На Хоцімшчыне правеў прыем грамадзян дэпутат Палаты прадстаўнікоў
У панядзелак у будынку Батаеўскага сельскага дома культуры адбыўся выязны прыем грамадзян, які правяла Таццяна Марачкава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання па Крычаўскай выбарчай акрузе №83.
Падчас сустрэчы Таццяна Барысаўна цікавілася, як арганізавана праца па гандлевым, культурным і бытавым абслугоўванні насельніцтва, медыцынскай дапамозе і лекавым забеспячэнні. Нягледзячы на тое, што праблем у мясцовых жыхароў у гэтым кірунку не ўзнікла, дэпутат адзначыла, што жыхары вескі павінны мець усе тыя ж выгоды цывілізацыі, што і гараджане.
“У нашай дзяржаве ўдалося захаваць і змяніць веску. Але ад нас патрабуецца не спыняцца на дасягнутым і выходзіць на больш высокі ўзровень, ствараючы сяло заўтрашняга дня. Каб моладзь заставалася жыць і працаваць у сельскай мясцовасці, патрэбныя ўмовы, якія неадрозніваюцца ад гарадскіх”, – выказалася Таццяна Марачкава.
Уласн. інфарм.