Темы

Укладвала ў работу часцінку сваёй душы

Укладвала ў работу часцінку сваёй душы

У вызначаны час Галіна Малунова прыйшла ў рэдакцыю. Гучна папрывітаўшыся па-беларуску, яна прайшла ў наш кабінет.

Гэта было так нечакана чуць, што нават карэспандэнт «ШК» не стрымаўся:
– Дзмітрыеўна, адкуль такія выдатныя веды роднай мовы?

– Са школы, – прыемна ўсміхнуўшыся, адказала яна. – Вельмі люблю размаўляць на ёй. Я ж – беларуска.

На гэтым маленькае адступленне ад тэмы сустрэчы завяршылася. І мы разгаварыліся. Яна аказалася такім чалавекам, які з першых хвілін выклікае прыхільнасць да сябе. Галіна з Краснапольшчыны. Пасля школы стала навучэнкай Слуцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча малочнай прамысловасці. А праз некаторы час (год 1977) стала працаваць ў нашым райцэнтры на масласырзаводзе майстрам. Спачатку было цяжкавата, праца, у асноўным, ручная, але рамантыка перамагла.

Малако на завод паступала з мясцовых калгасаў і саўгасаў. Уваходны кантроль быў вельмі жорсткі. Спачатку яго ахалоджвалі. Далей складаны тэхналагічны ланцужок пераўтварэння малака ў смятану, сыр, масла. Адным з важных відаў прадукцыі стала сметанкавае масла. Ва ўдасканальванне працэсаў яго вырабу было ўкладзена шмат сіл. І, як вынік, хацімчане з вялікім задавальненнем штодзень раскуплялі яго ў мясцовых харчовых магазінах. Вельмі смачным яно было. А які сыр добры рабілі!
У тыя гады якасць малочнай прадукцыі пільна правяралася. Адбіраліся пробы гатовай прадукцыі. Галіна сачыла, каб прадукцыя, вырабленая яе зменай, заўсёды была якаснай і зробленай з сумленнем. Трэба сказаць, што і на малако, і на масла, і на смятану цэны былі прымальныя.

Працавала на заводзе і лінія казеіну. Яго рабілі для прамысловасці. Нават у Расійскую Федэрацыю адпраўлялі. Хоцімская зямля славілася сваімі ўмельцамі – масларобамі і сыраварамі.

За час, а гэта 13 гадоў, які працавала на заводзе, Галіна асвоіла амаль усе спецыяльнасці. А таму магла замяніць любую работніцу на час часовай адсутнасці. Яна і цяпер падтрымлівае сувязь з былымі работнікамі завода Надзеяй Каратыш і Галінай Дуняшэнка. Сваёй добрасумленнай працай дасягнула поспехаў. Яе ўзнагароджвалі Ганаровымі граматамі. Не раз пісалі ў раённай газеце «Шлях Кастрычніка». Выбіралі і сакратаром камсамольскай арганізацыі, а пазней, калі ўступіла ў партыю – партыйнай. З’ўлялася членам райкома КПБ, членам бюро РК КПБ.

Так здарылася, што прыйшлося змяніць месца працы.

– Я ўжо звольнілася, калі ўстанавілі новае абсталяванне на заводзе, – з журботай у голасе кажа яна.

— Сталі выпускаць смятану ў шклянках і малако ў пакетах…

Месцам работы ў яе стаў хлебазавод. Прапанавалі працаваць дыспетчарам. Лічыцца, што чалавек на гэтай пасадзе павінен валодаць такімі якасцямі, як учэпістая памяць, камунікабельнасць. А яшчэ умець аператыўна прымаць рашэнні, выконваць даручэнні. Ведала, як рашыць тую ці іншую праблему. І ніколі не падводзіла.

– Прыйшлося мне папрацаваць і кладаўшчыцай на заводзе. Прафесіі гэтай не вучаць у навучальных установах, але яна неабходна на любой вытворчасці. Людзі гэтай спецыяльнасці павінны быць уважлівымі, акуратнымі, граматна весці дакументацыю. Можа гэта і не такая прэстыжная прафесія, але тым не менш, без яе нікуды, – заключыла Галіна.

І на хлебазаводзе яна паказала сябе адказнай, працалюбівай працаўніцай. Адсюль яна пайшла на заслужаны адпачынак. Як сказала ў час нашай гутаркі, у іх ёсць так называемая гільдзія пенсіянераў завода. Гэта былыя работніцы: Рэгіна Громава, Ганна Снытко, Наталля Мельнікава, Ніна Мінчанка, Зінаіда Мяхедава. Да іх жанчына заўсёды добразычлівая, пацікавіцца станам здароўя, дзіцямі, унукамі. Падтрымліваюць яны адна другую і ў горы, і ў радасці.

Пацікавілася, чым займаецца, бо на пенсіі шмат вольнага часу. Аказалася, што любіць корпацца на агародзе, вырошчваць кветкі, выпякаць булкі па святах, удзельнічаць у спаборніцтвах па скандынаўскай хадзьбе.

Але гэта не ўсе захапленні Галіны. Яна вельмі любіць спяваць. А спявае з дзяцінства. Актыўна выступала на школьных мерапрыемствах. Ёй заўсёды хацелася гэта рабіць, музыка гучала ў галаве пастаянна. Спявала і калі працавала: праводзіліся ў той час вечары-рапарты прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Яны заўсёды праходзілі пры поўнай зале гледачоў.

А ўвогуле, жанчына спявае заўсёды: калі ёй весела, або наадварот сумна. Песня прыносіць ёй радасць і задавальненне. Бліжэй па духу песні мінулых гадоў, напоўненыя сэнсам, расказваючы некую гісторыю, перадаючы жывыя эмоцыі. Таму што ў такіх песнях ёсць пачуцці, паэтычнасць і музычная састаўляючая.

З 2022 года яна ўваходзіць у склад Народнага ансамбля ветэранаў, які любімы гледачам Хоцімска і вядомы далёка за межамі раёна. Малунова, як яна сама сказала, пачынаючая салістка ансамбля. З задавальненнем наведвае рэпетыцыі. Ёй падабаецца ездзіць і на розныя экскурсіі па Беларусі. Вось і нядаўна ўдзельнікі ансамбля пабывалі ў Музеі Славы Магілёўшчыны.

Трэба дадаць яшчэ вось што. Галіна па натуры вясёлы чалавек, любіць жартаваць, спяваць прыпеўкі. Дзе яна – там смех, весялосць. Ці пойдзе калядаваць, ці як дзіця лепіць з першага снегу снегавікоў. Адным словам – душа кампаніі.Так і хочацца назваць яе – чалавек-свята. І гэта заслужана.

Наталля КАЦЯШОВА.
Фота Аляксандры МАЦЮШЭНКА і з сямейнага альбома

Последние новости

Наука и технологии

Первое аэротакси появится в Великобритании в 2029 году

11 декабря 2025
Читать новость
Общество

Раскачиваемся от мороза к оттепели: Могилевскую область ждут температурные качели в начале следующей недели

11 декабря 2025
Читать новость
В районе

В детском саду № 3 прошёл первый этап конкурса исследовательских работ детей  дошкольного возраста «Я — исследователь»

11 декабря 2025
Читать новость
В мире

Почти 60% граждан Болгарии не доверяют правительству

11 декабря 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко вновь принял посла Венесуэлы после согласования «некоторых вопросов» с Мадуро

11 декабря 2025
Читать новость
В районе

На площадке ФСК в Хотимске определились сильнейшие волейбольные команды газовиков

11 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем