Темы

У дзіцячай бібліятэкі Хоцімска з’явілася каворкінг-зона

Сённяшняя бібліятэка – гэта не толькі месца, дзе захоўваюцца кнігі, але гэта яшчэ і камфортны куток для адпачынку, дзе кожны жадаючы можа не толькі атрымаць карысную інфармацыю, але і цікава правесці час. Калі казаць пра тое, якой павінна быць сучасная бібліятэка, то тут немалаважным момантам з’яўляецца і яе знешняя прывабнасць, наяўнасць багатага кніжнага фонду, добрай і зручнай мэблі, сучаснага абсталявання, выхаду ў сацсеткі.У Хоцімску для дзетак, бацькоў і педагогаў на базе дзіцячай бібліятэкі з’явілася ноу-хау: каворкінг-зона. Спачатку, зазірнем у даведнікі, каб разабрацца з тлумачэннем новага іншамоўнага слова. Што ж такое каворнінг? Гэта своеасаблівая разнавіднасць “трэціх месцаў” ( першае – дом, другое – работа) гэта значыць, грамадскіх прастораў, якія аб’ядноўваюць людзей для зносін і творчага ўзаемадзеяння. Каворкінг ў бібліятэцы – з’ява ўнікальная, у тым сэнсе, што любы чалавек, альбо група людзей можа прыйсці сюды пасля працы ці школы і абсалютна бясплатна пазаймацца, альбо арганізаваць і правесці тут мерапрыемства.
– Бібліятэкары пастараліся арганізаваць новую прастору максімальна зручна, тут ёсць усё неабходнае для працы. Да паслуг карыстальнікаў каворнінгу таксама неабмежаваны доступ да рэсурсаў дзіцячай бібліятэкі і прафесійнай дапамогі бібліятэкараў. Бо галоўная мэта адкрыцця цэнтра – даць наведвальнікам усе выгоды і ўмовы для камфортнай працы.У каворкінг-зоне ўсё неабходнае для такой працы ёсць: зручная мэбля, вялікая колькасць працоўных месцаў, зоны для індывідуальнай і каманднай працы, выхад у Інтэрнэт.
Акрамя таго, бібліятэка гатовая даць сваім карыстальнікам сур’ёзнае інфармацыйнае суправаджэнне, а ў вольны час кожны жадаючы зможа тут жа пагуляць у настольныя гульні, абмеркаваць апошнія навіны і абмяняцца думкамі. Словам, гэта прастора, створаная не толькі для працы, але і для адпачынку і творчасці. А яшчэ працаўнікамі дзіцячай бібліятэкі на працягу года ў каворкінге арганізуюцца выставы на розныя тэмы, праводзяцца агляды, і прапагандуюцца новыя выданні,- падзялілася загадчык дзіцячай бібліятэкі Таццяна Уласенка.
Адкрыццё новай зоны ператварыла звычайны зімовы дзень у сапраўднае свята для маленькіх наведвальнікаў дзіцячай бібліятэкі. Радасны настрой дзеткам падарыў клоун Мульцяш, які не толькі пазабаўляў рабят, але і арганізаваў сапраўдную фотасесію. Дзятва ад душы павесяліліся, а ў завяршэнні сустрэчы паласаваліся цукеркамі, і пасля прыемна праведзенага часу ў каворкінг-зоне яшчэ доўга абменьваліся станоўчымі эмоцыямі.
Кожны жадаючы хацімчанін таксама можа наведаць каворкінг-зону і ў прыемнай дамашняй атмасферы правесці вольны час.


Вольга Зайцава.
Здымак аўтара

Последние новости

БелТА: в стране и мире

Лукашенко: традиция чествования важнейших символов суверенной Беларуси стала поистине всенародной

12 мая 2024
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко: судьба белорусского народа находит свое отражение в государственных флаге, гербе, гимне

12 мая 2024
Читать новость
Актуально

Фотофакт: На Хотимщине прошли торжества, посвященные государственным символам страны

12 мая 2024
Читать новость
Актуально

Поздравление хотимчан с праздником – Днём Государ­ственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь!

12 мая 2024
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Поздравление с Днем Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Беларуси празднуют День Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна

12 мая 2024
Читать новость
В районе

С 7 по 17 мая на территории Хотимского района проводится Декада детской безопасности

10 мая 2024
Читать новость
В районе

С 10 по 15 мая ГАИ проводит профилактические мероприятия «Пьяному и бесправному не место на дороге!»

10 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Хотимске состоялся велопробег, приуроченный к празднованию Дня Победы

9 мая 2024
Читать новость
Актуально

Хотимщина отмечает 9 Мая

9 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Происшествие

В Костюковичах машина насмерть сбила подростка на велосипеде

3 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Хотимске состоялся велопробег, приуроченный к празднованию Дня Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Сергей Давыдов посетил Хотимск

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Флешмоб “Победный май”

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Хотимск 9 Мая в лицах (фото)

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Хотимщина отмечает 9 Мая

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

До +25°С ожидается в Беларуси 3 мая

2 мая 2024
Стрелка вверх