Темы

Ольга Реусова из агрогородка Беседовичи стала лучшей «Маладой гаспадыняй АПК» Могилевской области

Ольга Реусова из агрогородка Беседовичи стала лучшей «Маладой гаспадыняй АПК» Могилевской области

Апошні акорд – фінальная рэпетыцыя, мантаж відэароліка і, магчыма, бяссоная ноч. На рэгіянальным конкурсе “Маладая гаспадыня АПК” Хоцімшчыну будзе прадстаўляць Вольга Рэусава з а\г Бяседавічы. Загадзя сустракаюся з дзяўчынай. За першыя хвіліны знаёмства яна выклікае стопрацэнтную прыхільнасць да сябе. Вясёлая, крэатыўная, часам сур’ёзная, але сваёй фірменнай усмешкай гатовая мінімальныя ноткі не па гадах уласцівай сур’ёзнасці імгненна ператварыць у сонейка. Безумоўна, хвалявалася, але ніколькі гэтага не паказвала. Не забывала і пра наказ знаёмых і сяброў: “Абавязкова вяртайся з перамогай”. І яна дадзенае абяцанне выканала. Нумар 18, пад якім выступала аказаўся шчаслівым.

Трэба сказаць, канкурэнцыя на абласным этапе Вольгу чакала сур’ёзная. 23 удзельніцы самых розных прафесій сельскагаспадарчай галіны з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю даказвалі, што яны не толькі прыгажуні і добрыя гаспадыні, але вельмі таленавітыя і крэатыўныя беларусачкі. Падчас іспытаў было прапанавана нямала заданняў: распавесці пра сябе, сям’ю, працу і захапленні, здзівіць журы неардынарнымі кулінарнымі здольнасцямі, прайсці інтэлектуальны і творчы этапы, стварыць на сцэне яркія і эфектныя вобразы. І наша Оля пакарыла ўсіх, набраўшы максімальную колькасць балаў. Па выніках прапанаваных іспытаў яна стала лепшай маладой гаспадыняй Магілёўшчыны.
– Яшчэ і зараз не магу адыйсці ад пачуцця нейкай эйфарыі. Калі пачула сваё прозвішча – сэрца бешана калацілася. Вельмі ўдзячна кіраўніцтву раёна, а таксама старшыні райкама прафсаюза працаўнікоў АПК Міхаілу Карпянкову за аказаны давер і дапамогу ў арганізацыі майго выступлення, арганізатарам мерапрыемства, дзяўчатам, з якімі давялося выступаць на сцэне – яны ўсе вялікія малайчынкі. Асаблівыя словы падзякі хачу выказаць сваім родным, якія паехалі разам са мной, каб падтрымаць, – дзеліцца пераможца.
Якая ж, яна маладая гаспадыня 2018? Па жыцці Вольга ў любой сітуацыі – супер пазітыўны чалавек, і да любой справы падыходзіць творча. З дзяцінства наведвала Хоцімскую школу мастацтваў: маляванне, цымбалы, акардэон, фартэпіяна. Сябруе дзяўчына і са спортам – лыжы, валейбол, футбол, гандбол. Імкнецца не прапускаць ніводнае спартыўнае раённае спаборніцтва. Калісьці яе нават запрашалі ў школу алімпійскага рэзерву.
– Пасля каледжа па размеркаванні была магчымасць застацца ў іншым горадзе, але любоў да малой Радзімы – любімай Хоцімшчыны, аказалася мацней. І я вярнулася сюды,- дадае Вольга Сяргееўна.
Як і любая дзяўчына, хоцімская гаспадыня марыць аб многіх рэчах. У першую чаргу – атрыманне вышэйшай адукацыі, якую яна зараз і набывае ва ўніверсітэце імя А. Куляшова. У будучым Вольга плануе прысвяціць сваё жыцце рабоце з дзецьмі і творчасцю. А пакуль ўсю сваю любоў і пяшчоту дорыць любімаму хрэсніку. Але ўсё часцей задумваецца і аб сваёй сям’і – цудоўны конкурсны падарунак у выглядзе пральнай машыны як нельга дарэчы.
Нажаль, расказваць пра ўсе конкурсы, няма магчымасці, але тое, што ў кожны дзяўчына ўклала жменьку пазітыва і крэатыва – адназначна. Напрыклад, аб тым, што шэдэўр з беларускіх прадуктаў – бульбы, мяса і зеляніны пад фантастычнай назвай акажацца з ізюмінкай, здагадваліся нямногія. Але, сакрэт быў раскрыты і кулінарны вулкан сапраўды ўспыхнуў.
– Стала ўжо добрай традыцыяй штогод праводзіць для моладзі з усіх рэгіенаў вобласці разнастайныя конкурсы. Зусім нядаўна ў тройку лепшых аратых вобласці ўвайшоў наш Аляксандр Паўлюцін. Лепшай гаспадыняй стала Вольга Рэусава. Хацімчане кожны раз годна выступаюць на разнастайных мерапрыемствах, і не толькі сельскагаспадарчых,- адзначае старшыня райкама прафсаюза працаўнікоў АПК Хоцімшчыны Міхаіл Карпянкоў.
За кулісамі хоцімская гаспадыня прызналася, што асаблівых складанасцей на шляху да перамогі не было, самым няпростым аказалася чаканне. Чаканне аказалася няпростым і для нас, хацімчан, так як мы моцна трымалі кулачкі за Вольгу і чакалі яе з перамогай. Цяпер нашай гаспадыні застаецца прымаць віншаванні і рыхтавацца да наступнага, ужо рэспубліканскага этапу.

Фото Юлии Евменьковой

Последние новости

Актуально

Фотофакт: Хотимщина отмечает Праздник Труда

1 мая 2024
Актуально

Кто самый ловкий и умелый, выясняли юные хотимчане в парке культуры и отдыха (фото)

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

“Сегодня особенно важно укрепить наш общий дом”. Лукашенко поздравил белорусов с Первомаем

1 мая 2024
Актуально

Празднование Первомая в Хотимске началось со смотра-конкурса “Хоцімшчына таленавітая” среди организаций района

1 мая 2024
В районе

Как зародился и как сегодня празднуется Первомай

1 мая 2024
Актуально

Поздравление хотимчан с 1 Мая

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

Областная Доска почета обновлена в Могилеве. Фото

1 мая 2024
БелТА: в стране и мире

Поздравление с 1 Мая – Праздником труда

1 мая 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
БелТА: в стране и мире

“Работать надо по-военному, день и ночь”. Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024

Рекомендуем

В районе

Начинается отправка молодого пополнения в ряды Вооруженных Сил РБ

22 апреля 2024
Актуально

Учащиеся Забелышинской СШ посетили историко-краеведческий музей

26 апреля 2024
Актуально

Хотимчане принимают участие в Республиканском субботнике

20 апреля 2024
Актуально

9 хотимчан отправятся в весенний призыв на срочную службу

19 апреля 2024
Актуально

В Хотимском районе станет больше рыбы

25 апреля 2024
В районе

В Хотимском УКП «Жилкомхоз» прошла профилактическая акция по тестированию на ВИЧ-инфекцию методом экспресс-диагностики по крови

19 апреля 2024
Актуально

Сегодня в Хотимске состоялась торжественная церемония вручения сертификатов о занесении на районную Доску Почета (фото)

30 апреля 2024
Личность

Каким улицам Хотимска присвоены имена освободителей

25 апреля 2024