Темы

Гуманітарныя валанцёры з ЗША наведалі Хоцімшчыну

На мінулым тыдні Хоцімскі раён з прыемным візітам наведалі гуманітарныя валанцёры міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання «Сафія»: сямейная пара Джонс з ЗША і выканаўчы дырэктар МДГА “Сафія” Сяргей Зубовіч. Трэба адзначыць – дадзеная арганізацыя адна са старэйшых і імкнецца штогод аказваць дапамогу, накіраваную на сацыяльную падтрымку і дапамогу тым, хто мае ў ёй вострую патрэбу. Асноўным і прыярытэтным напрамкам работы грамадскага аб’яднання з’яўляецца дапамога пажылым людзям, якія знаходзяцца ў дамах састарэлых, інвалідам і адзінокім людзям.

Гуманітарная праграма МДГА “Сафія” спансуецца службай царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён і прадастаўляе дапамогу людзям, якія жывуць у многіх краінах свету, яе дэвіз: “Дапамагаць людзям, каб яны змаглі потым дапамагчы сабе самі”. Напрыклад, толькі за мінулы год грамадскае аб’яднанне рэалізавала гуманітарны праект з мэтай паляпшэння ўмоў пражывання ў цэлым шэрагу сацыяльных устаноў Магілеўскай вобласці. У 2018 годзе МДГА “Сафія” аказала дапамогу Крычаўскаму псіханеўралагічнаму дому–інтэрнату, а таксама ў Хоцімскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат дастаўлены і ўведзены ў эксплуатацыю: прамысловая пральная машына на 30 кг бялізны, цэнтрыфуг на 25 кг бялізны, на кухню ўстанова атрымала электрапатэльню, а для якаснага дагляду за хворымі людзьмі – 4 шматфункцыянальныя медыцынскія ложкі з матрацамі і бакавымі сценкамі. Усяго дом-інтэрнат прыняў ахвяраванні ў выглядзе абсталявання для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы на агульную суму 19 467,38 беларускіх рублёў. Усё абсталяванне было ўстаноўлена і штодня выкарыстоўваецца па сваім мэтавым прызначэнні. Аб гэтым прадстаўнікам МДГА “Сафія” паведаміў дырэктар Хоцімскага дома-інтэрната Віктар Старасценка.
Падчас візіту амерыканскія валанцёры змаглі наведаць пральню, гарачы цэх харчаблока, дзе была ўстаноўлена новая электрапатэльня, а таксама прайшліся па палатах на першым паверсе, дзе знаходзяцца людзі на пасцельным рэжыме пражывання. Уэслі і Руф Джонс былі ўражаны не толькі чысцінёй і парадкам, якія падтрымліваюцца на ўсёй тэрыторыі ўстановы, але і добразычлівымі адносінамі персанала і саміх пражываючых.
– Мы невыпадкова выбралі гэты накірунак валанцёрства – дапамогу пажылым людзям. Разумеем, што пажылыя, інваліды, і тыя, хто пражывае ў дамах састарэлых – гэта часта людзі з вельмі няпростымі лёсамі, і яны маюць патрэбу ва ўвазе і падтрымцы. Менавіта таму наша асноўная дзейнасць накіравана на дапамогу для стварэння спрыяльных умоў для пражывання пажылых людзей, якія апынуліся ў пэўнай няпростай жыццёвай сітуацыі. Рэгулярна дапамагаючы пажылым людзям у розных кутках свету, размаўляючы з імі, аказваючы дапамогу, тым самым мы ўзбагачаем і свой унутраны свет і жыццёвы вопыт, – адзначылі валанцёры.
Падчас візіту амерыканскія госці не толькі распавялі пра штат Н’ютан, адкуль самі родам, а таксама расказалі аб сваіх захапленнях. Дарэчы акрамя гуманітарнай дапамогі, сям’я займаецца выхаваннем пяці дзетак, а ў вольны час абодва чытаюць кнігі, займаюцца спортам. Прыемна было пачуць знаёмыя “спасибо” і “здравствуйте”, хоць і з акцэнтам. Таксама валанцёры Джонс падзяліліся сваімі ўражаннямі аб нашай краіне, дзе знаходзяцца ўсяго некалькі тыдняў.
– Вельмі прыгожая краіна, а яшчэ вельмі прыемныя, спагадлівыя, гасцінныя і добразычлівыя людзі. Вельмі рады, што прыехалі сюды, – прызналася амерыканская сям’я.
У сваю чаргу дырэктар псіханеўралагічнага дома-інтэрната выказаў падзяку прадстаўнікам МДГА “Сафія” за аказанае ахвяраванне ў выглядзе абсталявання і выразіў спадзяванне на далейшае цеснае супрацоўніцтва ў будучыні.

Вольга Зайцава

Последние новости

Общество

Безопасность при проведении ВНС обеспечена

26 апреля 2024
Происшествие

В Могилеве игроман обманывал потенциальных квартирантов, а деньги тратил на ставки

26 апреля 2024
Происшествие

На Бали в ДТП погибла гражданка Беларуси

26 апреля 2024
В мире

Исполнительницу теракта в Стамбуле в 2022 году приговорили к семи пожизненным срокам

26 апреля 2024
Общество

Минздрав утвердил график работы учреждений здравоохранения в мае

26 апреля 2024
Спорт

В Климовичах прошли зональные соревнования по футболу. Команда хотимчан вышла в финал

26 апреля 2024
Актуально

Надежде Коротыш вручили материальную помощь в преддверии Дня Победы

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Актуально

“Урок мужества” прошел для сотрудников Хотимского РОВД

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
В районе

В Хотимске прошла коллегия по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома, которую вел глава района Геворг Мелконян

16 апреля 2024