Темы

Спяванне прыносіць яму радасць

Спяванне прыносіць яму радасць

Напярэдадні Новага года да мяне прыйшла сястра Святлана Яфрэмкіна.

– Ой, што я табе зараз пакажу, – усхвалявана сказала яна. – Мне на тэлефон пераслалі цікавае відэа пра ўнука нашага сябра дзяцінства Уладзіміра Царыкава – Яўгена.

Тут трэба сказаць, што Уладзімір Іванавіч былы настаўнік гісторыі. У свой час працаваў у школе-інтернаце ў Хоцімску.

Невялікае відэа з праграмы новага сямейна-музычнага шоу «Добры вечар» на «Беларусь 1» кранула мяне да глыбіні душы. Яўген Царыкаў выконваў песню «О море, море», якую ў свой час з поспехам спяваў Муслім Магамаеў. У той вечар гэты запіс слухала шмат разоў. І кожны раз ішлі мурашкі па целе ад таго, як спявае ўладальнік такога моцнага і аб’ёмнага вакалу. Паверце, голас настолькі схожы са знакамітым спеваком, што закрыўшы вочы можна падумаць: спявае Муслім.

У кожнага чалавека ёсць свой любімы занятак: адзін піша вершы, другі праяўляе сваю творчасць у напісанні карцін, а трэці займаецца вакалам. Але каб пець або займацца вакалам, патрэбна прызванне і павінен быць талент. Спяваць – гэта цэлая прафесія. Можна нават сказаць – мастацтва, звязанае з валоданнем сваім голасам. Практычна, гэта тое ж што і спявак, толькі тут куды большы ахоп, паколькі можна не толькі пець, але і дэкламіраваць, напрыклад. Кожная песня мае сваю ўнікальнасць і гісторыю, і вакаліст стараецца перадаць гэта цераз свой голас.

Усе гэтыя дні мяне не пакідала думка напісаць пра Яўгена. І тут падвярнуўся выпадак. У Хоцімск з Мінска прыехаў да Уладзіміра Іванавіча Царыкава сын Сяргей – бацька Яўгена. І ён згадзіўся расказаць пра Яўгена.

– Жэня пачаў пець яшчэ з садаўскага ўзросту, а потым працягнуў у школе: спяваў у хоры і выступаў як саліст. Менавіта там, у школе, настаўнік спеваў звярнуў увагу на хлопца з прыгожым голасам. Стаў з ім займацца на дадатковых занятках па вакалу, на якіх усё больш і больш раскрываліся здольнасці вучня.

Паралельна Жэня займаўся ў музычнай школе па класу фартэпіяна. І тут выкладчыкі не раз хвалілі за стараннасць. Удзельнічаў у розных музычных конкурсах і спяваў.

А ўвогуле спяваў усюды: дома, на конкурсах, вельмі любячы сваё хобі, прычым рабіў гэта захоплена. І ўжо не прадстаўляў свайго жыцця без песень. Заўсёды разумеў і тое, што выконваць песні – быць спеваком – вельмі нялёгка. Гэта вялікая праца, таму што пастаянна трэба трэніравацца.

Пасля заканчэння сёмага класа сярэдняй школы паступіў вучыцца ў Мінскае кадэцкае вучылішча. І тут ён працягваў выступаць на розных праводзімых вечарах. Нават выбраў сабе жанр патрыятычнай песні, які ўвесь час у нашай Беларусі запатрабаваны. Курсантаў вучылішча часта запрашалі і на мерапрыемствы, праводзімыя ў горадзе. Калі ўпершыню спяваў вялікай публіцы, зведаў неймавернае пачуццё эйфарыі. Са сцэны ён бачыў, як яго спяванне кранае сэрцы людзей і вызывае ў іх станоўчыя эмоцыі. А гэта нешта неперадаваемае. Апладысменты гледачоў давалі велізарнае задавальненне і матывацыю працягваць развівацца.

Пасля заканчэння кадэцкага вучылішча паступіў вучыцца ў БДУ, тут жа ў Мінску, на факультэт міжнародных зносін. Не спыніў спяваць, хаця і быў загружаны вучобай.

Яго і зараз часта запрашаюць на розныя мерапрыемствы да кадэтаў і сувораўцаў. Выступае і разам з імі на мерапрыемствах горада.

Ужо даказана, што спяванне дапамагае раслабіцца і адпачыць ад паўсядзённых турбот. Калі чалавек спявае, забывае аб усіх сваіх праблемах і паглыбіцца ў свой мір музыкі. Гэта іх адзінота, дзе яны могуць быць самі сабой і цешыцца гукамі, якія ствараюць.

Так вось спяванне – гэта частка Яўгена, і ён не можа прадставіць сваё жыццё без яго. І цяпер выступае на розных канцэртах. Яго ведаюць многія. А гэта і ёсць папулярнасць. Зараз ён працуе ў лагістычнай кампаніі. Кожны дзень у яго распісаны памінутна. Існуе сістэма планавання ўсяго яго графіка. Але Яўген паспявае рабіць усё і ўсюды. Рэгулярна мае магчымасць трэніравацца перад людзьмі на сцэне. Вакал трэніруе яго маральныя якасці ў тым ліку.

Для Яўгена ваенная кампазіцыя – гэта асобны прадмет вакальнага мастацтва. Ён абапіраецца ў гэтай сітуацыі на свае эмоцыі, уражанні, ставіць сябе на месца таго, аб кім і аб чым спявае песню.

Рэпертуар у яго вялікі. І ў выкананне кожнай песні юнак укладвае ўсю душу. Спяванне прыносіць яму радасць.

Матэрыял будзе няпоўным не напісаўшы, што эмацыянальна Яўген адпачывае ў спорце. Ён з захапленнем займаецца конным спортам. Для яго гэты від спорту – трэніроўка сілы волі.

Наталля КАЦЯШОВА,
былы супрацоўнік райгазеты
«Шлях Кастрычніка».
Фота ўзята з відэа

Последние новости

В мире

В результате нападения в подмосковной школе подростка с ножом погиб ребенок

16 декабря 2025
Читать новость
В мире

Ученик ранил ножом несколько человек в школе в Подмосковье

16 декабря 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко рассчитывает в ближайшее время поговорить с Трампом и сказать ему много интересного

16 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Библиотечная сеть Хотимского района –победительница областного конкурса «Лица Победы»!

16 декабря 2025
Читать новость
Общество

Ушел из жизни бывший директор БЕЛТА Владимир Хилькевич

16 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Хотимск зажигает! Главная елка района засияла новогодними огнями!

15 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем