Темы

Хацімчане наводзяць прыгажосць каля сваіх хат

Хацімчане наводзяць прыгажосць каля сваіх хат

Завулак Астроўскага

Вы калі-небудзь заўважалі, як мяняецца настрой, калі праходзіш міма ўтульнага зялёнага парка або па чыстай і дагледжанай вуліцы?

А, мабыць, вас радавалі прыгожыя дамы і кветнікі з духмянымі кветкамі?

Усё гэта – вынік добраўпарадкавання, працэса, які робіць наш гарадок Хоцімск толькі прыгажэй.
Свой абход вуліц пачала з завулка Астроўскага. Адразу прыцягнуў увагу невялікі домік пад нумарам 9. Каля веснічак сустрэла мяне пажылая жанчына. Даведаўшыся, чаму я тут, ветліва запрасіла зайсці. Аказалася, што гэта маці Раісы Старых, гаспадыні дома.

Нягледзячы на тое, што сёлетні май мала песціў добрымі сонечнымі днямі, дом духмяны зелянінай і кветкамі з ранняй вясны. Адразу бачна, што Раіса не ўяўляе сваё жыццё без кветак. Усюды, дзе толькі ёсць свабоднае месца, растуць кветкі розных сартоў. Нідзе не бачна травы. Зямля ўзрыхлена. Вялікія кусты кветак акуратна падвязаны.

Наступная вуліца Дзяржынскага. Тут у прыгожым, вялікім доме № 11 пражывае сям’я Завадэўкіных. Вялікі кветнік агароджаны прыгожым жалезным парканам. Па ўсяму бачна, што нядаўна тут адцвілі кветкі. А зараз, часова, толькі зялёныя расліны. Хутчэй за ўсё крыху пазней будзе зноў прыгажосць.
Тое ж самае можна сказаць і пра дом № 1 па вуліцы Камсамольскай, дзе пражываюць Ігнацьевы.
А вось і вуліца Пралетарская. У кветніку дома № 42 убачыла Надзежду Бабакову. Яна займалася праполкай і рыхленнем. Мы разгаварыліся.

Вуліца Камсамольская

Вуліца Дзяржынскага

Вуліца Пралетарская

– Ведаеце, у мяне цяга да ўсяго, што расце, цягнецца да сонейка і распускаецца потым пяшчотнымі кветкамі, – дзеліцца Надзежда Арцёмаўна. – Прыгажосць і гармонія, спакой і цішыня – менавіта з гэтымі словамі і настроем асацыіруецца мая праца з раслінамі. Бачыце, ужо многія кветкі адцвілі. Вясной радавалі вока цюльпаны. Цяпер толькі маргарыткі цвітуць. Але на чарзе – піёны, макі. У мяне яшчэ многа руж. Чайныя: жоўтыя і бэзавыя, а пляцістыя – ружавыя, белыя і чырвоныя. Яшчэ пройдзе крыху часу і яны распусцяцца.

Паімеўшы зносіны, пайшла ў бок рэдакцыі, не перастаючы здзіўляцца, колькі ж захопленых жанчын жыве ў нашым гарадку! У дамах такіх гаспадынь заўсёды ўтульна, а прыдамавая тэрыторыя зачароўвае сваёй прыгажосцю і радуе не толькі членаў сям’і але і прахожых. Яны любуюцца прыгажосцю.

Наталля КАЦЯШОВА.
Фота аўтара

Последние новости

Общество

Белорусы — счастливые люди. Результаты социсследования

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В преддверии Дня народного единства артисты районного центра культуры подготовили музыкальные поздравления для коллективов Хотимщины

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Ко Дню народного единства: старшеклассники СШ № 2 встретились на диалоговой площадке в библиотеке

16 сентября 2026
Читать новость
Общество

Журналистские работы конкурса «Хвала рукам, что пахнут хлебом» стали гимном героям жатвы — Кунцевич

16 сентября 2026
Читать новость
Происшествие

Два жителя Могилевской области незаконно хранили патроны и оружие, возбуждены уголовные дела

16 сентября 2026
Читать новость
В районе

22 сентября в Хотимске и по всей Беларуси пройдёт ежегодная международная акция «День без автомобиля»

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем