Фарміраванне ў дашкольнікаў каштоўнасных адносін да малой Радзімы – адзін з аспектаў патрыятычнага выхавання.
На нас, выхавацеляў дашкольнай адукацыі, ускладзена вялікая місія – выхаваць падрастаючае пакаленне патрыётамі сваёй Радзімы, навучыць іх любіць сваю краіну і ганарыцца ёю. Але проста любіць родную зямлю недастаткова, неабходна ведаць гісторыю, культуру, славутасці, запаведныя куткі, тое чым славіцца родны пасёлак, горад, край, знакамітых землякоў. У дзіцяці павінна з’явіцца пачуццё нацыянальнага гонару за сваю малую Радзіму.
Знаёмства дашкольнікаў з родным пасёлкам, горадам і роднай краінай – працэс працяглы і складаны. Кожны выхавальнік дашкольнай адукацыі спрабуе знайсці новыя ідэі, падыходы, формы і метады працы ў сваёй педагагічнай дзейнасці, якія адпавядалі б узросту дзяцей дашкольнага ўзросту, былі б ім цікавыя і найбольш эфектыўна вырашалі адукацыйныя і выхаваўчыя задачы. Адной з новай формай працы для выхавальнікаў «Дзіцячага сада № 2» стала інтэрактыўная карта.
Інтэрактыўная карта «Хоцімск – зямля беларуская!» была распрацавана у рамках абласнога праекта «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе». Віртуальная экскурсія ўяўляе сабой мультымедыйную прэзентацыю, для дзяцей і іх бацькоў аб асноўных славутасцях гарадскога пасёлка Хоцімска з апісаннем, фота і іх размяшчэннем. Можа быць выкарыстана ў якасці дадатку да занятаў «Мой родны горад Хоцімск», «Сімвалы майго горада», «Славутыя і памятныя мясціны маёй малой радзімы», «Прырода роднага краю» па адукацыйных галінах «Дзіця і грамадства», «Выяўленчае мастацтва», «Дзіця і прырода», а таксама нерэгламентаваных відах дзейнасці. Выхаванцам вельмі падабаецца такі від знаёмства з родным горадам.
У рамках праекту быў створаны ілюстраваны часопіс. Пры дапамозе якога у простай і даступнай форме выхаванцы даведаюцца аб паходжанні назвы населенага пункта, пазнаёмяцца з мясцовымі славутасцямі. Пры разглядзе фатаграфій, ілюстрацый аб нашым горадзе мы выхоўваем у нашых выхаванцаў эмацыйна-пазітыўнае стаўленне да роднага пасёлка, звяртаючы іх увагу на тое, што наш пасёлак цудоўны ў любую пару года.
Настольная гульня-падарожжа «Падарожнічаем па родным пасёлку», у займальнай форме дапаможа старэйшым дашкольнікам і іх бацькам даведацца аб прыродзе, славутасцях пасёлка. Спыняючыся ў славутасцяў выхаванцы самастойна расказваюць пра іх, пра месца іх размяшчэння, дзеляцца сваімі ўражаннямі.
І мы вельмі спадзяёмся, што праводзімая намі праца дапаможа нашым выхаванцам сфарміраваць любоў і прыхільнасць да роднага дома, сям’і, пасёлка, горада, краю, навучыць любавацца прыродай, беражліва ставіцца да Малой Радзімы і Беларусі ў цэлым!
Валянціна Шчапіліна,
выхавальнік дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад №2 г. п. Хоцімска»