Темы

Катков Николай Васильевич

Катков Николай Васильевич

Больш за ўсё люблю сваю прафесію за магчымасць штодзённа знаёміцца з новымі людзьмі. Калі суразмоўца настроены на гутарку, гатова слухаць яго гадзінамі. І нават калі публікацыя выйшла ў друк, працягваю падтрымліваць з ім зносіны. А некаторыя так запамінаюцца, што хочацца напісаць пра іх зноў. За час працы мне пашчасціла пазнаёміцца з вялікай колькасцю добрых і спагадлівых людзей. Гэта тычыцца і героя майго праекта. Чым пакарыў мяне Мікалай Каткоў, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Забялышынскай школы? Шчырасцю, адкрытасцю, любоўю да той справы, якой займаецца.

Першае знаёмства з Мікалаем Васільевічам адбылося, калі яго вучаніца Наталля Несцярэнка, цяпер ужо студэнтка медуніверсітэта, стала пераможцай рэспубліканскага конкурса навукова-даследчых прац. У мінулым годзе і сам педагог быў удастоены ўзнагароды – нагруднага знака Міністэрства адукацыі РБ «Выдатнік адукацыі». Трэба адзначыць, дадзеная ўзнагарода вельмі значная, з усёй Магілёўскай вобласці яна дасталася толькі забялышынскаму педагогу. На гэты раз сустрэча адбылася яшчэ падчас жнівеньскай раённай педагагічнай канферэнцыі, дзе педагог дзяліўся з прысутнымі вопытам працы. Выступленне было цікавым і запамінальным. Праз некаторы час мне зноў выпала магчымасць сустрэцца з настаўнікам і нават патрапіць да яго на ўрок. Тэма ўрока была прысвечана ўзаемаадносінам людзей у грамадстве. Уразіла, наколькі зразумела настаўнік тлумачыў матэрыял, якія цікавыя прыклады прыводзіў, і з якім інтарэсам яго слухалі вучні. Мікалай Каткоў добра ведае, як прывіць дзецям любоў да гісторыі, як быць не проста педагогам, але і сябрам сваім падапечным.
Пасля таго, як урок скончыўся, Мікалай Васільевіч расказаў, што на дадзены момант займаецца зборам інфармацыі па захараненню невядомага салдата, вядзе перапіску з яго праўнукам з Хабараўска. Тое, з якім захапленнем расказваў педагог гэту гісторыю, не пакінула мяне раўнадушнай. Мы дамовіліся размясціць матэрыял на старонках раённай газеты, каб сабраць яшчэ больш інфармацыі ад мясцовых жыхароў, а ў хуткім часе праўнук воіна-чырвонаармейца Герасіма Лухціна наведаў нашу малую радзіму. Імя невядомага салдата было вернута. У рабоце настаўніка падобныя моманты займаюць вядучае месца.
– Мікалай Васільевіч, сённяшніх школьнікаў цяжка нечым зацікавіць. Як гэта атрымоўваецца ў вас?
– Сапраўды, з прыходам сучасных тэхналогій, вучні сталі менш часу ўдзяляць падручнікам. Шкада, што паміж ваенным фільмам і ролікам у Інтэрнэце, сёння яны аддаюць перавагу апошняму. Калі на ўроку неабходна паразважаць над нейкім пытаннем, бачу, як няпроста ім часам гэта зрабіць. А гісторыя гэта не толькі лічбы і падзеі, гэта пункты гледжання, меркаванні на самыя розныя тэмы. Безумоўна, адной тэорыі тут недастаткова, важнае месца ў нашай працы займаюць практычныя заняткі. Гэта разнастайныя экскурсіі, пошукавая праца, падчас якіх раскрываюцца новыя і цікавыя факты пра Хоцімскі раён. Менавіта праз рэальныя справы выхоўваецца пачуццё патрыятызму. Бо калі чалавек нешта робіць сваімі рукамі, ён будзе гэта берагчы і паважаць. Нарэшце, трэба адзначыць, што ў нашага раёна вельмі багатая гісторыя, шмат помнікаў, аб якіх многія не ведаюць, афіцыйна яны нідзе не лічацца і не маюць гістарычнай каштоўнасці. Напрыклад, мала каму вядома, што першая бальніца ў Хоцімскім раёне была менавіта на тэрыторыі вёскі Забялышын. Але, нажаль, сёння яна разбурана, і мала хто ўспомніць аб гэтым. Такі лёс зараз чакае і памешчыцкі маёнтак. А пачынаючы з XV да XVIII стагоддзя ў гісторыі нашага раёна ёсць шмат прабелаў, якія неабходна запоўніць. Без пошукавай працы з часам памятныя месцы могуць зусім знікнуць або будуць разбураны. Наша задача – сабраць па крупінках і зберагчы інфармацыю аб раёне, каб потым перадаць нашым нашчадкам.
Падчас экскурсій і паходаў знаходзім розныя рэчы, якімі папаўняем наш домік-музей. Дзецям вельмі падабаецца, калі нашы ўрокі праходзяць так. Імкнуся да кожнага занятку падабраць цікавую інфармацыю ў адпаведнасці з узростам дзяцей, раблю разнастайным кожны ўрок, каб дзецям было цікава і займальна. Чытаю шмат дадатковай літаратуры, і нават выкладаючы гісторыю на працягу многіх гадоў, рыхтуюся да ўрока так, быццам іду на яго ўпершыню. Выкарыстанне на ўроках сучасных тэхналогій таксама з’яўляецца неад’емнай часткай маёй працы, імкнуся крочыць у нагу з часам.
– Вы родам з Быхава, а большую частку свайго жыцця прысвяцілі хоцімскай зямлі.
– Майму сэрцу стаў дарагі гэты невялікі маляўнічы куток беларускай зямлі. 15 жніўня гэтага года споўнілася трыццаць тры гады з таго часу, як упершыню прыехаў у самы паўднёва-заходні раён Беларусі. Калі дакладна памятаю гэту дату, значыць гэты дзень па-сапраўднаму важны для мяне (усміхаецца). Але на сваёй радзіме бываю штогод, наведваю могілкі бацькоў. Бацька, брат і дзед былі ваеннымі, і я адразу марыў быць падобным на іх. Больш за ўсё ў дзяцінстве любіў ганяць у футбол, а яшчэ вельмі падабалася браць у бібліятэцы кнігі на ваенную тэматыку. Некаторыя чытаў па некалькі разоў. Вучыўся добра, хоць над падручнікамі не карпеў, любіў урокі гісторыі. У той час аўтарытэт настаўніка быў велізарны, вучні з павагай ставіліся да яго. Калі паступаў у педуніверсітэт імя А. А. Куляшова, быў даволі высокі прахадны бал. Але ў мяне амаль з легкасцю атрымалася стаць студэнтам. Лёс склаўся так, што я стаў сельскім настаўнікам. Школа і дзеці – маё ўсё, я ніколі не шкадаваў аб зробленым выбары.
– Пры атрыманні нагруднага знака «Выдатнік адукацыі», у ліку першых вы прымалі віншаванні ад нашага земляка, дэкана педуніверсітэта імя А. А. Куляшова, вашага настаўніка Пятра Фролавіча Дзмітрачкова?
– Хочацца адразу сказаць, што Петр Фролавіч – чалавек глыбока дасведчаны ў гісторыі. Безумоўна, многім абавязаны яму. Менавіта дзякуючы яго парадам, я калісьці апынуўся ў Хоцімскім раёне. Гэта ён паведаў пра багатае гістарычнае мінулае нашага края. Таму можна ўпэўнена казаць, ён адыграў важную ролю не толькі на маё стаўленне, як педагога, але і як чалавека. Заўжды сімпатызаваў яму. Для Пятра Дзмітрачкова на першым месцы заўжды быў чалавечы фактар, у кожным студэнце ён бачыў асобу, заўжды ўмеў выслухаць, і калі неабходна была дапамога, заўжды ішоў насустрач. Наша сустрэча ў мінулым годзе ў горадзе Мінску прайшла ў добрай сяброўскай атмасферы, таму з Пятром Фролавічам звязаны самыя цёплыя ўспаміны.
– Якія якасці выхоўваеце ў сваіх вучнях? Хто для вас з’яўляецца прыкладам для пераймання?
– Вельмі важныя якасці, якія прывіваю сваім вучням – вернасць і грамадзянскі абавязак. Савецкая ідэалогія была цалкам пабудавана на гэтым. У нас былі свае ідэалы, такія як Зоя Касмадзем’янская, Марат Казей. Нам хацелася быць на іх падобнымі. У сучасных школьнікаў усё інакш, у іх іншыя ідэалы.
Не люблю ў людзях дваістасці. Мне не падабаецца, калі пад уздзеяннем знешніх фактараў чалавек гатовы з лёгкасцю памяняць свае меркаванне. На ўроках часта расказваю вучням аб ураджэнцах нашага раёна, якія цаной свайго жыцця падарылі нам мірнае неба над галавой, якім былі добра вядомы такія паняцці, як сяброўства, гонар, чэсць. Такім прыкладам з’яўляецца краснаармеец Васіль Зайцаў. Нягледзячы на небяспеку артылерыйскага агню, ён адкапаў свайго камандзіра, тым самым выратаваў яму жыццё. Наш зямляк мужна вёў баі з налётамі варожай авіяцыі, збіў 4 самалёты праціўніка. Яшчэ адным прыкладам мужнасці і бясстрашнасці з’яўляецца камандзір узвода пешай разведкі гвардыі лейтэнант Фёдар Шудроў. Яго ўзвод, нягледзячы на моцны артылерыйскі варожы агонь, уварваўся ў траншэі праціўніка і закідаў іх гранатамі. Такіх прыкладаў шмат і аб іх трэба расказваць сучасным дзецям. Таму мая задача, як настаўніка, паказаць і навучыць іх важнаму. Упэўнены, гэтыя веды абавязкова спатрэбіцца ім у далейшым жыцці.
– Заўжды пытаю ў сваіх герояў пра сэнс жыцця. Які ён у вас?
– Планую працягнуць справы, звязаныя з пошукам інфармацыі па воінскіх захараненнях. На тэрыторыі нашага раёна загінула больш 300 тысяч салдат, таму на сённяшні момант гэта асноўная мая мэта. Быць карыснаму таму месцу, дзе жывеш, вучыць добраму і важнаму падрастаючае пакаленне. І менавіта праз практычную дзейнасць выхоўваць патрыётаў сваёй малой радзімы. Мабыць, гэта і ёсць мае прызначэнне.

Вольга ЗАЙЦАВА

Николай Катков знает как привить любовь к истории

Отличник образования Николай Катков

На гражданском кладбище а/г Забелышин прошло мероприятие, приуроченное 80-ой годовщине со дня захоронения воина-красноармейца Лухтина Герасима Павловича

Символы моей страны

Последние новости

В мире

Комитет Сейма Литвы одобрил предложение лишать белорусов ВНЖ за поездки на родину

17 апреля 2024
В мире

Парламент Грузии одобрил в первом чтении законопроект об иностранном влиянии

17 апреля 2024
Образование

Минобразования: пул заявок для желающих поступить в вуз по целевому направлению утвердят до 1 мая

17 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

РИКЗ: изменить предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя

17 апреля 2024
Происшествие

Житель Мостов избивал 8-летнего сына, возбуждено уголовное дело

17 апреля 2024
Происшествие

В Борисове пьяный мужчина упал в лужу и захлебнулся

17 апреля 2024
В мире

Сильнейший ливень за 75 лет. Нарушены планы тысяч туристов, затоплены дороги и аэропорт Дубая

17 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

Депутаты приняли законопроект о приостановлении действия ДОВСЕ

17 апреля 2024
Происшествие

За организацию интим-услуг задержана могилевчанка

17 апреля 2024
Общество

Что лучше на могиле – живые или искусственные цветы? Выясняла корреспондент “ШК”

17 апреля 2024

Рекомендуем

Происшествие

В ДТП в Хотимском районе погиб велосипедист

14 апреля 2024
Актуально

Татьяна Кузьменкова награждена Почетной Грамотой Могилевского областного комитета Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма

11 апреля 2024
Актуально

Александр Александрин – Лауреат Международного литературного конкурса в рамках Международного фестиваля «Мгинские мосты»

8 апреля 2024
В районе

«Воспитатель дошкольного образования. Это престижно!»

5 апреля 2024
Актуально

В Хотимске новый главный государственный инспектор управления по сельскому хозяйству и продовольствию Хотимского райисполкома

8 апреля 2024
В районе

Какие деревни Хотимского района посетил библиобус

9 апреля 2024
В районе

В решении проблем домашнего насилия вам помогут

11 апреля 2024
Актуально

Наведения порядка в Хотимском районе

5 апреля 2024