Темы

Пароль неўміручасці – родная мова! 

Пароль неўміручасці – родная мова! 

Пад такім дэвізам прайшоў Тыдзень беларускай мовы ў сярэдняй школе №2 г.п. Хоцімска.

На працягу тыдня ў школе працавала выстава “Шануй і паважай родную мову!” Для вучняў 5-11 класаў была арганізавана завочная віктарына “Папацей, грамацей!” Традыцыйнай стала акцыя “Вершы ў кішэні”, у гэтым годзе прысвечаная 125-годдзю са дня нараджэння Кандрата Крапівы, удзельнікамі якой сталі і жыхары г.п. Хоцімска. Гульня “Скарбы роднага краю” і конкурс “Слова пра Беларусь” не толькі выклікалі вялікую цікавасць у вучняў, але і дазволілі ім прадэманстраваць сваё валоданне мовай. З мэтай звярнуць увагу на праблему захавання роднай мовы ў  многіх класах былі праведзены інфармацыйныя гадзіны “21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы”. У суботу было наладжана ўрачыстае мерапрыемства “У госці да К.Крапівы”, дзе вучні пашырылі свае веды пра жыццё і творчасць славутага байкапісца і змаглі праявіць свае артыстычныя здольнасці. Такім чынам, і наша школа далучылася да шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы,  якія праводзіліся ва ўсёй краіне.

Правядзенне Тыдня беларускай мовы садзейнічала абуджэнню ў  школьнікаў цікавасці да вывучэння беларускай мовы, фарміраванню павагі да роднай мовы і патрэбы карыстацца ёю ў штодзённым жыцці,  бо  з любові да роднай мовы пачынаецца любоў да свайго народа, да сваёй Радзімы.

Бохан В.М.,

Мірошнікава Т.У., настаўнікі беларускай мовы.

Ва усіх установах адукацыіі прайшоў Тыдзень беларускай мовы

Последние новости

Происшествие

Пенсионер из Горок выпил и случайно перерезал себе сонную артерию

24 ноября 2026
Читать новость
В мире

Глава Минобороны Германии заявил об особой ответственности Украины за ситуацию на Балтике

24 ноября 2026
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

24 ноября 2026
Читать новость
Актуально

26 ноября профсоюзные юристы окажут правовую помощь жителям Могилевщины

24 ноября 2026
Читать новость
Актуально

От кризиса 90-х к сильному государству. К 30-летию со дня проведения республиканского референдума 1996 года

24 ноября 2026
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Товарооборот пока не отражает возможности. Лукашенко отметил потенциал сотрудничества с Омской областью

23 ноября 2026
Читать новость