Темы

Адказны і граматны спецыяліст

Адказны і граматны спецыяліст

Ураджэнка невялікай вёсачкі Князёўка нашага раёна Тамара Іванаўна Зайцава ганарыцца тым, што іхні 10 клас стаў першым выпускам Баханоўскай сярэдняй школы. Здольная вучаніца, паспяхова здаўшы ўступныя экзамены, стала студэнткай-завочніцай Маскоўскага тэхнікума сувязі. Пасля заканчэння вучэбнай установы ўладкавалася працаваць у Хоцімску ў «Саюздрук».

Ці магла яна меркаваць у далёкія 70-ыя годы, што будзе працаваць у меліярацыі бухгалтарам? Канешне ж не. Але так здарылася, што 1 лютага 1972 года была прынята ў Хоцімскі СМУч бухгалтарам.

– Работа бухгалтара звычайна зусім непрыкметная для калектыва, але без яе не будзе дзейнічаць ні адно падраздзяленне, – гаворыць жанчына, – спыніцца работа арганізацыі. А нашай арганізацыі кожны дзень эфектыўнай работы быў вельмі важны.

Тамара Іванаўна шмат добрых слоў гаварыла пра сваіх калег. Калектыў хоцімскіх меліяратараў праяўляў асаблівае старанне ў нялёгкай працы. Дасягалі добрых вынікаў. Гэта ўсё было дзякуючы вялікаму вопыту работы і жаданню працаваць, каб квітнела родная краіна.

Пералік службовых абавязкаў бухгалтара вялікі. І, канешне, Тамара Іванаўна выконвала іх усе адказна і граматна. Яна была заўсёды ў курсе навін, прынятых законаў і заканадаўчых актаў. Ведала, як іх прымяніць. І, безумоўна, бухгалтар – гэта апора, першы памочнік ва ўсіх фінансавых справах для кіраўніцтва. З ёй было лёгка і цікава працаваць: яна добразычлівы, спагадлівы чалавек.Бухгалтар Зайцава заўсёды знаходзіла агульную мову са спецыялістамі ўстаноў і арганізацый, з якімі прыходзілася супрацоўнічаць.

Ветлівая, тактычная, граматны спецыяліст. Так аб гэтай жанчыне адзываюцца цяпер былыя працаўнікі.

Яна працавала ў арганізацыі да выхаду на пенсію. На той час ужо займала пасаду эканаміста.

Наталля КАЦЯШОВА.
Фота аўтара

Последние новости

БелТА: в стране и мире

Лукашенко провел встречу со спецпосланником США в Беларуси Джоном Коулом

12 декабря 2025
Читать новость
В мире

Иероглиф «медведь» выбрали символом 2025 года в Японии

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Преимущества направления электронных обращений посредством государственной единой (интегрированной) республиканской автоматизированной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области объявлен конкурс проектов для региональной научно-технической программы 2026–2030 годов

12 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Заседание рабочей группы: подведены итоги года и определены задачи

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Минск преобразился в преддверии ВНС

12 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем