Темы

У Бяседавіцкім ВПК вучацца таланавітыя хлапцы

– Нашы вучні – наш гонар! Яны не проста ўдзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах і конкурсах, прадстаўляючы нашу школу, як на раённым узроўні, так і на абласным, але і займаюць прызавыя месцы. Так, нядаўна, пасля правядзення раённага тыдня тэхнічнай творчасці “Юнацтва. Інтэлект. Будучыня” нашы рабяты Дзяніс Лаўрэнцьеў, навучэнец 11 класа, і Мікіта Северцаў, навучэнец 9 класа, сталі пераможцамі, а потым і ў вобласці годна прэзентавалі свае камп’ютарныя распрацоўкі, заняўшы другое і трэцяе месца адпаведна, – дзеліцца намеснік дырэктара Бяседавіцкага ВПК Аксана Пруднікава.
Адкуль жа ў рабят з’явіліся ідэі для камп’ютарнай творчасці? Пагутарыла з навучэнцамі і педагогамі, якія дапамагалі ім у стварэнні тэхнічных нарыхтовак. Напрыклад, Дзяніс Лаўрэнцьеў яшчэ з дзяцінства захапляўся “майнкрафтам”, і зрабіў фанацкі сайт. З часам ён стаў задумвацца аб сваіх каранях. Так з’явілася прапанова стварыць самастойны сайт “Мая вёсачка”.


Галоўным памочнікам юнака ў рэалізацыі творчай задумкі стала маці, настаўніца рускай мовы і літаратуры Святлана Лаўрэнцьева. Галоўнай жа мэтай дадзенай працы стала стварэнне сайта аграгарадка Бяседавічы для прыцягнення ўвагі навучэнцаў да вывучэння і захавання гісторыі і традыцый малой радзімы. Трэба адзначыць, што ва ўзроставай катэгорыі 16-21, у якую ўваходзіў Дзяніс, большая частка ўдзельнікаў – навучэнцы ліцэяў, каледжаў, якія прафесійна займаюцца стварэннем падобных праграм. Але журы ацаніла па заслугах працу нашага земляка, які з годнасцю абараніў сваё тварэнне.
– Інфармацыю для сваёй працы, у асноўным, браў на сайце раённай бібліятэкі, у кнізе “Памяць і на сайтах “Подзвіг народа”, “Памяць народа”. У дадзены момант WEB-сайт “Мая вёсачка” даступны ў Сеціве, вядзецца праца па размяшчэнні матэрыялаў на сайце, у будучым планую працягваць вывучаць, збіраць інфармацыю аб гісторыі, падзеях, знакамітых людзях, выдатных мясцінах нашага аграгарадка,- дзеліцца Дзяніс.
Камп’ютарную гульню-віктарыну “Знаўцы малой радзімы” падрыхтаваў разам са сваёй настаўніцай пачатковых класаў Нінай Каваленка і вучань 9 класа Мікіта Северцаў. Каб зрабіць тэхнічную нарыхтоўку, яны размаўлялі з жыхарамі вёскі, наведвалі бібліятэку. Сабраўшы каштоўную інфармацыю па крупінках і выбраўшы патрэбную камп’ютарную праграму, склалі 15 пытанняў з варыянтамі адказаў, прысвечаных малой радзіме. У выніку плённай працы вучня і настаўніцы – 3 месца на вобласці ў намінацыі “З чаго пачынаецца Радзіма?” (узроставая катэгорыя 12-15 гадоў).
Нягледзячы на сваю сціпласць, Мікіта даволі ўпэўнены ў сабе малады чалавек. Сярод школьных прадметаў асаблівае сяброўства ў навучэнца складваецца з матэматыкай, фізікай і інфарматыкай. Хоць і па астатніх прадметах у яго даволі высокі бал. Акрамя гэтага дзевяцікласнік з’яўляецца актыўным удзельнікам разнастайных школьных мерапрыемстваў і спартыўных спаборніцтваў. Ён прызнаўся, што дакладныя навукі адназначна стануць дамінантнымі і пры выбары далейшай прафесіі.
Што ж хочацца павіншаваць рабят, і пажадаць далейшых творчых праектаў і дасягнення ўсіх задуманных планаў.
Вольга Зайцава

Последние новости

Спорт

На базе ФСК прошел первый открытый кубок Хотимского района по волейболу среди сборных команд 

6 мая 2024
Читать новость
Общество

На контроле – использование госимущества и земли

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Вопрос-ответ: Имею ли я право использовать беспилотный летательный аппарат в личных целях?

6 мая 2024
Читать новость
Общество

За разрушение гнезд птиц установлена административная и иные виды ответственности

6 мая 2024
Читать новость
В районе

Прямые линии проведут

6 мая 2024
Читать новость
Личность

Большой человек из Большой Липовки

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Пофилактические меры, направленные на предотвращение заноса и распространения опасных болезней животных

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Депутат Палаты представителей Национального собрания РБ Сергей Давыдов провел встречу в Хотимском РЦСОН

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Уважаемые жители Хотимска и Хотимского района! 9 мая приглашаем всех желающих принять участие в акции “Беларусь помнит”

6 мая 2024
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко поздравил православных христиан Беларуси с Пасхой

6 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Стрелка вверх
Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Фотофакт: концертная программа, посвященная Международному дню танца “Наш танцевальный мир”

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Встреча трех поколений работников АПК состоялась в Хотимске

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
Стрелка вверх