Темы

Хацімчане сказалі галоўныя словы напярэдадні галоўнага свята краіны

Хацімчане сказалі галоўныя словы  напярэдадні галоўнага свята краіны

Дата 3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны і лёсе беларускага народа. Адзначаючы Дзень Незалежнасці, мы аддаем даніну памяці і схіляемся перад патрыётамі, якія аддалі сваё жыцце за свабоду Айчыны. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам кожны дзень уносіць уклад у росквіт роднай зямлі. Напярэдадні гэтай значымай падзеі журналістам «ШК» для хацімчан была арганізавана акцыя «Добрыя словы для Беларусі».

Ранак. Да працоўнага дня застаюцца лічаныя хвіліны, да галоўнага свята краіны – менш тыдня. З прыгожым букетам кветак, невялікімі падарункамі і добрым настроем спяшаюся да маіх землякоў, якія ў прамым сэнсе бягуць кожны на сваё працоўнае месца. Ведаю, што ў маім распаражэнні зусім няшмат часу, таму пытаюся на хаду. Галоўная мэта маёй акцыі – аб’яднаць, нагадаць у чарговы раз, што мы – беларусы, мірныя людзі, адна вялікая і дружная сям’я, а яшчэ перад пачаткам працоўнага дня хачу падарыць кожнаму прахожаму пазітыўны настрой, каб новы дзень прайшоў добра. Таму, для кожнага падрыхтавала прыемны ранішні падарунак асабіста ад сябе. Адразу хачу адзначыць: на пытанне, да якога важнага свята набліжаюцца беларусы, большая частка ўдзельнікаў адказала – да Дня Незалежнасці і толькі некалькі ўспомнілі пра яшчэ адно народнае свята – Купалле. Маё першае пытанне: «З чым у вас асацыіруецца Беларусь?». Вось якія адказы атрымала:
«У першую чаргу з бацькоўскім домам, месцам, дзе прайшло маленства, потым – юнацтва. Тут нарадзіліся дзеці, пасля – унукі. А яшчэ – гэта чысціня, мір, упэўненасць у заўтрашнім дні, працавітыя шчырыя людзі. Гэта прыгожая прырода: бясконцыя жытнёвыя палі, дзе красуюць валошкі, і зялёныя лясы, дзе насустрач сонейку мілагучна спяваюць песні салаўі, сцюдзёныя рэкі з крыштальнымі водамі, і мірнае блакітнае неба, што раскінулася над намі».
«Калі на некалькі дзён ездзілі да сваякоў на Урал, не магла дачакацца, калі ж вярнуся на сваю малую радзіму. І, калі ўжо апынуліся на беларускай тэрыторыі і рабілі крокі на родную зямлю, удыхалі знаёмае салодкае паветра, настрой мяняўся, сэрца бешана грукатала ад хвалявання і радасці, ад таго, што нарэшце вяртаемся ў родную Беларусь. Усё лепшае, што было ў жыцці звязана з Беларуссю».
«Для мяне Беларусь – гэта ў першую чаргу, мірнае неба над галавой. Давялося ваяваць у Афганістане, таму адчуваю цану нашага самага прыгожага, самага бясконцага, самага светлага неба над галавой. Мір і стабільнасць – вось што для мяне мая краіна».
«Беларусь асацыіруецца з сінімі азёрамі, зялёнымі лясамі, бясконцымі хлебнымі прасторамі, валошкамі і бусламі. Ну і якая ж Беларусь без нашага другога хлеба: бульбы. А яшчэ ўспамінаюцца прыгожыя беларускія дзяўчаты».
«Беларусь – наша радзіма, а яна як маці можа быць толькі адна. Таму, паміж гэтымі словамі можна ставіць знак роўнасці, яны займаюць аднолькавае месца ў жыцці чалавека. Аддаю перавагу беларускай прадукцыі, асабліва падабаюцца цукеркі. Таму Беларусь яшчэ – добрая якасць».
«Беларусь – гэта каханне. Менавіта тут пазнаёміліся з мужам, стварылі сям’ю. А ўсе самыя дарагія пачуцці чалавека звязаны з домам і блізкімі людзьмі. А без любові нічога ў свеце немагчыма, усё пачынаецца менавіта з яе».
«Вымаўляючы слова «Беларусь» перад вачамі адразу ўстаюць родныя мясціны, вёсачка, сельскія працаўнікі, малюнкі прыроды любімага краю. Успамінаецца, як з маці працавалі на ферме і з сябрамі бегалі па траве басанож, гулялі ў хакей, футбол. Шкада, што вёсачак з кожным годам становіцца ўсё менш, а хочацца, каб нашы дзеці і ўнукі яшчэ пабачылі іх. Беларусь – гэта ўспаміны».
«Беларусь – шчаслівае дзяцінства, чысціня, гэта самае светлае і дарагое сэрцу чалавека. Тое, што прымушае плакаць ад радасці, шчыра перажываць, рабіць усё магчымае для росквіту сваёй малой радзімы, і краіны ў цэлым».
«Беларусь – гэта багатая гісторыя і традыцыі. Гэта сцяжынка да бацькоўскага дома, і буслянка каля яго, і храм, і сінявокі лён, і журавіны, і бярозавы гай, і зубры . Беларусь – гэта Якуб Колас, Янка Купала, Марк Шагал, «Песняры» і Дар’я Домрачава. Часткай Беларусі з’яўляецца і кожны з нас».
Пасля гэтага пытання ўдзельнікам акцыі было прапанававана ўявіць, што да іх у госці завітаў іншаземец: што б яны ў першую чаргу хацелі расказаць аб сваёй краіне.
«Лепш не толькі расказаць, а праехаць і паказаць тыя прыгожыя мясціны і помнікі, якімі славіцца наш край. Думаю ўражанні ад экскурсіі засталіся б самыя лепшыя. Дарэчы, усіх знаёмых, хто прыязджае на нашу зямлю заўжды здзіўляе чысціня і прыгажосць нашай краіныі».
«Калісьці на Хоцімшчыну прыязжалі госці з Францыі. У першую чаргу, расказалі ім аб самых цікавых месцах нашага гарадка, аб тым, якія шчырыя і працавітыя людзі жывуць тут. І хоць наша краіна не такая вялікая, як іншыя, тут няма багатых выкапняў і небаскробаў, але ўсё багацце захавана ў людзях, цікавых традыцыях».
«У першую чаргу, трэба звярнуць увагу на нашу багатую гісторыю і традыцыі нашага народа».
«Каб цікава і запамінальна расказаць аб сваёй краіне, трэба самому добра ведаць пра яе. А, каб ведаць трэба цікавіцца гісторыяй, часцей ездзіць па нашай сінявокай. Калі ёсць магчымасць, абавязкова падарожнічаем па Беларусі сваёй сям’ёй».
Будучыня нашай краіны ў руках маладых, каб гэта будучыня была светлай, трэба, каб і думкі і ўчынкі іх былі такімі. Для самых юных патрыётаў таксама было падрыхтавана бліц-апытанне «Што я ведаю аб Беларусі». З прапанаванымі пытаннямі самыя маленькія справіліся добра: ведаюць гімн, галоўныя сімвалы, традыцыі і інш.
Напрыканцы акцыі «Добрыя словы для Беларусі» ад хацімчан прагучалі пажаданні для беларусаў, і былі яны самымі сонечнымі і цёплымі. Ад сябе хачу падзякаваць кожнага, хто ў гэты дзень падзяліўся сваімі думкамі. Дзякуй, што вашы разважанні былі шчырымі і ішлі ад сэрца. Менавіта гэта і хацела пачуць. Вельмі спадзяюся, што вашы пачуцці да роднага краю з кожным годам будуць мацнець і прымнажацца. Не забывайце: мы – беларусы, мы адна сям’я. Са святам, наша любімая Беларусь! Са святам Хоцімшчына!

 

Ваша беларусачка
Вольга Зайцава

Последние новости

Актуально

РЕШЕНИЕ Хотимского районного исполнительного комитета от 22.04.2024 г. № 13-1

25 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
В мире

МИД России впервые опубликовал доклад о положении в области прав человека в США

25 апреля 2024
Общество

26 апреля Госавтоинспекцией проводится Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

25 апреля 2024
В районе

На базе СШ № 1 прошла Молодежная ярмарка вакансий

25 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

25 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Лукашенко: Украину превратили в наркомана и держат на коротком поводке обещаний новой дозы вооружений

25 апреля 2024
Личность

Хотимчанка Галина Сотваренная награждена Дипломом в областном конкурсе “Педагог дополнительного образования”

25 апреля 2024
Без рубрики

Не только Россия и Китай. Лукашенко назвал еще одного опасного соперника для США

25 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Лукашенко: градус враждебности НАТО на белорусском направлении растет

25 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Происшествие

В ДТП в Хотимском районе погиб велосипедист

14 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
Актуально

Медики в Березках знают секреты исцеления сердца и души

15 апреля 2024
В районе

В Хотимске прошла коллегия по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома, которую вел глава района Геворг Мелконян

16 апреля 2024