Темы

Прадметны тыдзень  беларускай мовы і літаратуры прайшоў  у Бярозкаўскай сярэдняй школе

Прадметны тыдзень  беларускай мовы і літаратуры прайшоў  у Бярозкаўскай сярэдняй школе

   “Роднаму слову – прызнанне ў каханні.” Пад такім дэвізам прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў Бярозкаўскай  сярэдняй школе з 9 па 14 лютага.

 Гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемстваў, спланаваных у рамках Тыдня беларускай  мовы і літаратуры. Кожны дзень   быў напоўнены змястоўнымі і цікавымі мерапрыемствамі. Школьнікі прынялі  ўдзел у розных  віктарынах,  спаборніцтвах, інтэлектуальных гульнях — конкурсах: “БелаВеды”, ”Слова роднае – вечнасці след”, “ Скарбы народнай мудрасці, “ Падарожжа па роднай Беларусі. Вучні  з захапленнем разгадвалі загадкі, шарады і метаграмы, адпраўляліся ў віртуальнае падарожжа, праглядалі відэаролікі, у якіх пераносіліся ў розныя куткі Беларусі, спаборнічалі ў правільным напісанні слоў, паказвалі сваё маўленчае майстэрства. Падчас конкурсу школьнікі яшчэ раз змаглі дакрануцца да багацця роднага слова, залацінак беларускай мовы, тым самым папоўніць свой слоўнікавы запас. 

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры  нікога не пакінуў абыякавым. І, хочацца спадзявацца, паспрыяў развіццю цікавасці, павагі да роднай мовы, літаратуры, нацыянальнай культуры беларускага народа.

                                                                      Таццяна Мамчанка,

                                             настаўнік беларускай мовы і літаратуры

                                                                    Бярозкаўскай СШ

Последние новости

Происшествие

Смерть шести человек на дороге: в Следственном комитете рассказали о причинах аварии с маршруткой

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Поваленные деревья и поврежденные крыши: как непогода испытала на прочность Могилевскую область

24 апреля 2026
Читать новость
В мире

Meta уволит 10% штата ради инвестиций в искусственный интеллект

24 апреля 2026
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Образование

На ЦТ в Беларуси записались свыше 66,2 тысячи участников

24 апреля 2026
Читать новость
БелТА: в стране и мире

Началась большая командировка Лукашенко в Гомельскую область

24 апреля 2026
Читать новость