Темы

Пераможныя Дыпломы прыехалі на Хоцімшчыну

На днях прайшоў абласны агляд-конкурс аматарскага мастацтва сярод пражываючых дамоў-інтэрнатаў Магілёўскай вобласці. У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел 9 устаноў, кожная з якіх прадставіла да творчага споборніцтва па 5-6 чалавек. Хоцімшчыну ж прадставіў усяго адзін пражываючы псіханеўралагічнага дом-інтэрната: Ігар Бондараў (на змымку). Які ж аднак заваяваў адразу два Дыплома I ступені: у намінацыях інструментальнае і тэатральна-цыркавое мастацтва, і пакарыў сваім талентам не толькі членаў журы, але і ўсіх прысутных у зале.Музыка — неад’емная частка ў жыцці Ігара. Той, каму аднойчы пашчасціла паслухаць, як дзіўна гучыць мелодыя, якую ен выконвае — не зможа забыць гэтыя пачуцці надоўга. Кожны гук ен прапускае праз сэрца, і таму музыка ў яго выкананні гучыць неяк асабліва чароўна. На конкурсе Ігар Генадзьевіч прадстаўляў дзве кампазіцыі — «На крылах кахання» і «Любоўную гісторыю».
А яшчэ мужчына вельмі любіць чытаць. Сярод самых любімых аўтараў — Эдуард Асадаў. Менавіта яго вершы прачытаў ен і на конкурсе. Без слез чалавеку чуламу слухаць такія радкі немагчыма.
Усіх удзельнікаў дадзенага мерапрыемства падзякавала за цікавыя выступленні і незвычайную сілу волі Святлана Тарасенка, старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілеўскага аблвыканкама, адзначыўшы, што яны вялікія малайчыны.
Хочацца ад усяго сэрца павіншаваць пераможцу і яго настаўніка, культарганізатара Ірыну Мяшкову, і пажадаць пакарэння новых вяршынь і Дыпломаў.
Вольга Зайцава

Последние новости

Актуально

По вопросам, связанным с исполнением исполнительных документов, можно обратиться на прямую линию 16 декабря

15 декабря 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

План обороны, американский трек и форпост в Африке. Итоги недели Президента

15 декабря 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко провел встречу со спецпосланником США в Беларуси Джоном Коулом

12 декабря 2025
Читать новость
В мире

Иероглиф «медведь» выбрали символом 2025 года в Японии

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

Преимущества направления электронных обращений посредством государственной единой (интегрированной) республиканской автоматизированной системы учета и обработки обращений граждан и юридических лиц

12 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Могилевской области объявлен конкурс проектов для региональной научно-технической программы 2026–2030 годов

12 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем