Темы

Сям’я Аляўціны Андрушкінай упэўнена, што ўсё будзе добра

Сям’я Аляўціны Андрушкінай упэўнена, што ўсё будзе добра

Здаецца, не так даўно, у жніўні, карэспандэнты на старонках раённай газеты друкавалі матэрыялы аб працаўніках будаўнічага комплексу, пабываўшы на аб’екце васьмікватэрнага дома па вуліцы Зялёнай, 1б. На той час будаўніцтва было ў самым разгары. А ўжо ў канцы верасня жыхары новага дома атрымалі сімвалічны ключ ад дома, і засяліліся ў новыя кватэры.
Прайшло яшчэ не так шмат часу ад моманту наваселля, карэспандэнт зноў вырашыла пабываць па знаёмым адрасе і паглядзець, як жывецца жыхарам двухпавярхоўкі. І хоць тут яшчэ можна разгледзець некаторыя нюансы – дом не даў патрэбнай усадкі, але яго не пазнаць. Вакол чысціня і парадак. Дарэчы, з васьмі сямей, якія пасяліліся ў новым доме – чатыры шматдзетныя. Сярод шматдзетных – сям’я Аляўціны Андрушкінай.
– Безумоўна, вельмі задаволеныя – цяпер у нас уласнае жыллё. Гэта вельмі добра і правільна, што дзяржава прадугледжвае льготы і клапоціцца аб шматдзетных сем’ях. Пасля 17 квадратных метраў, на якіх нам даводзілася жыць, сучасная двушка ў 60 квадратаў – сапраўдныя царскія апартаменты. Сына нарадзіла, дом пабудавала, засталося дрэва толькі пасадзіць, – жартуе Аляўціна Мікалаеўна.
Дзень шматдзетнай маці вельмі насычаны. Раніцай трэба сняданак прыгатаваць. Адну дачушку на працу адправіць, другую – у школу, пагуляць з гадавалым Федзем. Самы любімы яго маршрут – да елкі на плошчы. Потым трэба гатаваць абед, вячэру, прыбрацца ў доме, памыць бялізну. Сумаваць часу няма. Але гэта самыя прыемныя для маці клопаты, бо сваё галоўнае прызначэнне яна, як і кожная маці, бачыць менавіта ў дзецях. Самая ж лепшая ўзнагарода – бачыць усмешкі на тварах родных.
Як прызналася жанчына, больш за ўсё часу яна праводзіць на кухні – частуе смачнай выпечкай не толькі сваіх дамачадцаў, але і суседзяў. А з імі Аляўціне Мікалаеўне пашанцавала – адразу знайшлі агульныя тэмы для зносін, ходзяць адзін да аднаго ў госці, дапамагаюць.
Пасля сустрэчы з жыхарамі навабудоўлі, цікавава было даведацца, як ідуць справы з будаўніцтвам у раёне. Звярнулася ў аддзел архітэктуры, будаўніцтва і землеўпарадкавання райвыканкама. Увод жылля за 2018 года склаў 2,094 м2 (105% да даведзенага задання). Сёння на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў у аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі каля 245 чалавек, усе жыхары забяспечваюцца жыллём у адпаведнасці з заканадаўствам.
Успамінаючы словы старшыні райвыканкама, Дзмітрыя Рубана на адным з чарговых пасяджэнняў выканаўчага камітэта аб тым, што хацімчане павінны адчуваць упэўненасць у заўтрашнім дне, і размаўляючы напярэдадні з жыхарамі новага дома, можна цвёрда казаць аб тым, што новы дзень яны сустракаюць з верай у тое, што ўсё сапраўды будзе добра. Значыць, менавіта так і будзе.
Вольга ЗАЙЦАВА.
ФОТА аўтара

Последние новости

Общество

Безопасность при проведении ВНС обеспечена

26 апреля 2024
Происшествие

В Могилеве игроман обманывал потенциальных квартирантов, а деньги тратил на ставки

26 апреля 2024
Происшествие

На Бали в ДТП погибла гражданка Беларуси

26 апреля 2024
В мире

Исполнительницу теракта в Стамбуле в 2022 году приговорили к семи пожизненным срокам

26 апреля 2024
Общество

Минздрав утвердил график работы учреждений здравоохранения в мае

26 апреля 2024
Спорт

В Климовичах прошли зональные соревнования по футболу. Команда хотимчан вышла в финал

26 апреля 2024
Актуально

Надежде Коротыш вручили материальную помощь в преддверии Дня Победы

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Актуально

“Урок мужества” прошел для сотрудников Хотимского РОВД

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
В районе

В Хотимске прошла коллегия по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома, которую вел глава района Геворг Мелконян

16 апреля 2024