Темы

У Хоцімскім раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбыліся прыемныя змены

Хоцімскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва за апошні час істотна змяніўся. Сумныя шэраватыя сцены набылі прыемную яркую афарбоўку, у памяшканнях з’явілася новая мэбля, стала вельмі ўтульна і светла. Гэтыя перамены заўважылі ўсе, і ў першую чаргу пастаянныя наведвальнікі аддзялення для пажылых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.- У Цэнтры адбыліся вельмі прыемныя пераўтварэнні, якія мы, наведвальнікі ўстановы, адразу заўважылі. Цяпер прыходзіць сюды стала прыемней, абстаноўка тут набліжана да дамашняй. Многія пакоі ў Цэнтры набылі зусім новы выгляд. Напрыклад, у пакоі для прыёму ежы з’явілася новая прыгожая мэбля, мы тут зможам не спяшаючыся піць гарбату і размаўляць. Яшчэ мне вельмі падабаецца пакой, дзе можна рукадзельнічаць – вельмі люблю нешта рабіць сваімі рукамі, – дзеліцца адна з самых актыўных наведвальніц Цэнтра Людміла Кавалёва.
Сёння з упэўненасцю можна сказаць – Цэнтр каласальна змяніўся, набыў новы сучасны дызайн. Але галоўнымі яго задачамі заўжды былі і застаюцца наступныя: ахапіць увагай і клопатам як мага больш грамадзян, якія патрапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю. Дырэктар цэнтра Вольга ХОМЧАНКА ўпэўнена, што дасягнуць гэтага можна толькі абапіраючыся на сумесную, добрасумленную, якасную працу ўсяго калектыва ўстановы і ўсіх неабыякавых людзей Хоцімшчыны.
– Сучасны будынак быў перададзены РЦСАН у 2013 годзе. Сваю працу тут ажыццяўляюць 6 аддзяленняў, гэта ўлічваючы аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў установы “РЦСАН” у а/г Забялышын. У цэнтры запатрабавана аддзяленне для пажылых і людзей з абмежаванымі магчымасцямі на пастаяннай аснове, якое наведвае 25 чалавек.
Сюды прыходзяць за дапамогай і добрым словам не толькі шматдзетныя сем’і, але і людзі з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама пажылыя і інш., якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Штодзённа згуртаваны калектыў Цэнтра з поўнай самааддачай ідзе насустрач тым, хто мае патрэбу ў падтрымцы. Таму вельмі важна, каб умовы, у якіх штодзённа знаходзяцца людзі, якія сюды прыходяць былі камфортнымі, каб людзі разумелі, што яны не адзінокія і могуць разлічваць на падтрымку.
На бягучы рамонт РЦСАН выдзелены сродкі з раённага бюджэту. Асобыя словы падзякі хочацца выказаць старшыні райвыканкама Дзмітрыю Рубану, намесніку старшыні Мікалаю Хучаву, якія прыклалі шмат намаганняў дзеля таго, каб усе, хто наведваецца сюды адчувалі камфорт, клопат і цеплыню. Таксама хочацца падзякаваць начальніка ПМК №276 Міхаіла Кошкіна і працаўнікоў, якія робяць абнаўленне будынка за прафесіяналізм і адказны падыход да сваёй справы. Грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд міра” таксама не засталося ўбаку – дапамаглі закупіць абсталяванне для памяшкання ўжывання ежы. Актыўны ўдзел і сваю лепту ўнеслі і прадстаўнікі раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія закупілі неабходныя ў паўсядзённым ужыванні прадметы, – каментуе начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Алена Барадзенка.
Напрыканцы хочацца дадаць, што РЦСАН наведваюць не толькі людзі, якія апынуліся ў пэўных няпростых жыццёвых сітуацыях, але людзі вельмі таленавітыя, моцныя духам і вельмі добрыя. Яны пастаянна ўдзельнічаюць у раённых спаборніцтвах, мерапрыемствах, да якіх рыхтуюцца з вялікай адказнасцю і цеплынёй, сваімі рукамі робяць прыгожыя вырабы, у якія ўкладваюць часцінку свайго сэрца. Думаю, многія могуць далучыцца і зрабіць сённяшні дзень гэтых людзей дабрэй, бо кожная іх усмешка варта нямалага. І, паверце, нават наша невялікая ўвага да іх можа зрабіць неверагодныя цуды, а свет больш радасным і светлым.

Вольга Зайцава

Последние новости

Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Кто самый ловкий и умелый, выясняли юные хотимчане в парке культуры и отдыха (фото)

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024
Актуально

Празднование Первомая в Хотимске началось со смотра-конкурса “Хоцімшчына таленавітая” среди организаций района

1 мая 2024
В районе

Как зародился и как сегодня празднуется Первомай

1 мая 2024
Актуально

Поздравление хотимчан с 1 Мая

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

Областная Доска почета обновлена в Могилеве. Фото

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

Поздравление с 1 Мая – Праздником труда

1 мая 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

“Работать надо по-военному, день и ночь”. Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024