На сцэне Хоцімскага раённага цэнтра культуры адбылася прэм’ера спектакля «Вясковыя імпрэзы»

“Вясковыя імпрэзы” — гэта назва новай камедыйнай пастаноўкі Хоцімскага народнага аматарскага тэатральнага калектыву «Прамень». Прэм’ера спектакля адбылася на сцэне Хоцімскага раённага цэнтра культуры і была прымеркаваная да Міжнароднага дня тэатра. Тэатр «Прамень» пастаянна знаходзіцца ў пошуку новых формаў і сюжэтаў, пры гэтым выпрацаваўшы свой уласны вядомы стыль. Самыя звычайныя жыццёвыя гісторыі становяцца асновай для пастаяннага аўтара тэатра Аляксандра Александрына і ўвасабляюцца на сцэне сілай таленту рэжысёра Таццяны Паседзькі і акцёраў.
Падрабязней чытайце ў райгазеце «ШК»
Алесь Лесін
