Темы

Зварка стала справай жыцця Раісы Экімавай

Зварка стала справай жыцця Раісы Экімавай

Выпадкова пры размове на мясцовым рынку з Раісай Ціханаўнай Экімавай, даведалася, што ў свой час яна працавала зваршчыцай. Захацелася напісаць, як маладая дзяўчына выбрала прафесію, якая традыцыйна лічыцца «не жаночай».

Нарадзілася яна ў невялікай вёсцы Уюкава Суражскага раёна Бранскай вобласці РФ. Пасля дзесяцігодкі адна паехала на Урал. У горадзе Паўночнауральск вучылася ў прафтэхвучылішчы. Тут трэба сказаць, што аб прафесіі зваршчык нічога не ведала і перажывала, што будзе складана.

Вучоба прайшла добра. Выкладчыкі заўважылі яе здольнасці. А ў хуткім часе яна ўжо працавала на Уралвагонзаводзе ў Ніжнім Тагіле, куды запрасіла кіраўніцтва, як добрую, таленавітую вучаніцу.

Спачатку складана было ўліцца ў вытворчую двіжуху. Прыходзілася і ёй згаджацца на ўмовы, якія не вельмі падыходзілі, каб атрымаць вопыт. Іншы раз працавала ў будынках без ацяплення, на вуліцы ў любое надвор’е, не адчуваючы пальцаў, таму што трэба было зрабіць работу.

Пазней вярнулася зноў у Паўночнауральск. Стала працаваць у парасілавой гаспадарцы. Давялося прымаць удзел і ў будаўніцтве газаправода.

Як сказала Раіса Ціханаўна, самае галоўнае ў зварцы – гэта дакладнасць, крапатлівасць, уменне прадбачыць, якія дзеянні да якіх вынікаў могуць прывесці. Лічыцца, што ўсе гэтыя якасці ў большай ступені ўласцівы жанчынам. А жанчыны – лепшыя зваршчыкі. Чаму? Проста яны ўмеюць рабіць прыгожа, акуратна, не псіхаваць і не кідаць малаткамі ў сцены, калі што-небудзь не атрымліваецца.
Сваю работу яна вельмі любіла. Лічыла, што зваршчык – крутая і паважаная прафесія. Падабалася тое, што рабіла. А гэта таму, што бачны вынік сваёй работы: ты патраціла сілы і час і бачыш на што. Можна нават фізічна дакрануцца да таго, што зроблена.

Р. Ц. Экімава ў маладосці

Яшчэ працуючы ў Ніжнім Тагіле пазнаёмілася з прыгожым сантэхнікам Аляксеем Экімавым. Ён і прапанаваў пераехаць у Пензенскую вобласць. Уладкавалася ў адзін з калгасаў зваршчыцай.
А потым маладая сям’я пераехала ў горад Джанкой, што ў Крыму. Там нарадзілася двое дзяцей: Мар’яна і Дзмітрый. Працавала ў Сцяпной вопытнай гаспадарцы. І зноў жа зваршчыцай. Брыгада налічвала 50 чалавек. Адна сярод мужчын. Спачатку пастаянна прыходзілася маладой жанчыне даказваць свой прафесіяналізм. Заўважыла кіраўніцтва і калегі па брыгадзе. Заўсёды дапамагалі, ніколі не адказвалі. Стараліся агарадзіць ад цяжкай работы. А гэта ёй было прыемна.

Выконвала розныя заданні: працавала на рамонце трактароў, машын, паравога ацяплення і інш. Ды так віртуёзна, што магла даць фору любому мужчыне з брыгады. Заслужыла ад іх павагу.

– Зваршчык – гэта творчая прафесія, і яна мне вельмі падабалася, – кажа Раіса Ціханаўна. – Я ад працы атрымлівала задавальненне. Калі ўходзіла ў водпуск – сумавала. Ведаеце, прафесію трэба выбіраць па душы і тады яна прынясе радасць, а не стане кагортаю. Няма ў гэтай рабоце нічога цяжкага – я ж цяжкасці не паднімала, хіба што гарэлку зварачнага апарата вагою 200 грамаў. Так што зварка для мяне стала справай жыцця.

Што б не рабіла Р.Ц. Экімава, было выканана на сумленне, бо за якасць у савецкія часы «змагаліся». Па аднойчы выбранай спецыяльнасці яна адпрацавала 26 гадоў. Мне было наймаверна прыемна слухаць, з якім зачараваннем расказвала яна аб сваёй рабоце. Уяўляла сабе: шум, трэск, водблескі зваркі. І сярод усяго гэтага гама мая гераіня матэрыялу знаходзіла гармонію. Праўду кажуць: у любой рабоце трэба прыкладваць ум, рукі і сэрца. І, разумеецца, вялікую ролю грае вопыт.

На вялікі жаль любімую справу па стану здароўя прыйшлося кінуць. Шкодныя ўмовы працы: пыл, гар, дрэнныя ўмовы надвор’я зрабілі сваю справу. У горадзе Харкаў у інстытуце па прафзахворваннях лячылася. Заключэнне медкамісіі, дзе прысутнічалі прафесары, было суровым: змяніць прафесію. Месцам жыхарства ж прапанавалі выбраць лясістую мясцовасць…

Так апынулася з сям’ёй зноў на радзіме. З часам пераехалі ў Хоцімск. Тут і стала прадпрымальнікам. Закуплялася і прадавала абутак. Яна і зараз займаецца гэтай справай. Але аб сваёй былой рабоце ў яе толькі добрыя ўспаміны.

– Я, як і ўсе мае аднагодкі, вырасла ў краіне, якой ганарыліся. І прафесіяй сваёй таксама ганаруся! – сказала яна на развітанне.

Наталля КАЦЯШОВА.
Фота аўтара
і з сямейнага альбома

Последние новости

БелТА: в стране и мире

Лукашенко провел встречу со спецпосланником США в Беларуси Джоном Коулом

12 декабря 2025
Читать новость
В мире

Иероглиф «медведь» выбрали символом 2025 года в Японии

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Преимущества направления электронных обращений посредством государственной единой (интегрированной) республиканской автоматизированной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области объявлен конкурс проектов для региональной научно-технической программы 2026–2030 годов

12 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Заседание рабочей группы: подведены итоги года и определены задачи

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Минск преобразился в преддверии ВНС

12 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем