Темы

Хоцімшчына паміж мінулым і сучаснасцю

Хоцімшчына  паміж мінулым  і сучаснасцю

Калі ў мінулым годзе ў нашым раёне ўпершыню прайшла краязнаўчая канферэнцыя «Хоцімшчына: мінулае і сучаснасць», ініцыятарам якой выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, ні ў каго з прысутных выступоўцаў не ўзнікла сумненняў, што яна абавязкова знойдзе працяг, і нават стане традыцыйнай на нашай гасціннай хоцімскай зямлі. Так і адбылося. І ў чарговы раз педагогі, вучні, аматары і даследчыкі, і ўсе тыя, каму неабыякава гісторыя і будучыня нашага краю, зноў сабраліся ва ўтульных сценах цэнтральнай бібліятэкі, каб распавесці аб цікавых фактах, якія калісьці мелі месца быць на нашай малой радзіме.

Адразу хочацца адзначыць, тэмы 11 выступоўцаў суправаджаліся разнапланавасцю, навізной зместа, мультымедыйнымі прэзентацыямі, завочнымі падарожжамі па родных мясцінах і былі прысвечаны гісторыі і культуры Хоцімшчыны, славутым асобам, адукацыі, краязнаўчай спадчыне Хоцімскага краю. Прыемна, што з кожным годам у мерапрыемстве актыўна прымае ўдзел маладое пакаленне, нашы юныя таленты, працягваюць лепшыя справы і традыцыі землякоў, ствараюць творчыя праекты, здзяйсняюць новыя адкрыцці.
Гісторыя – гэта ў першую чаргу людзі, менавіта аб знакамітых асобах ішла гаворка ў гэты дзень, якія сваёй дзейнасю праславілі свой край: Якаў Шарабурка, Святлана Тарасава, Міхаіл Піліпенка і інш. У дадзеным накірунку плённа працуе і наш калега-журналіст Аляксандр Александрын, дзякуючы яго намаганням з кожным разам адкрываюцца ўсё больш цікавыя вехі гісторыі нашага прыбесядскага краю.
Сярод запамінальных і яркіх можна адзначыць выступленне пастаяннага спікера мерапрыемства, аспіранта кафедры гісторыі Беларусі і сярэдніх вякоў БДУ Аляксандра Пруднікава аб гісторыі аднаго крадзяжу ў хоцімскім маёнтку. Крыху дэтэктыўная гісторыя паўсядзённасці з жартоўнымі момантамі набірае ўсё больш цікавасці ў сучаснасці. Аляксандр Аляксандравіч прызваў прысутных не быць абыякавымі да гісторыі сваёй радзімы і не проста высвятляць белыя плямы мінулага, але і імкнуцца як мага больш даведацца пра сваіх землякоў і перадаць веды сваім паслядоўнікам. Таксама ён заверыў прысутных у неабходнасці выдання зборніка па матэрыялах прайшоўшых канферэнцый, які будзе выдадзены пад яго чулым кіраўніцтвам.
Творча, паслядоўна вывучаюць ваенную гісторыю свайго краю настаўнік гісторыі Забялышынскай СШ Мікалай Каткоў (на фота) і яго былая вучаніца, цяпер таксама выкладчык гісторыі Таццяна Барыбкіна, якая выступіла з тэмай «Станаўленне дашкольнай адукацыі ў а/г Забялышын». Акрамя таго Мікалай Васільевіч прапанаваў прысутным патрымаць ў руках цікавыя рэчы – сведкі далёкіх ваенных гадоў.
Час няўмольна бяжыць наперад, вельмі хутка сучаснасць становіцца гісторыяй, усё менш застаецца людзей, якія могуць распавесці аб мінулым. Падобныя мерапрыемствы важныя тым, што знікаюць прабелы ў гісторыі малой радзімы і адкрываюцца новыя факты. А каб не страціць сувязь пакаленняў, трэба даследаваць, збірацца і ствараць нашу гісторыю.
Вольга Зайцава

Последние новости

Происшествие

Задержана организованная группа страховых мошенников

2 мая 2024
В мире

Над пятью регионами России за ночь сбили 12 украинских БПЛА

2 мая 2024
Актуально

Ограничение на посещение лесов действует во всех районах Могилевской области

2 мая 2024
Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Кто самый ловкий и умелый, выясняли юные хотимчане в парке культуры и отдыха (фото)

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024
Актуально

Празднование Первомая в Хотимске началось со смотра-конкурса “Хоцімшчына таленавітая” среди организаций района

1 мая 2024
В районе

Как зародился и как сегодня празднуется Первомай

1 мая 2024
Актуально

Поздравление хотимчан с 1 Мая

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

Областная Доска почета обновлена в Могилеве. Фото

1 мая 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024