Темы

У Дом рамёстваў хочацца вяртацца заўсёды

У Дом рамёстваў хочацца вяртацца заўсёды

Неяк раней ужо адзначала, што Хоцімскі Дом рамёстваў вельмі цікавае і ўнікальнае месца з асаблівай атмасферай, якую ствараюць сваімі рукамі майстры, што працуюць тут. І ў чарговы раз хочацца сказаць гэтыя словы, бо гэта сапраўды так: тут абсалютна іншы асобы мір, у які трапляеш ледзь толькі пераступаеш парог, мір, у якім цікава, спакойна, і зусім не хочацца кудысьці спяшацца і бегчы. І кожны раз тут чакае нейкая новая загадка ці таямніца. А выходзячы адсюль, адчуваеш небывалы прыліў сіл і бадзёрасці, быццам пабываў упершыню, тут заўжды знаходзяць чым здзівіць, а яшчэ з асаблівай беражлівасцю і ўвагай захоўваюць традыцыі і імкнуцца перадаць іх наступным пакаленням.

Нагадаю: жылы дом сучаснага Дома рамёстваў быў пабудаваны ў пачатку 20 стагоддзя рамеснікам Гутнерам, які займаўся вырабам вяровак. Сёння будынак мае статус матэрыяльна гісторыка-культурнай каштоўнасці – гэта сапраўдны помнік архітэктуры. Ён неаднойчы пераймяноўваўся: спачатку дзяржбанк, пасля Дом піянераў, які быў перайменаваны ў ЦТДзіМ, а з 2007 года тут ужо размясціўся раённы Дом рамёстваў.
І хоць знешне будынак за гэты перыяд мала змяніўся, унутры заўжды адбываліся цікавыя і прыемныя змены. Вось і на мінулым тыдні адноўлены інтэр’ер пасля рэканструкцыі ацанілі першыя наведвальнікі – дзіцячы аздараўленчы лагер «Крынічка», што працуе на базе РЦТДзіМ. У гэты дзень дзетак чакала шмат новага і цікавага. Напачатку дырэктар Дома рамёстваў Вольга Калтунова арганізавала для дзяцей экскурсію. Наступным этапам была прэзентацыя эка-хаты – пакой абсталяваны пад сапраўдную вясковую хату, дзе наведвальнікі змаглі не толькі ўбачыць разнастайныя прылады працы, якімі карысталіся нашы продкі, але патрымаць іх у руках, і нават самім паспрабаваць імі карыстацца. І такі занятак прыйшоўся ім па душы. Тут жа дзятва магла ўбачыць элементы адзення і іншыя прадметы даўніны. А яшчэ падчас прэзентацыі маленькія хацімчане пазнаёміліся з абрадавым дзеяннем «Заручыны», а таксама з элементам рытуальнага дзеяння – паклон «Добры дзень у хату».
Вельмі падабаліся наведвальнікам і майстар-класы, якія арганізавалі працаўнікі Дома рамёстваў: па кераміцы, тэкстыльнай ляльцы, ткацтву, выцінанцы і мастацкай апрацоўцы дрэва. На кожным з такіх майстар-класаў хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі не толькі практычныя веды, але яшчэ больш даведаліся аб традыцыях нашага хоцімскага краю. Яны з задавальненнем бралі ў рукі рубанак, садзіліся за кросны, рабілі забаўную ляльку «зайчык на пальчык», убачылі працэс ператварэння невялічкага кавалачка гліны ў сапраўднае тварэнне мастацтва.
Не меней цікавым для аматараў народных традыцый стала квэст-гульня «Народны прадмет». І тут дзеці змаглі паспрабаваць сябе ў розных ролях: і лапці плесці, і вянкі да народнага свята Тройца завіваць, прычым і тую і другую справу з аднолькавым інтарэсам выконвалі і дзяўчаты і хлопцы. А лапці так прыглянуліся маленькім модніцам, што яны назвалі іх «абуткам 21 стагоддзя».
– У дзетак была магчымасць не толькі пазнаёміцца з некаторымі важнымі традыцыямі тэарэтычна, але яны змаглі самастойна паспрабаваць нешта зрабіць, адчуўшы наколькі няпростай была праца іх бабуляў. Добра памятаючы сваю гісторыю, мы ніколі не забудзем, хто мы.
Асобыя словы падзякі нашым супрацоўнікам, кожны з іх унёс у прыемныя змены, што адбыліся ў нашым будынку, сваю лепту: не толькі часцінку свайго талента, але і часцінку свайго сэрца і дабрыні. Толькі агульнымі намаганнямі нашых майстроў атрымалася паказаць пэўны адрэзак жыцця гісторыі нашых продкаў і мы вельмі жадаем, каб аб гэтым не забывалі падрастаючыя пакаленні. Помнілі свае традыцыі, помнілі свае карані, помнілі, што мы – беларусы. Наперадзе яшчэ нямала задум, зараз актыўна працуем над бізнес-ідэямі інавацыйных праектаў. Заўжды рады гасцям, а ў верасні чакаем школьнікаў у нашы гурткі, – дзеліцца Вольга Калтунова.
Падчас размовы з Вольгай Уладзіміраўнай даведалася аб некаторых планах, але раскрываць іх не стану – хочацца да апошняга захаваць інтрыгу. Скажу адно: тут умеюць здзіўляць, прычым робяць гэта па-майстэрску. Так, зусім нядаўна на базе Дома рамёстваў адкрылася новае аб’яднанне «Хоцімскія ткачыхі», адноўлены чацвёрты ткацкі станок.
Тое, што аб Хоцімскім Доме рамёстваў ведаюць не толькі на нашай прыбесядскай зямлі, але і далёка за яе межамі – гэта факт. Аб высокім прафесіяналізме і таленце нашых майстроў сведчаць пастаянныя падзякі, Дыпломы і Граматы, пастаянна пішам аб гэтым на старонках нашай раённай газеты. Літаральна, некалькі нумароў таму заслужаныя ўзнагароды на рэспубліканскім узроўні атрымала майстар па ткацтву Таццяна Кавалёва. І вось капілку майстроў папоўнілі новыя ўзнагароды. У Міжнароднай выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнай творчасці і выяўленчага мастацтва педагогаў «Веснавы вецер» у народнага майстра РБ Ніны Рагоўскай адразу два Дыпломы – за 1 і 2 месца.
Напрыканцы дам параду: калі знянацку да вас завітаюць госці і вы не будзеце ведаць, што ім паказаць – смела можаце прапанаваць ім наведаць Дом рамёстваў. Тут яны не толькі даведаюцца аб нашай багатай хоцімскай гісторыі, але і змогуць прыдбаць нейкі сувенір. А, калі пажадаюць, майстры выканаюць і індывідуальны заказ. Адным словам, трапіўшы сюды, сумаваць вам і вашым гасцям дакладна не прыйдзецца.
Прыемнай кропкай адкрыцця рэканструяванага Дома рамёстваў стаў салодкі стол і загадванне жадання павучку, што размясціўся над лесвіцай. І хочацца спадзявацца ў жаданнях юных наведвальнікаў было: яшчэ раз прыйсці і дакрануцца да традыцый хоцімскага краю. А, калі такое жаданне сапраўды ўзнікла, то для майстроў Дома рамёстваў – гэта самая лепшая адзнака іх штодзённай карпатлівай працы.

Вольга Зайцава

Последние новости

В районе

Прямая линия и прием граждан

29 апреля 2024
Общество

Более 100 наименований товаров по завышенным ценам и без ценников 

29 апреля 2024
Общество

Куда обращаться, если стал свидетелем “художеств” в подъездах?

29 апреля 2024
Блог Александра ЛЕЙЧИНСКОГО

Зацепило

29 апреля 2024
Актуально

Узнали, где и когда в Хотимске пройдут освящения пасхальных куличей и яиц

29 апреля 2024
Актуально

Встреча трех поколений работников АПК состоялась в Хотимске

29 апреля 2024
Общество

Безопасность при проведении ВНС обеспечена

26 апреля 2024
Происшествие

В Могилеве игроман обманывал потенциальных квартирантов, а деньги тратил на ставки

26 апреля 2024
Происшествие

На Бали в ДТП погибла гражданка Беларуси

26 апреля 2024
В мире

Исполнительницу теракта в Стамбуле в 2022 году приговорили к семи пожизненным срокам

26 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
В районе

В Хотимске прошла коллегия по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома, которую вел глава района Геворг Мелконян

16 апреля 2024