Темы

У садку мы не сумуем — А гуляем і сябруем

Любое свята ў дзіцячым садку №3 — гэта заўсёды весела, цікава, ярка. Штодзённа тут запланаваны рознатэматычныя гульні і мерапрыемствы. Напрыклад, на мінулым тыдні рабят старэйшай групы №1 чакала чарговае займальнае спаборніцтва “Кліч джунгляў”, у якім прынялі ўдзел выхаванцы з іншых груп.

Дзве каманды “Драпежнікі” і “Траваедныя” спаборнічалі ў розных эстафетах, але напачатку выхавацелі расказалі рабятам аб джунглях, жывёлах, якія там жывуць. Потым выхаванцы і самі змаглі ператварыцца ў розных звяроў і паспаборнічаць у хуткасці і кемлівасці. Дзеткі паспрабавалі ператварацца ў розных жывёл: скакалі як малпачкі, перадавалі па кругу страусавае яйка, палявалі прабіраючыся праз ліяны, складвалі пазлы з жывёламі, мераліся сіламі, а падчас музычных паўз танчылі з выхавацелем “Вясёлую звяробіку” і слухалі песні ў выкананні рабят з іншых груп. У адным конкурсе перамагала адна каманда, у наступным — другая, а за ходам гульні ўважліва сачыла кампетэнтнае журы. У выніку – перамагло сяброўства, усе ўдзельнікі атрымалі ўзнагароду — бурныя апладысменты, шмат пазітыву і салодкія ласункі. А для выхавальнікаў і балельшчыкаў узнагародай сталі ўсмешкі ўдзельнікаў мерапрыемства.


— Значэнне рухомых гульняў для дашкольнікаў складана пераацаніць, паколькі гэта выдатная магчымасць дапамагчы дзіцяці развівацца ўсебакова на фізічным, сацыяльным, эмацыйным узроўнях. Менавіта гульні ў дзіцячым садку фарміруюць характар, развіваюць у дзетак кемлівасць. Трэба памятаць, што гульня дастаўляе дзіцяці сапраўдную радасць, якая глыбока пранікае ў душу і застаецца там назаўжды, — напрыканцы пракаменціравала кіраўнік фізічнага выхавання дзіцячага садка Наталля Еўдакіменка.

Вольга ЗАЙЦАВА

 

Последние новости

В мире

В Литве заявили о готовности к переговорам с Беларусью на уровне послов по особым поручениям

15 декабря 2025
Читать новость
Общество

Что известно о предстоящем заседании ВНС? Собрали главное в одном материале

15 декабря 2025
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Лукашенко об отношениях с Ираном: экономика для нас приоритет приоритетов

15 декабря 2025
Читать новость
В районе

Наступает пора заморозков и ледостава: Хотимчане, будьте бдительны!

15 декабря 2025
Читать новость
Здоровье

Ученые нашли опасный «вечный химикат» в популярном блюде для завтрака

15 декабря 2025
Читать новость
Тайны вселенной

Остатки редкого храма Солнца нашли археологи в Египте

15 декабря 2025
Читать новость

Рекомендуем