Темы

Бальніца пачынаецца з прыёмнага пакою

Бальніца пачынаецца з прыёмнага пакою

15 чэрвеня ў нашай рэспубліцы адзначаецца Дзень медыцынскіх работнікаў.
Медыцына – гэта не толькі прафесія. Медыцына – гэта прызванне, талент і самааддача.
У медыцыне не бывае непатрэбных прафесій. Бо медыкі не проста працуюць з людзьмі, яны іх выратоўваюць, лечаць справай, клопатам, а іншы раз і добрым словам.

Райбальніца – гэта вялікі зладжаны механізм. Самай актыўнай яго часткай з’яўляецца прыёмнае аддзяленне. Пацыенты, родзічы, машыны хуткай дапамогі – пастаянны рух.

Таццяна Хотчанка родам з горада Бабруйска. Там закончыла і медыцынскае вучылішча па спецыяльнасці медсястра. Па размеркаванню прыехала ў Хоцімск.

Маладому спецыялісту спадабаўся невялікі, ціхі і даволі прыгожы гарадок. Першае месца работы – хірургічнае аддзяленне. А потым больш двадцаці гадоў адпрацавала ў інфекцыйным.

Калі ж прапанавалі працаваць у прыёмным аддзяленні, зразумела, што такі фармат ёй бліжэй, і вось працуе тут з 2008 года. Работа няпростая. Ніколі не ведаеш, што новы дзень табе прынясе. Павінна быць адпаведная фізічная і эмацыянальная вынослівасць, якая ў медсястры як раз ёсць. Проста яна ведае, што павінна аказаць першую медыцынскую дапамогу і аблегчыць стан чалавека, дапамагчы яму.

Цікаўлюся абавязкамі медсястры.

– З раніцы працоўны дзень пачынаецца з афармлення пацыентаў у аддзяленні бальніцы. Да нас яны прыходзяць пасля наведвання ўрачоў, – расказвае Таццяна Барысаўна. – Часта прывозяць хворых на машынах хуткай дапамогі з траўмамі, падазрэннем на інфаркт, інсульт. Калі патрэбна, раблю забор крыві для аналізаў. Абавязкова вымяраецца тэмпература цела, выконваецца кардыяграма сэрца. Іншы раз стаўлю ўколы для зняцця вострай болі. Аддзяленне мае для гэтага ўсе ўмовы. Былі за годы работы выпадкі, калі нават гіпс накладвала. Ці ўпомніш цяпер, што прыходзілася рабіць.
Добрыя водгукі ў жанчыны аб калектыве. Тут акрамя яе працуюць: старшая медсястра Ірына Ерамейчык, медсёстры Святлана Петрачэнка, Алеся Гарлачова. У іх падначаленні верныя памочніцы – санітаркі Кацярына Із’юрава, Ірына Жадан, Святлана Дзегцярова, Ганна Якіменка. Аддзяленне працуе кругласутачна, а медперсанал – пазменна. За змену яны паспяваюць зрабіць шмат рознай работы.

Т. Б. Хотчанка, як і яе калегам, прыходзіцца працаваць з розным кантынгентам. Яна ведае, што да кожнага чалавека трэба адносіцца ўважліва, хаця прыходзіць кожны са сваім настроем, часцей усяго з дрэнным, таму што ў іх нешта баліць. Былі выпадкі, што праяўлялі нават агрэсію. Яна ніколі не рэагавала, дазваляла выгаварыцца, выпусціць эмоцыі. Пасля гэтага хворы супакойваўся, прасіў прабачэння. Трэба сказаць, што ў прыёмным аддзяленні аказваецца дапамога па цяжкасці стану, – больш цяжкі пацыент заўсёды аглядаецца першым. У гэтым спецыфіка гэтага аддзялення, а не капрыз медыкаў.

Выпадковых людзей у медыцыне быць не можа. Павінна быць унутранае прызванне і, разумеецца, адпаведныя веды. Медыкі прыёмнага аддзялення ўстановы аховы здароўя «Хоцімская раённая бальніца» заўсёды напагатове, таму што ад іх штохвілінных рашэнняў залежыць стан тых, хто мае патрэбу ў дапамозе.

Наталля КАЦЯШОВА

Последние новости

БелТА: в стране и мире

Лукашенко провел встречу со спецпосланником США в Беларуси Джоном Коулом

12 декабря 2025
Читать новость
В мире

Иероглиф «медведь» выбрали символом 2025 года в Японии

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Преимущества направления электронных обращений посредством государственной единой (интегрированной) республиканской автоматизированной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области объявлен конкурс проектов для региональной научно-технической программы 2026–2030 годов

12 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Заседание рабочей группы: подведены итоги года и определены задачи

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Минск преобразился в преддверии ВНС

12 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем