Темы

Подведены итоги районной олимпиады по учебным предметам

У перыяд вясновых канікул прайшла раённая алімпіяда навучэнцаў 4-10 класаў па вучэбных прадметах. Па выніках алімпіяды вызначаны 183 пераможцы: ад агульнай колькасці ўсіх перамог большую колькасць склалі Дыпломы II ступені (47,3%), практычна аднолькавы лік узнагарод I і III ступені. Пахвальнымі водгукамі за рэзультатыўны ўдзел у алімпіядзе адзначаны 78 удзельнікаў.
Найбольшую колькасць Дыпломаў атрымалі навучэнцы СШ №1 (72 пераможцы), СШ №2 (63), Забялышынскай СШ (23).
– На алімпіяду ад нашай школы былі прадстаўлены 164 навучэнца. Амаль палова нашых вучняў атрымалі Дыпломы I, II і III ступеняў. У чым сакрэт добрага выніка? Безумоўна, у штодзённай, сумеснай, карпатлівай працы настаўнікаў і вучняў, – дзеліцца Галіна Белікава, дырэктар СШ №1.
Лепшую рэзультатыўнасць па выніках алімпіяды паказалі каманды Вялікаліпаўскага ВПК – 62,5% пераможцаў ад колькасці ўдзельнікаў, Веткаўскага ВПК – 60%, Забялышынскай СШ – 57,5%. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі алімпіяды сталі навучэнцы пятых-шостых класаў школ раёна.
Сярод пераможцаў раённай алімпіяды адразу па 4-ом вучэбным прадметам стаў навучэнец шостага класа СШ № 2 Кірыл Прошкін.
– У алімпіядзе прымаю ўдзел не ўпершыню. Безумоўна, калі даведаўся аб добрых выніках, вельмі парадаваўся. Сур’езна рыхтаваўся разам з настаўнікамі і самастойна. Самыя любімыя прадметы ў школе – матэматыка і інфарматыка. Люблю актыўны адпачынак. У будучым мару стаць праграмістам, – дзеліцца хлапчук.
Пераможцамі адразу па тром вучэбным прадметам і Дыпломамі I ступені таксама адзначаны: Павел Якушаў (Бяседавіцкі ВПК), Дар’я Самафалава і Варвара Хочанка (Забялышынская СШ)
«Гэтыя вучні штогод прымаюць удзел у алімпіядзе, і яшчэ не было такога, каб без узнагарод», – расказваюць метадысты РВМК.
Таксама адразу па тры Дыпломы атрымалі Ксенія Папраўка, Валерыя Масюціна (Забялышынская СШ), Аляксандра Куляцкая, Ганна Сільчанка, Карына Мартыненка, Вікторыя Петражыцкая, Кірыл Сегранёў, Соф’я Баравікова (СШ №1), Карына Гапончык (СШ №2).
Безумоўна, атрыманыя ўзнагароды – вынік агульны настаўніка і вучня. Таму асобныя словы ўдзячнасці педагогам, якія падрыхтавалі алімпіяднікаў. А вучням застаецца пажадаць поспехаў у вучобе і новых перамог.

На здымку: Кірыл ПРОШКІН, вучань СШ №2, пераможца раеннай алімпіяды адразу па 4-ом прадметам
Вольга ЗАЙЦАВА

Последние новости

Актуально

Поздравление настоятеля Свято-Троицкого собора священника Павла со светлым праздником Пасхи Христовой

5 мая 2024
Актуально

Уважаемые жители Хотимского района! Сердечно поздравляем вас с Воскресением Христовым!

5 мая 2024
В районе

Комплексный план по благоустройству на 2024 год по Хотимскому району

3 мая 2024
Происшествие

Житель Кореличского района погиб на приусадебном участке под колесами мотоблока

3 мая 2024
В мире

В украинскую армию будут призывать больных ВИЧ и раком

3 мая 2024
БелТА: в стране и мире

“Не просто впечатляет”. Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Образование

Всебелорусский диктант “Я расскажу о Победе” пройдет 3 мая в школах и ссузах

3 мая 2024
Происшествие

СК: подросток утонул в Слуцком районе

3 мая 2024
Происшествие

Четырехлетний малыш выпал из окна второго этажа в Минске

3 мая 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Фотофакт: концертная программа, посвященная Международному дню танца “Наш танцевальный мир”

29 апреля 2024
Актуально

Встреча трех поколений работников АПК состоялась в Хотимске

29 апреля 2024