Конкурс чытальнiкаў «Мова родная мая»

З мэтай фарміравання цікавасці і павагі да роднай мовы ў ДУА “Дзіцячы сад №3 г.п.Хоцімска” выкарыстоўваюцца розныя формы работы з выхаванцамі.
Напярэдадні Міжнароднага дня беларускай мовы з мэтай фарміравання грамадзянска-патрыятычнай культуры выхаванцаў сродкамі мастацкага слова, развіцця цікавасці да твораў мастацкай літаратуры, стварэння ўмоў для пазнавальнага, маўленчага і мастацка-эстэтычнага развіцця , 19 лютага ў ДУА «Дзіцячы сад №3 г.п.Хоцімска» прашоў конкурс чытальнiкаў сярод выхаванцаў 4-6 гадоў «Мова родная мая».
У беларускамоўны дзень на мерапрыемстве вітала атмасфера дабра і мілагучнасці, якую надае беларуская мова. Дзеці чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў , выконвалі беларускія танцы, гулялі у беларускія народныя гульні.
Конкурс праводзіўся па наступным намінацыям:
«Самы абаяльны выканаўца»
«Самы артыстычны выканаўца»
«Самы эмацыйны выканаўца»
«За выразнае і гучнае выкананне верша»
«Прыз сімпатыі гледачоў»
«За арыгінальны падыход да чытання вершa»
«Самы крэатыўны выканаўца»
«Лепшы сцэнічны вобраз»
«Самы душэўны выканаўца»
«За складанасць паэтычнага твора»
«За арыгінальны падыход да чытання верша»
Ўсе ўдзельнікі фестывалю ўзнагароджаны памятнымі дыпломамі і падарункамі. Пераможцай конкурса стала Лысенка Мая , сярэдняя група №1
Iрына Меркуленка,
загадчык дзіцячага сада №3













