Темы

Дзіцячая бібліятэка Хоцімска прываблівае чытачоў рознымі «ноу-хау»

Лета — час радасці, цяпла і весялосці, які хочацца правесці максімальна цікава. Правесці так, каб потым хапіла ўражанняў на ўвесь год. Гэта цудоўная пара асабліва для дзетак. На цэлых тры месяцы можна забыццца пра школу. Але гэта не толькі час для адпачынку, але і час, які неабходна правесці з карысцю. Напрыклад, пайсці на рэчку або ў лес, паехаць у падарожжа або пайсці ў бібліятэку і ўзяць пачытаць цікавую кнігу.З надыходам першых летніх дзянькоў пачалі сваю працу летнія аздараўленчыя лагеры. У кожнай школе штодзённа запланаваны шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх абавязковым пунктам наведванне дзіцячай бібліятэкі-філіяла. Сапраўды нясумнае і карыснае лета прапануюць дзеткам бібліятэкары, якія ўпэўнены, што лета без кніг — канікулы на вецер.
— Нашымі бібліятэкарамі кожны дзень запланавана нешта цікавае. Вельмі спадабаюцца рабятам нашы навінкі: ростамер, да якога можна падысці і даведацца пра свой рост і кніжкін санаторый, у які можна забрацца, нібы ў домік, і пачытаць любімую кніжку. Акрамя гэтага кожны аўторак і чацвер можна патрапіць на «Вуліцу дзяцей, што чытаюць» у Парку культуры і адпачынку. Хацімчане, якія праходзяць міма, заўжды звяртаюць увагу на нашу кніжную выставу, бяруць падручнікі, каб пачытаць іх на свежым паветры. Яшчэ адно ноу-хау, якое з’явілася ў нас — казкі на фланелеграфе. Такія казкі вельмі падабаюцца не толькі выхавальнікам дзіцячага садка, але і школьнікам. У казачнай форме дзеткам тлумачыцца, што такое дабро і што такое зло, як рабіць трэба, а як недапушчальна. У самой бібліятэцы абноўлены інтэр’ер чытальнай залы. З дапамогай утульнай абстаноўкі, якая нагадвае хатнюю, рабяты могуць узяць кніжку, якая ім спадабалася і, нікуды не спяшаючыся, пачытаць яе. Карацей кажучы — імкнемся зацікавіць маленькіх чытачоў, каб лета прайшло карысна і запомнілася ім, — дзеліцца Таццяна Уласенка, загадчык дзіцячай бібліятэкі-філіяла.
Ранейшыя стэрэатыпы аб тым, што бібліятэка — месца, куды можна прыйсці за кніжкай і дзе трэба размаўляць шэптам даўно сталі нямоднымі. Сучасная бібліятэка прапануе школьнікам шэраг магчымасцей. Віктарыны, літаратурна-пазнавальныя лекторыі, мульцітэрапіі, а можна проста ўзяць любімую кніжку, пасядзець у цішыні зала, папіць гарбаты, зрабіць сэлфі. І трэба сказаць, дзецям такое спадабаецца, таму яны імкнуцца прыходзіць у дзіцячую бібліятэку як мага часцей.
Вольга МІРАВА

Последние новости

Актуально

Белгидромет объявил штормовое предупреждение: 24 апреля в Беларуси ожидаются ночные заморозки

23 апреля 2026
Читать новость
Происшествие

Второй раз на те же грабли: как наказали нетрезвую автомобилистку-рецидивистку

23 апреля 2026
Читать новость
Женская территория

Плохие соседи для томатов: 5 растений, которые лишат вас урожая

23 апреля 2026
Читать новость
Спорт

Белорусские футболисты стали вторыми на турнире развития УЕФА в Сербии

23 апреля 2026
Читать новость
Общество

На Солнце произошла сильная вспышка

23 апреля 2026
Читать новость
Экономика

К чему готовиться самозанятым? Разбираем новые правила от налоговой

23 апреля 2026
Читать новость