Темы

Беспрацоўным прапануюць заняць пустуючыя нішы ў эканоміцы раена

У канцы мінулага тыдня адбылося чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, якую ўзначальвае Яўген Нікалаенка, старшыня раеннага Савету дэпутатаў. Камісія заклікана кантраляваць рэалізацыю Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» на тэрыторыі Хоцімскага раена.

У гэты раз на камісію па пытанні працаўладкавання звярнулася пяць мужчын. Так, Федар Раманавіч (тут і далей імя зменена, заўв. аўт.) застаўся без працы пару месяцаў таму. Раней мужчына працаваў вартаўніком на адным з аб’ектаў ААТ «Кастрычнік-Бярозкі». Як ен сам прызнаўся, цяпер мае жаданне працаваць толькі там. Праўда, на дадзены момант, вакансіі па яго былому працоўнаму месцу няма. Яму прапанаваныя іншыя – жывелавода ў ААТ «Бабулін падворак». Але ен адмовіўся ад прапановы, аргументуючы гэта тым, што па стане здароўя не можа працаваць на малочна-таварнай ферме. Яму рэкамендавана пісьмова звярнуцца ў ААТ «Кастрычнік-Бярозкі» з просьбай аб працаўладкаванні і пры наяўнасці вакансіі яму будзе прапанавана працоўнае месца.
Пятру Дзянісавічу засталося 8 месяцаў да наступлення ўзросту, калі ен можа аформіць пенсію, але вось бяда, па стане здароўя, мужчына мае супрацьпаказанні да многіх відаў працы, а таму і ўзніклі складанасці з працаўладкаваннем. Летам працаваў на аплачваемых грамадскіх работах. Працаваў добра, праявіў сябе адказным працаўніком. Камісія выступіць з хадайніцтвам перад ААТ «Бабулін падворак» (па месцы пражывання), каб мужчыну было прадастаўлена месца для працаўладкавання, але, улічваючы яго стан здароўя, пры адсутнасці падыходзячых вакансій, яму вясной зноў будуць прапанаваныя аплачваемыя грамадскія працы.
Таксама мае праблемы са здароўем і Аляксандр Цімафеевіч. Шмат гадоў раней працаваў аграномам, але цяпер, нягледзячы на наяўнасці вакансій, прызнаецца, што наўрад ці зможа здужаць гэтую працу. «Мяне вучылі аднаму, цяпер тэхналогіі ступілі далека наперад, сумняваюся, што змагу якасна працаваць, бо ж вучыцца трэба практычна з нуля», – кажа мужчына. У гутарцы высветлілася, што беспрацоўны ўмее рамантаваць абутак і да яго нярэдка за дапамогай звяртаюцца аднавяскоўцы. У сувязі з чым, яму рэкамендавана падумаць аб адкрыцці ўласнай справы – абутковай рамонтнай майстэрні. І паслуга для сельскіх жыхароў, і даход для Аляксандра Цімафеевіча. Тым больш, што для пачатку ўласнага бізнесу беспрацоўным прадугледжана дапамога ў выглядзе дзяржаўнай субсідыі. Мужчына сышоў у роздумах, паабяцаўшы сур’езна падумаць над прапановай.
І для астатніх, хто звярнуўся на каміссію, знайшліся прыдатныя вакансіі. Цяпер галоўнае, іх асабістае жаданне працаваць.
Таксама на пасяджэнні быў разгледжаны шэраг бягучых пытанняў, якія тычацца дзейнасці камісіі. Падчас абмеркавання Яўген Нікалаенка звярнуў увагу на тое, што галоўная задача камісіі, не знайсці людзей, якія будуць абавязаны кампенсаваць дзяржаве поўны кошт камунальных паслуг, а дапамагчы людзям вырашыць іх праблемы пры працаўладкаванні.
– Самі бачыце, што кожны чалавек – гэта індывідуальная праблема, а таму і вырашаць нам іх трэба індывідуальна, – упэўнены Яўген Уладзіміравіч. – Як бачым, у кагосьці праблемы са здароўем есць, у кагосьці асабістыя перавагі да працоўнага месца. Вядома, мы не зможам глабальна вырашыць іх усе, але і абыякава ставіцца да праблем людзей, не станем.
У прыватнасці, у рамках абмеркавання вырашана праводзіць больш шырокую інфармацыйную працу па растлумачэнні насельніцтву, што такое самазанятасць і чым можа чалавек займацца ў гэтым кірунку, як можна адкрыць уласную справу і г. д. “У напрамку самазанятасці насельніцтва, якую рэгулюе ўказ Прэзідэнта №337, у Хоцімскім раене шмат незанятых ніш. Гэта і рэалізацыя кандытарскіх вырабаў. Напяклі піражкоў і прадавайце. Цырульні і касметычныя паслугі – таксама есць прабел, які можна і трэба папоўніць. Паслуга па рамонту кватэр і дамоў. Зноў жа есць у нас майстры-печнікі. Гэта ўсе людзі, чые паслугі запатрабаваныя, але многія баяцца выйсці «з ценю», нехта асцерагаецца, што трэба шмат вылучыць часу на рэгістрацыю, а гэта вельмі проста, хтосьці ў цэлым баіцца пачаць уласную справу. Наша задача максімальна растлумачыць усе нормы заканадаўства, дапамагчы людзям практычна, у тым ліку і словам: дапамагчы людзям паверыць у сябе. У канчатковым выніку такая дзейнасць накіравана на агульнае дабро – усе мы, спажыўцы, будзем ведаць дзе зрабіць прычоску, у каго замовіць торт, хто дапаможа нам з рамонтам у доме. Гэты працэс будзе легальны, гэта значыць будзе ажыццяўляцца без страху”, – сказаў Яўген Нікалаенка.
Акрамя таго, жыхарам Хоцімшчыны, трэба ведаць, што яны маюць права аформіцца ў якасці фермераў ці ўласніка аграрнай сядзібы. Менавіта гэтыя напрамкі зараз развіваюцца ў краіне хуткімі тэмпамі.

Яніна МАВІЧ

Последние новости

Экономика

ИП в Беларуси с 1 июля смогут предоставлять налоговые декларации только в электронном виде

18 мая 2024
Читать новость
Общество

Дожди, грозы и до +28°С. Синоптики рассказали о погоде на 19-24 мая

18 мая 2024
Читать новость
Происшествие

В Солигорском районе в техническом водоеме обнаружено тело мужчины

18 мая 2024
Читать новость
Экономика

Гречиху в Беларуси посеяли на 40,9% запланированных площадей

18 мая 2024
Читать новость
В районе

Мы в памяти храним героев имена

18 мая 2024
Читать новость
В районе

Учащиеся 4 «А» класса СШ № 1 познакомились с работой отдела ЗАГС Хотимского райисполкома

18 мая 2024
Читать новость
Спорт

Результаты районных соревнований

18 мая 2024
Читать новость
В районе

Крестный ход с иконой Божией Матери «Трёх Радостей» прошел в Хотимске

18 мая 2024
Читать новость
В районе

Внимание! Прямые телефонные линии в Хотимске проведут

18 мая 2024
Читать новость
В мире

Save the Children International: официальное число детей, умерших от недоедания в Газе, не отражает истинный масштаб трагедии

18 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

В Хотимске состоялся велопробег, приуроченный к празднованию Дня Победы

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Хотимщина отмечает 9 Мая

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Сергей Давыдов посетил Хотимск

6 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Флешмоб “Победный май”

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Хотимск 9 Мая в лицах (фото)

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Фотофакт: Празднование Дня Победы в Хотимске началось с “Вальса Победы” и выступления мажореток на площади Ленина

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Хотимчане присоединились к празднованию Дня Великой Победы (фото)

9 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Стихи хотимских поэтов ко Дню Победы

8 мая 2024
Стрелка вверх