Саломапляценне Беларусі ўключана ў спіс спадчыны ЮНЕСКА
На 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА 1 снежня ў Марока прынята рашэнне аб уключэнні беларускай намінацыі “Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і ўменні” ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Сучаснае мастацкае саломапляценне дэманструе шырокі дыяпазон асартыменту вырабаў, гэта: насценныя “дываны” Меснік С.Э. (Глуск); пано, у змешаных тэхніках аплікацыі і пляцення Якавенка А.С. (Кіраўск); кветкавыя букеты і лялькі Дамянікава Н.В. (Магілёў), Аўласевіч М.В., Зайцава Т.А., Зушчык Е.І. (Горкі); лялькі і скульптуры жывёл Панцялеева Н.І. (Магілёў), Бяляева І.М. (в.Гронаў Чэрыкаўскага раёна); кветкі і кветкавыя кампазіцыі Северцава Т.У. (Горкі), Сіроціна Т.У. (Дрыбін), Бабінскай Н.І. (Магілёў); шкатулкі Чендакова З.В., Блахіна А.М., Кудраўцава Е.Д. (Горкі); галаўныя ўборы і аксэсуары Конус С.І. (Горкі), Кушнярова В.У. (Магілёў), Жорава Ж.І. (Дрыбін), Желабкевіч Ю.І. (Быхаў); “павукі” Кухціной І.Г. (Быхаў), Дзергачова С.В. (Чэрыкаў); у тэхніцы спіральнае пляценне Хізанейшвілі І.В. (Горкі), Маісеева В.В. (Дрыбін) і інш.
У клубных арганізацыях Магілёўскай вобласці арганізавана работа каля 11 клубных фарміраванняў па саломапляценні і аплікацыі саломкай у Бялыніцкім, Горацкім, Клічаўскім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Слаўгарадскім, Хоцімскім, Чэрыкаўскім раёнах.