Моцная сям’я – аснова моцнай дзяржавы.
“Сэнс жыцця”.
Пад сэнсам жыцця людзі разумеюць розныя рэчы. Хтосьці бачыць свае прызначэнне ў выхаванні падрастаючага пакалення, другія – у далучэнні насельніцтва да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, іншыя – у стварэнні камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі насельніцтва таго рэгіёна, дзе ён пражывае. Для некаторых сэнс жыцця мець вялікую шматдзетную сям’ю, а для кагосьці галоўнае шчасце ў больш простых рэчах: вырошчванні кветак ці напісанні вершаў. У кожнага чалавека свае каштоўнасці, так як большасць людзей мяркуе, што сэнс жыцця чалавека – гэта яго мэты, мары і імкненні. Мэта майго праекта – паказаць, якімі каштоўнасцямі жывуць людзі самага паўднёва-ўсходняга куточка нашай краіны, нашага любімага Хоцімскага краю. Карацей кажучы, буду пазнаваць сэнс іх жыцця.
Першымі героямі майго праекта стала сям’я Анатоля і Раісы Шаўцовых з аграгарадка Бяседавічы, якія якраз учора адзначылі брыльянтавае вяселле. Шаўцовы пражылі разам душа ў душу шэсцьдзесят гадоў, выстаяўшы перад усімі нягодамі лёсу як самы дужы і прыгожы камень – брыльянт. Яны годна выхавалі траіх дзетак, для якіх на сённяшні момант галоўная задача – клопат аб пажылых бацьках.
Сучасны чалавек не ўяўляе сябе без сям’і. Сям’я – гэта гарантыя будучага, гэта надзея і апора. Сям’я – гэта, перш за ўсё, людзі. Людзі, якія фарміруюць народ. Народ жа фарміруе нацыю, нацыя – асобную краіну. Так атрымліваецца невялікая заканамернасць, якая і паказвае нам усю значнасць і сур’ёзнасць гэтай невялічкай, але такой важнай ячэйкі грамадства. Сярод прыярытэтаў развіцця будучага пяцігоддзя – шчаслівая сям’я, яе фізічны і духоўны дабрабыт, забеспячэнне актыўнай старасці, клопат аб старэйшым пакаленні.
Вольга Зайцава
Больш падрабязна ў нумары №7 газеты “Шлях Кастрычніка”