Праца сувязіста на вайне – адказная

Жыццёвы шлях героя гэтага матэрыялу ўсё жыццё быў напоўнены сумнымі і радаснымі падзеямі. Нарадзіўся Фёдар Трафімавіч Курзянкоў у 1926 годзе ў вялікай сялянскай сям’і. Яго дзядуля і бацькі працавалі ў мясцовым калгасе. Хлопчык рос паслухмяным, працалюбівым.
Ішоў 1937 год. З гісторыі ведаем, што 30-я гады – гэта годы рэпрэсій. Не абмінула бяда і іх сям’ю. Нехта напісаў ложны данос і ў выніку – высылка ў далёкую Сібір разам з такімі ж «ворагамі народа» як і самі.
І толькі ў пачатку 1941 года адбылася рэабілітацыя. Курзянковы вярнуліся на малую радзіму. Пасяліліся на Сяле (цяпер гэта вуліца Наберажная). Стала пакрыху наладжвацца жыццё.
Але нядоўга пражылі пад мірным небам: 22 чэрвеня пачалася Вялікая Айчынная вайна з фашысцкай Германіяй. З заміраннем сэрца слухалі тады жыхары Хоцімска выступленне па радыё Молатава.
Райкомам партыі быў дадзены загад: убраць вырашчаны ўраджай і схаваць, каб нічога не дасталося ворагу. Пачалася эвакуацыя насельніцтва пасёлка. На транспарце, конях, пешшу некаторыя хацімчане ўходзілі падалей ад фронта бясконцым патокам.Тэрмінова вывозіліся архівы вытворчасці, узрываліся адміністрацыйныя будынкі, уганялася ў тыл буйная рагатая жывёла.
Фронт імкліва набліжаўся. А ў хуткім часе Хоцімск акупіравалі нямецкія захопнікі. Першае, што яны зрабілі, сталі наводзіць свае «новыя парадкі». Акупацыя – жудасны час безупыннага не праходзячага страху. І колькі яна працягнецца – ніхто не ведаў.
Немцы сталі поўнаўладнымі гаспадарамі. Адразу далі зразумець, што мясцовае насельнітва ніхто, рабы. Занялі лепшыя дамы. Вывесілі яны і загад аб каменданцкім часе. Насельніцтву дазвалялася выходзіць з дома з 8 да 18 гадзін. Была арганізавана і паліцыя з мясцовых атмарозкаў. Акупацыя паказала праўдзівы твар многіх жыхароў пасёлка. Два доўгія гады цягнуліся, як казалася, вечнасць.
У верасні 1943 года прыйшло доўгачаканае вызваленне. Радасць перапаўняла сэрца юнака. І адразу хлопцы, якім споўнілася па 18 гадоў, пайшлі ў ваенкамат. Фёдару ж было толькі 17. І ён пайшоў на хітрасць «накінуўшы» год. Быў залічаны ў стралковы полк 50-й Арміі, якая вызваляла раён. А потым была кароткая вучоба, і Фёдар ужо сувязіст.
Падрабязней у райгазеце «ШК»
Наталля КАЦЯШОВА.
Фота з сямейнага альбома

