Темы

Хацімчанкі добраўпарадкоўваюць сваю прыдамавую тэрыторыю

Хацімчанкі добраўпарадкоўваюць сваю прыдамавую тэрыторыю

Вуліца Кааператыўная нашага гарпасёлка невялікая. Дамы ўсе ўласныя, а будаваліся прыкладна ў канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя. У апошні час амаль поўнасцю змяніліся яе жыхары. Цяпер жывуць маладыя сем’і.

Маю ўвагу прыцягнуў дом № 9. У ім пражывае сям’я Алы Каркозавай. Не так даўно зроблена прыбудова з блокаў да дома. Заменены дах, устаўлены новыя пластыкавыя вокны. І, канешне, вялікае месца каля дома адведзена пад кветкі. Зараз тут прыгажосць: распусціліся чырвоныя ружы, жоўтыя ліліі, а пад вакном вялікі куст кліматысаў. Па ўсяму бачна, што гаспадыня любіць даглядаць кветкі і на гэта ў яе ўходзіць увесь свабодны час.

Сапраўднае кветкавае царства, так можна назваць дом і прылягаючую тэрыторыю дома № 13 па вуліцы Дзяржынскага. А пражывае ў ім Галіна Каралёва. Гэта жанчына займаецца вырошчваннем і развядзеннем кветак ўжо шмат гадоў. У любую пару года каля дома ідэальны парадак. Асабліва прыгожа бывае летам, калі распускаюцца розных фарбаў і назваў кветкі. А яны ў Галіны Андрэеўны пасаджаны не толькі ў палісадніку, а і каля дома і нават за домам. Кожны год яна ўносіць змяненні ва ўжо маючыйся пейзаж: разбівае новыя клумбы, высаджвае новыя кветкі. Хаця ва ўласным доме шмат і іншых работ на працягу ўсяго года, для сваіх кветак знаходзіць час заўсёды. Сочыць гаспадыня і за тым, каб трава на прыдамавой тэрыторыі была падкошана. А таму прыемна на ўсё гэта глядзець праходзячым людзям.

Наталля КАЦЯШОВА.
Фота аўтара

Последние новости

официально

Лукашенко предложил компаниям Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

8 сентября 2026
Читать новость
официально

Указом Президента урегулирована работа фондов и благотворительная деятельность в здравоохранении

8 сентября 2026
Читать новость
Актуально

24 сентября в Хотимском районе пройдет Единый день безопасности

8 сентября 2026
Читать новость
Общество

Водителям напоминают о необходимости осторожности: дикие животные могут выходить на дороги

8 сентября 2026
Читать новость
Экономика

МАРТ о новом нормативе в торговле: белорусских товаров станет больше, но и импортные будут продавать на равных

8 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

Невролог связала сонливость школьников на уроках с дефицитом железа

7 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем