Сэрцам адданыя роднай зямлі…
Малая радзіма – мясціна дзе кожны назаўжды пакідае часціну сваёй душы.
З цягам часу, некалі вялікія вёскі робяцца маланаселенымі, а часам і зусім знікаюць з карт вялікіх раёнаў. Але яны назаўсёды застаюцца ў памяці некалі мясцовых жыхароў. Традыцыйна людзі, якія з’ехалі на пастаяннае месца жыхарства ў другі горад, раён, краіну, з вялікай цеплынёй наведваюць родныя мясціны.
Так адбылося і зараз. Былыя жыхары вёскі Арцюхоўка, Бярозкаўскага сельскага савета, для якіх гэта вёска – месца роднае – вырашылі на месцы былога паселішча ўсталяваць помнік.
І вось, зараз, кожны жадаючы зможа ўбачыць на месцы вескі памятны камень. Надпіс на ім абвяшчае: «Вёска Арцюхоўка заснавана ў XVIII ст.»
Уласн. інфарм.