерапрыемствам для дзяўчыны стаў Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», дзе заўжды прысутнічала нямалая канкурэнцыя. Але хоцімскія салісткі Вікторыя Катлярова і Кацярына Піўчанка адразу заваявалі сэрцы гледачоў і журы, стаўшы лаўрэатамі фестываля. Пасля былі іншыя конкурсы, акцыі, фестывалі. Сярод іх Міжнародная сацыяльна-творчая праграма : «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця», таксама «Сузор’е надзей», «Славянскае братэрста без межаў». Удзел у кожным чарговым такім конкурсе прыносіў у скарбонку пачынаючай хоцімскай зорачкі новыя Дыпломы, Граматы і бясцэнны вопыт.
Пасля сканчэння школы, Вікторыя адразу паступіла ў Магілёўскі дзяржаўны музыкальны каледж імя Н.А.Рымскага-Корсакава на аддзяленне – «народны хор». Пасля вышэйшую адукацыю яна атрымала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў. Прызнаецца, што за час навучання ніколі не ўзнікала сумненняў аб тым, каб змяніць свой выбар. Яна ведала, што гэта яе шлях, адказвацца ад сваёй дзіцячай мары яна не жадала.

Любоў да «Свята» прыйшла з першай песняй

2013 год стаў для Вікторыі Катляровай лёсавызначальным, але на той момант яна нават не здагадвалася, якія перамены чакаюць яе. Менавіта ў гэтым годзе яна звязвае сваё жыццё з Беларускім дзяржаўным ансамблем народнай музыкі «Свята».
– Прафесійны артыст не мае права на памылку, ён павінен выйсці і падарыць людзям свята. Заўжды неабходна быць у форме, валодаць цудоўнымі вакальнымі дадзенымі, не баяцца сцэны. Гэта штодзённая напружаная работа над сабой, пэўнымі сваімі комплексамі. Работа няпростая, але цікавая. Сёння я салістка Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь. А на той момант, калі ўпершыню трапіла ў ансамбль, была простая дзяўчынка з невялічкага гарадка, у якой у думках было моцнае жаданне спяваць. Толькі аднойчы пачуўшы выступленне дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята», я зразумела, што яны сталі маімі кумірамі на ўсё жыццё. Тады я толькі магла марыць, што аднойчы буду і сама выступаць разам з імі. Я штодзённа жыла і марыла толькі гэтым, пастаянна рэпіціравала ў пакоі інтэрната. І сёння памятаю тое хваляванне, калі ўсё ж набралася смеласці і вырашыла патэлефанаваць мастацкаму кіраўніку Анатолю Міхайлавічу Кашталапаву. Няўпэўненым голасам папрасіла, каб мяне праслухалі. На праслухоўванне пашчасціла трапіць недзе з трэцяга раза, бо «Свята» на той час гастралявала па краіне. Памятаю, як падпільнавала Анатоля Міхайлавіча каля афішы філармоніі і прызналася аб тым, што гэта я дамовілася па тэлефоне аб сустрэчы. Праслухоўванне праходзіла ў пакоі, дзе да гэтага засядаў знакаміты вакальна-інструментальны ансамбль «Песняры». У ліку журы прафесійнага ансамбля быў і наш зямляк Васіль Аркадзьевіч Сатваронны, які на той час займаў пасаду хормайстра ансамбля. Бязмежна ўдзячна яму за перададзены вопыт і добрае стаўленне да мяне, як да чалавека і творчай асобы. І вось я выйшла і спела акапэльна. Маё шчырае выступленне кранула прысутных, і мяне прынялі ў калектыў. Так я апынулася ў ансамблі «Свята», – працягвае салістка Заслужанага калектыву РБ.
Наперадзе Вікторыю чакала насычанае, творчае жыццё. Так, у 2014 годзе яна прыняла ўдзел у Міжнародным песенным конкурсе «Як на рэчцы было на Фантанцы», які праходзіў у Санкт-Пецярбургу і стала лаўрэатам I прэміі, Дыпламантам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. У 2015 годзе яна трапляе ў Заслужаны калектыў РБ, у аркестр народных інструментаў імя Леаніда Іванова, дзе галоўным дырыжорам працаваў таленавіты музыкант Мікалай Алданаў. Вікторыя ўспамінае, што ёй пашчасціла выступаць не толькі на малой радзіме, калі праходзіў фестываль калакольнага звону, але і калі калектыў гастраляваў за межамі нашай краіны. І кожнае такое выступленне было вельмі хвалюючым і запамінальным.
Але ў 2017 годзе салістка зноў вяртаецца ў ансамбль «Свята». Берлін, Талін, Літва, Польшча, Расія, Україна, Санкт-Пецярбург – гарады, дзе ёй давялося выступаць. Пастаянныя здымкі, гастролі, канцэрты – калектыў выкладаецца на ўсю моц. За ўвесь час існавання ансамбль «Свята» паспеў пабываць не толькі ў гарадах Беларусі, але і далёка за яе граніцамі.
Большую частку рэпертуару «Свята» складаюць народныя песні, адной з любімых песень Вікторыі з’яўляецца «Балада пра маці». Адметнай асаблівасцю калектыву з’яўляецца тое, што артысты не толькі спяваюць, але яшчэ і танчаць падчас сваіх выступленняў. Той, хто ведае ўсе нюансы прафесіі, зразумее, зрабіць гэта вельмі няпроста. Але ў калектыве працуюць сапраўдныя прафесіяналы, таму для іх няма нявырашальных задач .
У снежні 2018 года калектыў чакала вялікая страта – не стала Заслужанага артыста РБ, мастацкага кіраўніка ансамбля Анатоля Кашталапава. Гэты чалавек аказаў значны уплыў на прафесіянальнае стаўленне кожнага выканаўца, і на Вікторыю ў тым ліку.Мастацкім кіраўніком калектыву становіцца ўладальнік медаля Францыска Скарыны Вячаслаў Статкевіч, які працуе ў ансамблі і па сённяшні момант. У мінулым годзе Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята» атрымаў званне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь.

Творчасць без межаў

Безумоўна, праца ў ансамблі займае вядучае месца ў жыцці Вікторыі Катляровай. Але на сённяшні момант гэта не адзінае яе захапленне. Акрамя гэтага, яна працуе педагогам, вучыць вакалу падлеткаў у адным са сталічных каледжаў.
– З дзеткамі працаваць цікава, але ёсць і складанасці. Да кожнага неабходна знайсці індывідуальны падыход, выслухаць, параіць, падтрымаць. Але прыемна атрымоўваць ад іх пазітыўную аддачу і шчырыя ўсмешкі.
Лічу сябе неардынарнай асобай, таму ў мяне кожны раз з’яўляюцца новыя захапленні. Паколькі я з дзяцінства марыла стаць артысткай, то не магла не паспрабаваць сябе і ў гэтай якасці. З вялікім задавальненнем прыняла ўдзел у здымках камедыйнага серыяла «Сваты». Захапляюся псіхалогіяй, люблю чытаць, вельмі падабаецца творчасць амерыканскага пісьменніка Тэадора Драйзера. Нарэшце, я рознабаковая асоба, таму ўвесь час люблю спрабаваць нешта новае, – дзеліцца суразмоўца.

Быць артыстам – асаблівы стан душы

Вікторыя Катлярова лічыць, што самае галоўнае для артыста – шчырасць. Нават калі ў чалавека ёсць усе вакальныя дадзеныя і ён валодае пэўнай харызмай, але не пражывае сэрцам твор, які выконвае са сцэны, гэта наўрад можна назваць поспехам. Салістка «Свята» лічыць, што самы вышэйшы пілатаж, калі гледачы, слухаючы песню, могуць ярка ўявіць пэўны малюнак, калі выкананне кранае чалавека да глыбіні душы. Выступленні дзетак, калі давялося быць у якасці журы конкурса «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця» ацэньвала менавіта так: слухаючы сэрцам.
– Я вельмі люблю сваю працу, таму імкнуся рабіць яе добра. Мне вельмі пашчасціла з калектывам, у якім працую, бо кожны сапраўдны прафесіянал сваёй справы. Я вельмі пунктуальная, мэтанакіраваная, імкнуся пазітыўна глядзець на мір. Гэтыя якасці перадаліся ад бацькоў, якім я таксама бязмерна ўдзячна за выхаванне і падтрымку. Я кожнае імгненне жыву сцэнай, гэта тое месца, дзе я адчуваю сябе шчаслівай. Як у кожнага чалавека ў мяне ёсць планы на будучыню, але ўсіх сакрэтаў раскрываць не стану.
Што пажадаць любімым землякам? Заўжды дасягаць пастаўленых мэт, ніколі не спыняцца на дасягнутым. А пачынаючым зорачкам хочацца пажадаць натхнення і новых творчых вяршынь. Ведаю – на хоцімскай зямлі жывуць таленавітыя людзі! – напрыканцы дадае салістка заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Свята».

Вольга Зайцава

Последние новости

Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Кто самый ловкий и умелый, выясняли юные хотимчане в парке культуры и отдыха (фото)

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024
Актуально

Празднование Первомая в Хотимске началось со смотра-конкурса “Хоцімшчына таленавітая” среди организаций района

1 мая 2024
В районе

Как зародился и как сегодня празднуется Первомай

1 мая 2024
Актуально

Поздравление хотимчан с 1 Мая

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

Областная Доска почета обновлена в Могилеве. Фото

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

Поздравление с 1 Мая – Праздником труда

1 мая 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

“Работать надо по-военному, день и ночь”. Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024