Темы

На Хоцімшчыне прайшла першая «смачная» і пазнавальная прэзентацыя кнігі

На Хоцімшчыне прайшла першая «смачная» і пазнавальная прэзентацыя кнігі

У бягучы аўторак дзверы цэнтральнай раённай бібліятэкі расчыніліся не толькі для чытачоў, але і для ўсіх жадаючых. Скажу вам, што не так часта ў Хоцімску бываюць сталічныя госці, прытым, тэлевізійныя. У гэты дзень адбылася прэзентацыя кнігі «Смак беларускай кухні», ініцыятарам і аўтарам якой з’яўляецца вядомы беларускі шэф-повар, эксперт беларускай і славянскай кухні, гісторык кулінарыі Алена Мікульчык. Прысутныя даведаліся, што дадзеная кніга выйшла ў свет у 2019 годзе на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. У выданне ўвайшло 37 рэцэптаў страў і 9 напояў, у тым ліку і традыцыйных напояў, такіх як мажжавелаўка, крамбамбуля, вішняк і іншыя. Стравы размеркаваны па сезонах, абапіраючыся на тое, што елі і пілі беларусы розных саслоўяў зімой, вясной, летам і восенню.
Усе жадаючыя маглі бліжэй пазнаёміцца з самім аўтарам, набыць кнігу па зніжанай цане і атрымаць аўтограф Алены, а таксама паўдзельнічаць у віктарыне на веданне беларускай кухні з прызамі.
Гэты вечар прайшоў весела, пазнавальна і цікава. У канцы мерапрыемства ўсіх прысутных у зале чакаў майстар-клас, у якім яны самі прынялі ўдзел, па падрыхтоўцы шляхецкіх цукерак без цукру па рэцэпце 19 стагоддзя.
Таксама ў гасцей са сталіцы была магчымасць наведаць захавальнікаў мясцовых страў – Ганну Салаўеву, Надзею Мехедзька, Ніну Гаўрычэнка, Ніну Дземянкову.

Іна ДЗМІТРАЧКОВА.
Фота аўтара

Последние новости

Общество

Безопасность при проведении ВНС обеспечена

26 апреля 2024
Происшествие

В Могилеве игроман обманывал потенциальных квартирантов, а деньги тратил на ставки

26 апреля 2024
Происшествие

На Бали в ДТП погибла гражданка Беларуси

26 апреля 2024
В мире

Исполнительницу теракта в Стамбуле в 2022 году приговорили к семи пожизненным срокам

26 апреля 2024
Общество

Минздрав утвердил график работы учреждений здравоохранения в мае

26 апреля 2024
Спорт

В Климовичах прошли зональные соревнования по футболу. Команда хотимчан вышла в финал

26 апреля 2024
Актуально

Надежде Коротыш вручили материальную помощь в преддверии Дня Победы

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Кадровые вопросы: председатель Могилевского облисполкома Анатолий Исаченко сегодня проводил на новые должности Александра Старовойтова и Светлану Нечай

26 апреля 2024
Актуально

“Урок мужества” прошел для сотрудников Хотимского РОВД

26 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Происшествие

В ДТП в Хотимском районе погиб велосипедист

14 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024